Галубцы: розьніца паміж вэрсіямі
д + en: |
д robot Adding:de |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
[[Category:Беларуская кухня]] |
[[Category:Беларуская кухня]] |
||
[[de:Kohlroulade]] |
|||
[[en:Cabbage roll]] |
[[en:Cabbage roll]] |
Вэрсія ад 05:24, 6 сакавіка 2005
Галубцы́ — даўняя традыцыйная страва, вядомая большасці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Гатуецца найчасцей з капуснага лісця, бланшаванага ў кіпені (або з разабранай заквашанай у цэлых галоўках капусты), начыненага мясным фаршам з адвараным да напаўгатоўнасці рысам, тушыцца ў соусе. Да з'яўлення ў нашай кухні рысу (XVII стагоддзе) і часта пазней гатаваліся з бланшаванай грубай ячневай крупы (груца) і нарэзанай на дробныя кавалкі ялавічыны з дадаткам пасераванай цыбулі, грыбоў і прыпраў. Хуткія або “лянівыя” галубцы не начыняюць, а робяць з нашаткаванага капуснага лісця, змяшанага з фаршам. Заміж капусты даўней выкарыстоўвалася і іншая зеляніна (напрыклад, лісце хрэну). У Беларусі, Польшчы, Літве робяць і галубцы з тоўчанай варанай бульбы. Галубцы з вінаграднага лісця, вядомыя ў Міжземнамор'і, на Блізкім Усходзе, на Каўказе называюцца “далма”.
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»