Правы чалавека: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя пытаньня правоў чалавека: выпраўленьне спасылкі, пунктуацыя, вікіфікацыя
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:UN-Human rights-1952-3c.jpg|міні|200пкс|[[Паштовая марка|Марка]] [[ААН|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]]]]
'''Правы чалавека''' лічацца неад'емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны [[чалавек]]. Правы чалавека ўтрымліваюць [[Грамадзянскія правы|грамадзянскія]] і [[Палітычныя правы|палітычныя]] правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), [[Сацыяльныя правы|сацыяльныя]], [[Культурныя правы|культурныя]] і [[Эканамічныя правы|эканамічныя]] правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.
'''Правы чалавека''' лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны [[чалавек]]. Правы чалавека ўтрымліваюць [[Грамадзянскія правы|грамадзянскія]] і [[Палітычныя правы|палітычныя]] правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), [[Сацыяльныя правы|сацыяльныя]], [[Культурныя правы|культурныя]] і [[Эканамічныя правы|эканамічныя]] правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.


{{Цытата|Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.|[http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Гл. 1. Дэклярацыя правоў чалавека]}}
{{Цытата|Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.|[http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Гл. 1. Дэклярацыя правоў чалавека]}}


== Гісторыя пытаньня правоў чалавека ==
== Гісторыя пытаньня правоў чалавека ==
Радок 24: Радок 25:
* [http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Дэклярацыя правоў чалавека]{{ref-en}}
* [http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Дэклярацыя правоў чалавека]{{ref-en}}
* [http://www.freedom.indiemaps.com Атляс свабоды ў сьвеце]{{ref-en}}
* [http://www.freedom.indiemaps.com Атляс свабоды ў сьвеце]{{ref-en}}
* [http://hroniki.info/ Правы чалавека - Расея]
* [http://hroniki.info/ Правы чалавека — Расея]
* [http://www.hrichina.org/ Правы чалавека - Кітай]
* [http://www.hrichina.org/ Правы чалавека — Кітай]


[[Катэгорыя:Правы чалавека]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека]]

Вэрсія ад 02:09, 7 сакавіка 2011

Марка Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў

Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.


« Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства. »

Гл. 1. Дэклярацыя правоў чалавека

Гісторыя пытаньня правоў чалавека

Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фарміраваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: «Цыліндар Кіра», які датуецца 539 годам да н. э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар Кір Вялікі запісаў свае намеры пасьля заваяваньня Нэа-Бабілёнскай імпэрыі; Указы Ашокі — якія былі выдадзеныя Ашокай Вялікім у Індыі паміж 272 і 231 г.г.да н. э.; канстытуцыя Мэдзіны 622 года напісаная Мухамэдам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская Хартыя Вольнасьцяў 1215 году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.

Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі Біль аб Правах 1689 года абмежаваў сьпіс пакараньняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзьве рэвалюцыі ХVIII стагодзьдзя, якія адбыліся ў ЗША (1776 год) і ў Францыі (1789 год), прывялі да прыняцьця Дэклярацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасьці і Дэклярацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна адпаведна. Абодва гэтыя дакумэнты ўсталёўвалі сьпіс правоў чалавека. Дадаткова Вірджынская Дэклярацыя Правоў 1776 года пашырыла гэты сьпіс. Адначасова адбываліся дасягненьні ў філязофіі правоў чалавека ў працах Томаса Пэйна, Джона Сьцюарта Міла і Гегеля.

Шматлікія грамадзкія групы дамагліся глыбокіх зьменаў у справе правоў чалавека ў ХХ стагодзьдзі. У Заходняй Эўропе і ЗША прафэсійныя зьвязы ўнесьлі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі права на пратэст, гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі дзіцячую працу. Рух за правы жанчынаў дабіўся гарантаваньня жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасаваньня каляніялізму. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух Махатмы Гандзі, які змог дамагчыся вызваленьня Індыі з-пад улады Вялікабрытаніі. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасьцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.

Узьнікненьне Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і падпісаньне Жэнэўскай Канвэнцыі ў 1864 годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае разьвіцьцё пасьля Другой Сусьветнай вайны.

Сусьветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараваньне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фарміраваньня сучасных інструмэнтаў для гарантаваньня правоў чалавека.

Ліга Нацый была заснаваная ў 1919 годзе ў выніку Вэрсальскай дамовы пасьля канчатку Першай Сусьветнай вайны. Мэтамі дзеяньня Лігі былі, акрамя іншага, былі і забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, рэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж краінамі. У дзейнасьць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі уключаны ў Дэклярацыю Правоў Чалавека.

Ялцінская Канфэрэнцыя 1945 году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацый. Гэтай арганізацыяй стала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.

Вонкавыя спасылкі

Правы чалавекасховішча мультымэдыйных матэрыялаў