Нацыяналізм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.3) (робат дадаў: rue:Націоналізм
д робат дадаў: ml:ദേശീയത
Радок 66: Радок 66:
[[hu:Nacionalizmus]]
[[hu:Nacionalizmus]]
[[mk:Национализам]]
[[mk:Национализам]]
[[ml:ദേശീയത]]
[[ms:Nasionalisme]]
[[ms:Nasionalisme]]
[[mwl:Nacionalismo]]
[[mwl:Nacionalismo]]

Вэрсія ад 20:25, 24 лютага 2011

Свабода вядзе народ Эжэна Дэлакруа, сымбалізавала францускі нацыяналізм цягам Ліпеньскае Рэвалюцыі 1830 году

Нацыяналі́зм (па-француску: nationalisme) — палітыка і практыка, ідэалёгія і псыхалёгія ў нацыянальным пытаньні, заснаваныя на прызнаньні нацыяў і іх узаемаадносін асабліва важным фактарам грамадзкага разьвіцьця, прыярытэтнага і прывілеяванага мейсца, ролі і інтарэсаў пэўнага народу ў сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцьці ўсяго чалавецтва.

Гісторыя

Гістарычна нацыяналізм як асобая ідэйна-палітычная плынь пачала складвацца ў канцы 18 стагодзьдзя ў сувязі з бурным разьвіцьцём нацыянальных рухаў, станаўленьнем нацыяў і ростам нацыянальнай самасьвядомасьці, разгортваньнем нацыянальна-вызваленчага руху ў калёніях і паўкалёніях. У гэтым пляне, асабліва ў барацьбе супраць каляніялізму, нацыяналізм адыграў станоўчую ролю ў станаўленьні нацыяў, іх кансалідацыі, вызваленьні прыгнечаных народаў, іх самавызначэньні, захаваньні і развіцьці іх самабытнасьці і г. д. Але існуюць і крайнія формы выяўленьня нацыянальных інтарэсаў, якія могуць перарасьці ў сваю процілегласьць — у пачуцьцё нацыянальнай выключнасьці, перавагі над іншымі нацыямі (глядзіце шавінізм). У сучасным сьвеце нацыяналізм — адна з уплывовых і распаўсюджаных ідэйна-палітычных плыней, якія праяўляюцца як у глябальным, так і ў рэгіянальным і дзяржаўных маштабах.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Нацыяналізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA