Фальшпадлога: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д untagged dead-end.
Радок 1: Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
[[Файл:Tile-lifter-in-use-raised-floor.jpg|міні|200пкс|Адна з панэляў падлогі, вынятая з дапамогай прылады-прысоскі]]
[[Файл:Tile-lifter-in-use-raised-floor.jpg|міні|200пкс|Адна з панэляў падлогі, вынятая з дапамогай прылады-прысоскі]]
'''Фальшпадлога''' — від паднятай [[падлога|падлогі]], якая выкарыстоўваецца ў вытворчых будынках (напрыклад, вылічальных цэнтрах), калі патрабуецца разьвесьці шмат кабэляў для перадачы зьвестак і электразабесьпячэньня, а таксама трубаправоды для кандыцыянаваньня паветра ці астуджэньня. Калі падлога паднятая досыць высока, дадатковыя элемэнты ўзмацненьня й асьвятленьня часам дазваляюць поўзаць і нават хадзіць пад ёй (кабэльны паўпаверх).

Вэрсія ад 15:14, 18 лютага 2011

Адна з панэляў падлогі, вынятая з дапамогай прылады-прысоскі

Фальшпадлога — від паднятай падлогі, якая выкарыстоўваецца ў вытворчых будынках (напрыклад, вылічальных цэнтрах), калі патрабуецца разьвесьці шмат кабэляў для перадачы зьвестак і электразабесьпячэньня, а таксама трубаправоды для кандыцыянаваньня паветра ці астуджэньня. Калі падлога паднятая досыць высока, дадатковыя элемэнты ўзмацненьня й асьвятленьня часам дазваляюць поўзаць і нават хадзіць пад ёй (кабэльны паўпаверх).

Прастора пад фальшпадлогаю

Канструкцыя

Структура падлогі ўтвараецца кратай з мэталёвых рамак і так званых «пастамэнтаў», ножак з рэгуляванай вышынёй. Тыповы памер аднаго вочка краты — 2х2 футы ці 60х60 сантымэтраў. Вышыня «пастамэнтаў» вызначаецца колькасьцю кабэляў і труб, але звычайна прастора пад падлогай мае вышыню ня менш за 15 сантымэтраў.

На крату ўкладваюцца панэлі, як правіла, вырабленыя з мэталу. У залежнасьці ад неабходнасьці, выкарыстоўваюцца розныя пакрыцьці панэляў: дывановыя, лямінаваныя, мармуровыя, камянёвыя, антыстатычныя.

Шматлікія сучасныя вылічальныя цэнтры выкарыстоўваюць прастору пад падлогаю для разводкі сыстэмы астуджэньня. Халоднае паветра падаецца пад падлогу і прасочваецца наверх праз адтуліны ў падлозе. Пад падлогай таксама месьцяцца супрацьпажарныя сродкі.

Глядзіце таксама