Срэбны мэдаль: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '[[Файл:1896 Olympic medal.jpg|міні|справа|300пкс|Срэбная мэдаль,<br />Алімпійскія гульні 1896...' |
д артаграфія |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:1896 Olympic medal.jpg|міні|справа|300пкс| |
[[Файл:1896 Olympic medal.jpg|міні|справа|300пкс|Срэбны мэдаль,<br />Алімпійскія гульні 1896 году]] |
||
'''Срэбны мэдаль''' — [[мэдаль]], які выкарыстоўваецца ў якасьці узнагароды. У [[спорт|спорце]] срэбны мэдаль звычайна выдаецца удзельніку, які атрымаў другое месца ў спаборніцтве. |
'''Срэбны мэдаль''' — [[мэдаль]], які выкарыстоўваецца ў якасьці узнагароды. У [[спорт|спорце]] срэбны мэдаль звычайна выдаецца удзельніку, які атрымаў другое месца ў спаборніцтве. |
||
Вэрсія ад 02:11, 22 лютага 2011
Срэбны мэдаль — мэдаль, які выкарыстоўваецца ў якасьці узнагароды. У спорце срэбны мэдаль звычайна выдаецца удзельніку, які атрымаў другое месца ў спаборніцтве.
Пераможцы, заняўшыя першае й трэцяе месца, традыцыйна, атрымліваюць залаты мэдаль і бронзавы мэдаль адпаведна.
Алімпійскія гульні
У 1896 мэдалі пераможцаў былі фактычна срэбнымі. Звычай залатых, срэбных і бронзавых мэдалёў для першых трох месцаў быў уведзены з Алімпійскіх гульняў 1904 году й быў распаўсюджаны на шматлікія іншыя спартовыя мерапрыемствы. Чаканка мэдалёў зьяўляецца прэрагатывай краіны-арганізатара.
Дызайн мэдалёў, якія ўручаліся спартоўцам на першых васьмі летніх Алімпійскіх гульнях, быў зусім розным і распрацоўваўся кожным аргкамітэтам самастойна. З 1928 і аж да 2000 гады дызайн заўсёды быў аднолькавым. Авэрс уяўляў сабою дызайн флярэнтыйскага мастака Джузэпэ Касыёлі з тэкстам краіны-арганізатара. Гэта была Багіня Ніка з пальмавай галіной у правай руцэ, якая ўшаноўвае пераможца, на фоне амфітэатра. Рэверс мэдалю зьмяняўся ў залежнасьці ад пажаданьняў краіны, дзе праводзіліся Гульні. Характэрна, што Касыёлі ў сваёй працы паказаў рымскі амфітэатар нягледзячы на тое, што гульні былі першапачаткова грэцкімі.
Пачынальна з 2004 году да Алімпійскіх гульняў у Афінах , ад традыцый адступілі, і абодва бакі мэдалю вырабляюцца паводле ўнікальнага дызайну арганізатараў гульняў.
Зімовыя мэдалі Алімпійскіх Гульняў маюць больш разнаплянавай дызайн ад адных гульняў да іншых.