Mozilla Firefox: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: gd:Firefox
д r2.7.1) (робат зьмяніў: en:Firefox
Радок 134: Радок 134:
[[et:Mozilla Firefox]]
[[et:Mozilla Firefox]]
[[el:Mozilla Firefox]]
[[el:Mozilla Firefox]]
[[en:Mozilla Firefox]]
[[en:Firefox]]
[[es:Mozilla Firefox]]
[[es:Mozilla Firefox]]
[[eo:Mozilla Firefox]]
[[eo:Mozilla Firefox]]

Вэрсія ад 03:46, 10 сакавіка 2011

Mozilla Firefox
Firefox 3.0
Распрацоўка Mozilla Foundation
Апошняя вэрсія 120.0.1 (30 лістапада 2023 г.; 4 месяцы таму)
АС кросплятформенная
Тып Браўзэр
Ліцэнзія MPL/GPL/LGPL
Афіцыйная старонка www.mozilla.com

Mozilla Firefox (па-беларуску: «Вогненная лісіца», «Мазіла Файрфокс», «Вогнеліс»), раней вядомы як Phoenix і Firebird — найпапулярнейшы ў Эўропе па стане на 2009 год[1] і другі па папулярнасьці ў сьвеце браўзэр, які распаўсюджваецца пад вольнай ліцэнзыяй. Першы браўзэр з адкрытым зыходным кодам, які дамогся такой папулярнасьці. Firefox зьяўляецца нашчадкам праекту Mozilla. Вызначаецца гнуткай канфігурабельнасьцю, вялікай колькасьцю дадаткаў для вырашэньня розных задачаў карыстальніка. Мае дадаткі для фільтрацыі непажаданага зьместу, он-лайнавага перакладу, вывярэньня правапісу[2], узаемадзеяньня з блог-рухавікамі ды іншыя. З 2 лістапада 2003 году, ад выданьня 0.7, ажыцьцяўляўся саматужны пераклад праграмы на беларускую мову[3]. З чэрвеня 2007 году, ад выданьня 2.0.0.4, яна афіцыйна падтрымліваецца па-беларуску[4].

Існуюць вэрсіі для Windows, Mac OS X, Linux, OS/2, FreeBSD, NetBSD, OpenBSD, Solaris і іншых апэрацыйных сыстэмаў.

Хоць Firefox — невялікі паводле памеру браўзэр, ён зьяўляецца адным з найбольш гнуткіх браўзэраў, мае шырокія магчымасьці наладаў: карыстальнік можа ўсталёўваць дадатковыя тэмы, якія зьмяняюць зьнешні выгляд праграмы, і дадаткі, якія дадаюць новую функцыянальнасьць.

Файл:Mozilla FF wizard.png
«Чараўнік усталяваньня»

Сярод адметных асаблівасьцяў можна вылучыць:

  • блякаваньне ўсплывальных вокнаў (pop-up);
  • падтрымку ўкладак (tabbed browsing) (некалькі старонак у адным вакне);
  • павышаны клопат пра бясьпеку (толькі калі ў Firefox адбываецца збой, са згоды карыстальніка ў кампанію Mozilla адсылаецца паведамленьне пра непаладку зь зьвесткамі пра наведаную пры збоі старонку, апаратнае забесьпячэньне й апэрацыйную сыстэму кампутара[5]);
  • убудаваную панэль пошуку ў пошукавых машынах і слоўніках;
  • так званыя «Жывыя закладкі» («Live bookmarks») — мэханізм інтэграцыі RSS-струменяў;
  • шырокія магчымасьці па наладзе паводзінаў і зьнешняга выгляду;
  • невялікі памер дыстрыбутыва (каля 6 MB);
  • падтрымку мноства дадаткаў;
  • прылады для вэб-распрацоўніка;
  • аўтаматычнае абнаўленьне як самога браўзэра, так і яго пашырэньняў (пачынаючы з вэрсіі 1.5).

Варта адзначыць, што пералічаныя асаблівасьці зьяўляюцца адметнымі, у першую чаргу, паводле словаў саміх аўтараў Firefox. Правільнасьць найменьня некаторых асаблівасьцяў «адметнымі» (эксклюзіўнымі для гэтага браўзэра, або ўпершыню ўжытыя менавіта ў ім) зьяўляецца чыньнікам спрэчак ды інтэрнэт-дыскусіяў. З убудаваным у браўзэр блякаваньнем усплывальных вокнаў карыстальнікі маглі пазнаёміцца ў Internet Explorer 6 (напрыклад, усталяваўшы абнаўленьне Service Pack 2 для Windows XP) і пры выкарыстаньні Internet Explorer 7. Выкарыстаць укладкі (некалькі старонак у адным акне) можна было яшчэ ў браўзэры Opera, а з дапамогаю дадатковых модуляў і ў Internet Explorer 6, сёмая вэрсія якога таксама забясьпечвае гэтую магчымасьць без неабходнасьці ўсталёўваць дадатковыя модулі. З ростам папулярнасьці Firefox і павышэньнем цікавасьці хакераў, заяўленая стваральнікамі павышаная бясьпека стала нярэдка аспрэчвацца (зрэшты, некаторыя гучныя заявы на небясьпечнасьць апынуліся фікцыяй). Убудаваная панэль пошуку маецца ў Internet Explorer з вэрсіі 4.0.

За выключэньнем адладчыка DOM, здольнага паведаміць карыстальніку пра памылку ў сынтаксісе загружанае старонкі і паказаць нумар радка, якая зьмяшчае памылку, прыладаў для вэб-распрацоўніка ў базавай канфігурацыі Firefox няма. Аднак, існуе мноства пашырэньняў, якія рэалізуюць неабходную функцыянальнасьць для вэб-распрацоўнікаў. У прыватнасьці:

  • JSView — дадатак для прагляду зьнешніх файлаў старонкі
  • HTMLValidator — дадатак для праверкі кода на адпаведнасьць стандартам W3C
  • View Source Chart — дадатак для зручнае візуалізацыі разьметкі старонкі
  • FireBug — шматфункцыянальны дадатак, які ўключае ў сябе адладчык, DOM-навігатар і JavaScript-кансоль
  • Web Developer - дадатак, які прапануе мноства функцыяў для адладкі старонкі

Карыстальніку інтэрнэт, у якога зьявілася цікавасьць да загрузкі і ўсталёўкі Firefox на сваім кампутары, варта назваць ня толькі плюсы, але і мінусы гэтай праграмы, якія ёсьць у яго гэтаксама, як і ў любой іншай праграмы, нават калі рэкляма сьцьвярджае зваротнае. У параўнаньні з галоўным яго канкурэнтам — Internet Explorer - у Firefox ёсць як моцныя, так і слабыя бакі. Адлюстраваньне кантэнту адразу дазваляе камфортна працягваць сэрфінг нават пры няпоўнай загрузцы старонкі, што асабліва прыкметна пры марудным злучэньні і вялікай колькасьці ўкаранёных аб'ектаў. Пры распрацоўцы Firefox адмысловая ўвага надавалася падтрымцы стандартаў W3C.

Адкрыты зыходны код прадукта дае яму дадатковыя плюсы для карыстальніка — напрыклад магчымасьць упэўніцца (пры наяўнасці пэўнага досьведу) у адсутнасьці «закладкаў», перарабіць браўзэр «пад сябе», і нават самастойна выправіць памылкі.

Рухавік Gecko

Першапачаткова рухавік Gecko прызначаўся для браўзэра Netscape 6 у якасьці замены старога рухавіка Netscape Communicator 4, які выкарыстоўваўся з 1997 году. Для адладкі рухавіка была створаная адкрытая праграма Mozilla Suite, на якой і адладжвалі Gecko. У 2004 годзе Mozilla Suite была разабраная на браўзэр Mozilla Firefox, кліент электроннае пошты Mozilla Thunderbird, WYSIWYG HTML рэдактар NVU, каляндар Sunbird і IRC-кліент Chatzilla, які быў выпушчаны ў выглядзе дадатку да браўзэра Mozilla Firefox. На сёньняшні дзень стабільнай зьяўляецца вэрсія рухавіка Gecko 1.8.1, прызначаная для Mozilla Firefox 2.0, Mozilla Thunderbird 2.0 і SeaMonkey 1.1, і вядзецца распрацоўка рухавіка новага пакаленьня Gecko 1.9 для Mozilla Firefox 3.0, Mozilla Thunderbird 3.0 і SeaMonkey 1.5.

Выданьні

Першае

Напярэдадні рэлізу вэрсіі 1.0 9 лістапада 2004 году браўзэр атрымаў ухвалу ад шматлікіх мэдыявыданьняў, у тым ліку «Форбс»[6] і «The Wall Street Journal»[7]. У першыя 99 дзён пасьля выпуску Firefox, яго спампавалі больш як 25 мільёнаў чалавек, пасьля чаго Firefox стаў адным з самых папулярных вольных прыкладаньняў з адкрытым кодам, асабліва сярод хатніх карыстальнікаў. 19 кастрычніка 2005 году Firefox быў загружаны ў стомільённы раз, усяго толькі праз 344 дня пасьля выпуску вэрсіі 1.0. Па стане на лістапад 2005 Firefox займаў ужо 9,4 % на сусьветным рынку інтэрнэт-браўзэраў, а да сярэдзіны 2006 году доля Mozilla Firefox складала, па розных зьвестках, ад 11 да 15 %, моцна пацясьніўшы пазыцыі браўзэра Internet Explorer, які выкарыстоўвае большасьць карыстальнікаў.

30 лістапада 2005 году выйшаў Firefox 1.5. Прыхільнікі Firefox сьцьвярджаюць, што ў адрозненьне ад самага распаўсюджанага на пачатак 2005 браўзэра Internet Explorer шостай вэрсіі, убудаванага ў Windows, Firefox забясьпечвае больш высокі ўзровень бясьпекі карыстальніка, здольны абараняць яго ад дакучлівае рэклямы, валодае шэрагам новых магчымасьцяў.

Другое

25 кастрычніка 2006 году выйшаў Firefox 2.0, які ў 2008 годзе заняў 18% сусьветнага рынка браўзэраў[8]. Ён быў пабудаваны на базе ўдасканаленага рухавіка Firefox 1.5 — Gecko 1.8.1. Першапачаткова плянавалася дадаць сучасную сыстэму закладак пад назовам Places, але з-за цяжкасьцяў у яе адладцы яе ўлучылі толькі ў Firefox 3.0. Другое выданьне выйшла з перакладам на 35 моваў[9] (у тым ліку на беларускую) і наступнымі дасканаленьнямі:

  1. папярэджаньне пры запыце старонкі, адкрыцьцё якой прыводзіць да вывуджваньня (фішынгу) асабістых дадзеных (Beta 1; распрацоўка кампаніі Google);
  2. прапановы пры ўводзе тэкста ў поле пошуку;
  3. падтрымка ўзнаўленьня укладак, зачыненых пры выхадзе з азіральніка, пры наступным яго запуску;
  4. вывярэньне правапісу пры ўводзе тэксту ў вэб-форму;
  5. абнаўленьне падказак да закладак;
  6. мажлівасьць перамяшчаць укладкі;
  7. аднаўленьне зачыненае ўкладкі (спалучэньнем клявішаў Ctrl+Shift+T)[10];
  8. кнопка зачыненьня на кожнае ўкладцы (з Beta 2)[11];
  9. падтрымка стваральнікаў, паўтаральнікаў, сьпісавых выразаў, блёкавых вобласьцяў і разьбіральнага прысвойваньня ў яваскрыптах вэрсіі 1.7;
  10. падтрымка разьмяшчэньня тэкста крывой лініяй у двухвымернае графіцы[12];
  11. падтрымка стужкі навінаў (з Alpha 1).

Мазіла спыніла падтрымку другога выданьня 19 сьнежня 2008 года[13].

Трэцяе

Гэта вэрсія выйшла 17 чэрвеня 2008 года. За першыя суткі праграму загрузілі 8 002 530 чалавек, што сталася сусьветным рэкордам, які засьведчылі прадстаўнікі выданьня "Сусьветныя рэкорды Гінэса"[14]. Колькасьць запамповак выданьня 3.0.11 за першыя суткі, 16 чэрвеня 2009 года, пераваліла за 150 мільёнаў[15]. Для новае вэрсіі значна перапрацавалі рухавік, на зьмену Gecko 1.8.1 прыйшла вэрсія 1.9, якая праходзіць тэст Acid2. У новай вэрсіі:

  1. зьменены мэтад высновы фрэймаў;
  2. рэалізаванае выкананьне блёкаў object без атрыбуту type;
  3. спыненая падтрымка апэрацыйных сыстэмаў Windows 9x, а таксама апэрацыйнае сыстэмы Mac OS X 10.2;
  4. падтрымка дадаваньня пашыраных фільтраў у закладкі;
  5. адбор дадзеных па ключавых словах, тэгах і тэмах;
  6. доступ да нядаўна наведаных сайтаў (сыстэма Places);
  7. магчымасьць дадаваць сайты ў закладкі адной клявішай;
  8. дапампоўка ў выпадку абрыву злучэньня;
  9. аўтаматычны ўвод дадзеных (лагінаў, пароляў, адрэсаў электроннай пошты і іншыя рэквізыты) у формы;
  10. блякаваньне сайтаў інтэрнэт-ашуканцаў, што зьмяшчаюць вірусы й траяны[16].

30 чэрвеня 2009 года Мазіла выпусьціла Firefox 3.5 з перакладам на 65 моваў і наступнымі зьменамі:

  1. падтрымка перадачы відэа і гуку паводле HTML5;
  2. падтрымка адасобленага азіраньня, што дазваляе пазьбегнуць захаваньня на кружэлцы вестак аб наведаных сайтах[17];
  3. рухавік вырысоўваньня сеціўных старонак Gecko 1.9.1, што ўдвая павысіла хуткасьць адлюстраваньня старонак параўнальна з Firefox 3.0;
  4. яваскрыпт-рухавік TraceMonkey;
  5. падтрымка мейсцавызначэньня карыстача;
  6. падтрымка «роднага» аб'ектнага запісу ў яваскрыпце;
  7. падтрымка пампаваных шрыфтоў;
  8. падтрымка сэлектараў чаргі яваскрыпт-запытаў;
  9. падтрымка трансфармацыяў двухвымернай графікі[18];
  10. мажлівасьць захаваньня відэа[19].

Крыніцы

  1. ^ Firefox 3 стаў самым папулярным браўзэрам у Еўропе// Беларускія навіны ІТ. 31 сакавіка 2009
  2. ^ Беларускі клясычны слоўнік 0.1.1 // Дадаткі да Вогнеліса. Дата доступу: 19 жніўня 2009
  3. ^ Загрузка змесцавання Жар-Ліса// Мазіла па-беларуску. Дата доступу: 22 жніўня 2009
  4. ^ Ягор Шумскі. Firefox па-беларуску// Наша Ніва. 25 чэрвеня 2007
  5. ^ “Цікаўныя” браўзэры шпіёняць за карыстачамі// Беларускія навіны ІТ. 24 красавіка 2009
  6. ^  (анг.)Arik Hesseldahl. Better Browser Now The Best// Форбс. 29 верасьня 2004
  7. ^  (анг.)Walter Mossberg. How to Protect Yourself From Vandals, Viruses If You Use Windows// The Wall Street Journal. 16 верасьня 2004
  8. ^ Firefox хутка зойме 20% рынка вэб-браўзэраў// Беларускія навіны ІТ. 6 чэрвеня 2008
  9. ^  (анг.)Judi Palmer, Alex Guerra. Mozilla Releases Major Update to Firefox and Raises the Bar for Online Experience// Мазіла. 24 кастрычніка 2006
  10. ^  (анг.)Robert Vamosi. Mozilla Firefox 2// Computer Networks Australia. 25 кастрычніка 2006
  11. ^  (анг.)Brian Krebs. Mozilla Releases Firefox 2.0// Вашынгтон Пост. 25 кастрычніка 2006
  12. ^  (анг.)Mozilla Firefox 2 Release Notes// Мазіла. Дата доступу: 16 верасьня 2009
  13. ^ Павел Міхайлаў. Mozilla выпусціла Firefox 3.0.5 і восем патчаў для Firefox 2.0.0.19// Беларускія навіны ІТ. 19 сьнежня 2008
  14. ^ Mozilla ўручаны афіцыйны сертыфікат, які сведчыць пра трапленне Mozilla Firefox у Кнігу Рэкордаў Гінэса// Беларускія навіны ІТ. 14 ліпеня 2008
  15. ^ Колькасьць загрузак Firefox 3.0.11 за першыя суткі перавысіла 150 млн. // Беларускія навіны ІТ. 16 чэрвеня 2009
  16. ^ Выйшла фінальная версія Firefox 3// Беларускія навіны ІТ. 18 чэрвеня 2008
  17. ^ Mozilla выпусціла браўзэр Firefox 3.5// Беларускія навіны ІТ. 30 чэрвеня 2009
  18. ^ Адбыўся фінальны рэліз вэб-браўзэра Firefox 3.5// Беларускія навіны ІТ. 1 ліпеня 2009
  19. ^ Адбыўся рэліз Mozilla Firefox 3.5// Беларускія навіны ІТ. 2 ліпеня 2009

Вонкавыя спасылкі

Mozilla Firefoxсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA