Міхал Геранім Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выява
дапаўненьне
Радок 31: Радок 31:
'''Міхал Геранім Радзівіл''' ([[29 верасьня]] [[1744]] — [[28 сакавіка]] [[1831]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], мэцэнат. [[Мечнік вялікі літоўскі]] ([[1771]]—[[1775]]), [[Кашталян віленскі|кашталян]] ([[1775]]—[[1790]]) і апошні [[ваявода віленскі]] ([[1790]]—[[1795]]), кавалер [[ордэн Белага Арла|Ордэна Белага Арла]].
'''Міхал Геранім Радзівіл''' ([[29 верасьня]] [[1744]] — [[28 сакавіка]] [[1831]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], мэцэнат. [[Мечнік вялікі літоўскі]] ([[1771]]—[[1775]]), [[Кашталян віленскі|кашталян]] ([[1775]]—[[1790]]) і апошні [[ваявода віленскі]] ([[1790]]—[[1795]]), кавалер [[ордэн Белага Арла|Ордэна Белага Арла]].


Валодаў вялізнымі абшарамі ў [[Польшча|Польшчы]] ([[Нябораў]], [[Крулікарня]], [[Аркадыя]] і інш.), [[Украіна|Украіне]], [[Беларусь|Беларусі]] ([[Цімкавічы]] і інш.), з [[1823]] ардынат [[клецак|клецкі]].
Валодаў вялізнымі абшарамі ў [[Польшча|Польшчы]] ([[Нябораў]], [[Крулікарня]], [[Аркадыя]], [[Орля]] і інш.), [[Украіна|Украіне]], [[Беларусь|Беларусі]] ([[Цімкавічы]] і інш.), з [[1823]] ардынат [[клецак|клецкі]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 10:43, 1 сакавіка 2011

Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1744
Памёр 28 сакавіка 1831
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Марцін Мікалай Караль Радзівіл[1]
Марта з Трамбіцкіх[d]
Дзеці Антоні Генрых Радзівіл[1], Міхаіл Гедэон Радзівіл[d][1], Крысціна Магдалена з Радзівілаў[d][1], Анеля з Радзівілаў[d][1] і Людвік Мікалай Радзівіл[d][1]
Дзейнасьць паэт

Міхал Геранім Радзівіл (29 верасьня 1744 — 28 сакавіка 1831) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Мечнік вялікі літоўскі (17711775), кашталян (17751790) і апошні ваявода віленскі (17901795), кавалер Ордэна Белага Арла.

Валодаў вялізнымі абшарамі ў Польшчы (Нябораў, Крулікарня, Аркадыя, Орля і інш.), Украіне, Беларусі (Цімкавічы і інш.), з 1823 ардынат клецкі.

Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Марціна Мікалая і Марты з Трамбіцкіх.

Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[2]. Навучаўся ў Львове, Нясьвіжы.

Абіраўся паслом на сойм 1773, чалец Пастаяннай Рады ў 17801783 і 17931794, чалец Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).

М. Г. Радзівіл, каля 1750

У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі. У часе паўстаньня Т. Касьцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданьню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленьню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці.

Сабраў у Нябораўскім палацы каштоўную калекцыю мэдалёў, бібліятэку (улучала прыватную бібліятэку Людовіка XVIII), карцінную галерэю, гравюры[3].

Пабраўся шлюбам з Аленай Пшазьдзецкай, вядомай раманам з каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыка і Міхаіла Гедэона, а таксама 3 дачкі.

Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў, пахавалі князя ў Небарове.

Крыніцы

  1. ^ а б в г д е Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.)Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. ^ Віктар Скорабагатаў, Наталля Собалева. Гётэ, Радзівіл, «Фаўст»
  3. ^ Радзівіл Міхал Геранім // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 496

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Міхал Геранім Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў