Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак, абнаўленьне зьвестак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17: Радок 17:
| Кіраўнік =
| Кіраўнік =
| Імя кіраўніка =
| Імя кіраўніка =
| Плошча = 129,62<ref>[http://www.gki.gov.by/docs/gzk_2010.doc «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь»] (па стане на 1 студзеня 2010 г.)</ref>; 145,2663<ref>[http://ate.nca.by/ Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь (лічба атрымана ў сярэдзіне 2010 г.)</ref>
| Плошча = 72,9
| Вышыня = 141
| Вышыня = 141
| Колькасьць насельніцтва = 309 764<ref name="belstat">[http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/1.2-1.pdf Перепись населения — 2009. Брестская область]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
| Колькасьць насельніцтва = 309 764<ref name="belstat">[http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/1.2-1.pdf Перепись населения — 2009. Брестская область]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
Радок 44: Радок 44:
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
}}
'''Бе́расьце''', '''''Бярэ́сьце''''' ('''Брэст''') — горад у [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Заходні Буг]] пры ўпадзеньні ў яго ракі [[Мухавец (рака)|Мухавец]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] і [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскага раёну]]. Плошча 72,9 км². Насельніцтва 309 764<ref name="belstat" /> чал. ([[2009]]).
'''Бе́расьце''', '''''Бярэ́сьце''''' ('''Брэст''') — горад у [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Заходні Буг]] пры ўпадзеньні ў яго ракі [[Мухавец (рака)|Мухавец]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] і [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскага раёну]]. Плошча 145,27 км². Насельніцтва 309 764<ref name="belstat" /> чал. ([[2009]]).


Знаходзіцца за 349 км ад [[Менск]]у. Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак, кірункаў на [[Варшава|Варшаву]], [[Менск]], [[Лунінец]], [[Ковель]], [[Беласток]]. Канцавы порт на [[Дняпроўска-Бускі канал|Дняпроўска-Бускім канале]]. Аэрапорт.
Знаходзіцца за 349 км ад [[Менск]]у. Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак, кірункаў на [[Варшава|Варшаву]], [[Менск]], [[Лунінец]], [[Ковель]], [[Беласток]]. Канцавы порт на [[Дняпроўска-Бускі канал|Дняпроўска-Бускім канале]]. Аэрапорт.

Вэрсія ад 01:11, 6 лютага 2011

Берасьце
Валун-помнік з датай першага ўспаміну пра места
Валун-помнік з датай першага ўспаміну пра места
Герб Берасьця Сьцяг Берасьця
Першыя згадкі: 1019
Магдэбурскае права: 15 жніўня 1390
Былыя назвы: Берасьце Літоўскі, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Плошча: 129,62[1]; 145,2663[2] км²
Вышыня: 141 м н. у. м.
Насельніцтва: 309 764[3] (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 224xxx
Геаграфічныя каардынаты: 52°05′ пн. ш. 23°42′ у. д. / 52.083° пн. ш. 23.7° у. д. / 52.083; 23.7Каардынаты: 52°05′ пн. ш. 23°42′ у. д. / 52.083° пн. ш. 23.7° у. д. / 52.083; 23.7
Берасьце на мапе Беларусі
Берасьце
Берасьце
Берасьце
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Бе́расьце, Бярэ́сьце (Брэст) — горад у Беларусі, на рацэ Заходні Буг пры ўпадзеньні ў яго ракі Мухавец. Адміністрацыйны цэнтар Берасьцейскай вобласьці і Берасьцейскага раёну. Плошча 145,27 км². Насельніцтва 309 764[3] чал. (2009).

Знаходзіцца за 349 км ад Менску. Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак, кірункаў на Варшаву, Менск, Лунінец, Ковель, Беласток. Канцавы порт на Дняпроўска-Бускім канале. Аэрапорт.

Зьяўляецца буйным прамысловым, транспартным і культурным цэнтрам краіны. Належыць да ліку найстарэйшых гарадоў Беларусі пасьля Полацку (862), Віцебску (947) і Турава (980).

У Берасьці знаходзяцца Генэральныя кансуляты Рэспублікі Польшча, Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны.

Назва

На думку навукоўцаў, назва места ўтварылася ад паняцьця «бе́расьць» (від вязу)[4] ці «бяроста» — бярозавая кара.[5]

Упершыню згадваецца ў «Аповесьці мінулых гадоў» як горад Кіеўскай Русі пад назваю Берасьце (Берестье). Націск у назьве гораду трэба ставіць на першым складзе (так, як гэта яшчэ дагэтуль робяць некаторыя карэнныя жыхары старэйшага ўзросту ў навакольных вёсках).

Пачынаючы з 17 стагодзьдзя часьцей выкарыстоўвалася назва гораду Берасьце Літоўскі (па-польску: Brześć Litewski). Па далучэньні места да Расейскай імпэрыі назву зьмянілі на Брэст-Літоўск (па-расейску: Брест-Литовск). Паводле аднаго з тлумачэньняў, найменьне Брэст зьявілася праз памылковую трансьлітарацыю з польскай мовы — польскі варыянт назвы Brześć перанесьлі ў расейскую як Бржесть, што пасьля трансфармавалася ў Брест і сучасную афіцыйную беларускую назву Брэст.[6][7] Гэтая трансфармацыя назвы ў расейскай мове зафіксаваная ў справаздачах пра баявыя дзеяньні ў ваколіцах гораду расейскага палкаводца А. Суворава і інш. расейскіх чыноўнікаў: спачатку пісалі Бржесць, Бржесть, пазьней Бржест і Брест.

Перад пачаткам 1-й Сусьветнай вайны месьцічы хадайнічалі перад Дзяржаўнай Думай пра вяртаньне гораду яго гістарычнай назвы Берестье (па-беларуску: Берасьце), аднак па далучэньні да Польскай Рэспублікі ў 1921 годзе горад атрымаў новую назву — Брэст-над-Бугам (Brześć nad Bugiem), што праіснавала да 1939 году. Тым часам у БССР да сярэдзіны 1930-х гадоў ужывалі спрадвечны назоў — Берасьце.[7]

Назвы на іншых мовах: пол.: Brześć, Brześć Litewski, Brześć nad Bugiem; ідыш: בּריסק, габр.: ברסט ליטובסק; укр.: Берестя, Бересть; рас.: Берестье, Бересть, Брест-Литовск, Брест.

Гісторыя

Заснаваньне

Меркаваны выгляд Берасьця ў ХІІХІІІ стст.

Першыя гістарычныя згадкі пра горад у «Аповесьці мінулых гадоў» датуюцца 1019 годам. Гарадзішча старажытнага Берасьця знаходзілася на невялічкім мысе, які ўтварыўся на месцы сутокаў Мухаўца з Заходнім Бугам. Места ўзьніла як гандлёвы цэнтар і фартэцыя. Ягонаму росту спрыяла вельмі зручнае геаграфічнае становішча на шляху паміж Усходам і Захадам.

У ХІХІІІ стст. Берасьце належала тураўскім, кіеўскім і ўладзімера-валынскім князям. Адно зь нешматлікіх беларускіх местаў, якое захапілі і зьнішчылі войскі татара-манголаў.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

У склад Вялікага Княства Літоўскага Берасьце ўвайшло ў 1319 годзе пры вялікім князі Гедзіміне. Па сьмерці вялікага князя Кейстута, местам авалодаў кароль польскі Ягайла. У 80-ыя гг. ХІV ст. Вітаўт пры дапамозе тэўтонскіх рыцараў і наёмнікаў адбіў Берасьце ў Ягайлы. Рыцарамі камандаваў князь Ланкастэрскі — у будучым ангельскі кароль Генрык Чорны.

Рэканструкцыя гербу Берасьцейскага ваяводзтва

15 жніўня 1390 году Берасьце першым з гарадоў Беларусі атрымала Магдэбурскае права. Пасьля прывілеі места неаднаразова пацьвярджаліся і пашыраліся вялікімі князямі, а з ХVІ ст. пачаў ужывацца мескі герб «у блакітным полі срэбны лук са стралой, накіраванай джалам угору».[8]

Берасьце мела вялікае геапалітычнае значэньне, менавіта тут 17 кастрычніка 1409 году адбылася нарада паміж Ягайлам і Вітаўтам, на якой было вырашана выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэна. Сярод запрошаных на нарадзе прысутнічаў кіпчацкі султан Саладзін (Джэлал ад-Дзін). Вынікам агульнага паходу была перамога пад Грунвальдам (1410), у якой прымала ўдзел і Берасьцейская харугва.

Плян Берасьця (1657)

З 1413 году цэнтар Берасьцейскага староства Троцкага ваяводзтва[9], прывілеем аднесены да галоўных местаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1500 годзе разрабаваны крымскімі татарамі. У 1507 годзе вялікі князь выдаў прывілей берасьцейскім габрэям[10]. З 1520 году цэнтар Берасьцейскага павету, а з 1566 году — ваяводзтва.

У ХVІ ст. Берасьце — адно з найбуйнейшых местаў дзяржавы. У гэты час дасягаюць значнага росквіту рамесныя цэхі. У першай палове ХVІІ ст. у месьце існавала 16 рамесных цэхаў — ганчарскі, злотніцкі, гарбарскі, кавальскі і інш.

Мескі герб зь вялікакняскага прывілею (1792)

У 1553 годзе берасьцейскі староста М. Радзівіл Чорны заснаваў тут кальвінскі збор і першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню, якая ў 1563 годзе выдала гэтак званую Берасьцейскую, альбо Радзівілаўскую (кальвінскую) Біблію, што на той час была адным з найлепшых выданьняў у ВКЛ і Каралеўстве Польскім.

у 1569 годзе у Берасьці адкрылася першая аптэка.[11]

У 1591 годзе пры Мікалаеўскай царкве ўтварылася брацтва, пры якім існавала школа, дзе выкладаньне вялося на беларускай мове. На працягу 15921595 гадоў у ёй працаваў выкладнікам выдатны беларуска-ўкраінскі пэдагог і царкоўны дзеяч, гуманіст-асьветнік Л. Зізаній.

Мікалаеўская царква, у якой праваслаўныя аднавілі еднасьць з каталікамі

8 кастрычніка паводле старога стылю (18 — паводле новага стылю, на які перайшла Рэч Паспалітая) 1596 году на царкоўным саборы, што праходзіў у Сьвята-Мікалаеўскай царкве адбылося падпісаньне Берасьцейскай уніі, у выніку якой Праваслаўная Царква на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (Кіеўская мітраполія) аднавіла еднасьць з Апостальскім Пасадам у Рыме. Адным з галоўных яе ініцыятараў быў колішні кашталян берасьцейскага замку, а потым біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі Іпаці Пацей — выдатны беларускі грамадзкі і рэлігійны дзеяч, багаслоў і пісьменьнік-палеміст. Для падтрымкі і пашырэньня ідэяў Уніі ў Берасьце з Папскай Грэцкай калегіі ў Рыме быў запрошаны знакаміты ў той час багаслоў грэк Пётар Аркудзі.

У ХІVХVIII стст. у Берасьці існавалі касьцёлы і кляштары аўгустынаў, бэрнардынаў, брыгітак, дамініканаў, трынітарыяў, вуніяцкія цэрквы і манастыры. Ад 1615 году ў Берасьці зьявілася езуіцкая місія, пры якой з 1633 году дзейнічаў Берасьцейскі езуіцкі калегіюм. У ХVІІ ст. у калегіюме вучыўся, а потым быў намесьнікам рэктара беларускі філёзаф К. Лышчынскі, які за свой недапісаны трактат «Аб неіснаваньні Бога» (у другой, недапісанай частцы якога меў абвергнуць свае папярэднія тэзісы) быў пакараны сьмерцю і спалены ў 1689 годзе на плошчы Старога Места ў Варшаве.

У 1648 годзе Берасьце разбурылі казакі Б. Хмяльніцкага[12], у гэты ж час адбыліся паўстаньні месьцічаў. У 1653 годзе ў Берасьці засядаў сойм Рэчы Паспалітай. За часамі Паўночнай вайны ў 1657 годзе места захапілі і спалілі швэды. Праз тры гады яго занялі маскоўскія войскі, якіх выбілі адтуль у 1661 годзе.

Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга)
Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.

У 16651666 гадох у месьце працавала мынца, якая за год выпусьціла медных шэлегаў (гэтак званых барацінак) на суму больш чым 2,5 мільёны злотых.

Берасьце спазнала значныя спусташэньні падчас Паўночнай вайны 17001721 гадоў, зруйнаванае места вызвалілі на чатыры гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасьцяў.

З ХVIII ст. існавала Берасьцейская грэка-каталіцкая эпархія, а ў 1726 годзе ўтварылася Берасьцейская рымска-каталіцкая эпархія.

У эканамічных адносінах места было галоўным рачным портам на Бугу, а ў канцы ХVIII ст. падскарбі А. Тызэнгаўз заснаваў тут суконную мануфактуру.

У 1792 годзе Берасьце на некаторы час зрабілася апорным пунктам Таргавіцкай канфэдэрацыі.

За часамі паўстаньня 1794 году расейскія акупацыяйныя войскі на чале з А. Суворавым разьбілі атрады паўстанцаў пад камандай Ю. Серакоўскага і захапілі места.

У складзе Расейскай імпэрыі

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе места апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права, а само Берасьце, ранейшы цэнтар ваяводзтва, ператварылі ў павятовы горад.

Файл:View of Bieraście (1840).jpg
Зьнішчэньне старога Берасьця пры будаўніцтве расейскай крэпасьці, малюнак Марціна Залеўскага (1840)

З 1799 году места ўваходзіла ў склад Літоўскай губэрні, а з 1801 — у Гарадзенскую губэрню.

Першыя пляны і праекты будаўніцтва крэпасьці на месцы старажытнага Берасьця зьявіліся ўжо адразу пасьля далучэньня места да Расейскай імпэрыі. З 30-х гадоў XIX-га стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі на месцы старога Берасьця будавалі крэпасныя пабудовы, пры гэтым былі разбураныя або істотна перабудаваныя шматлікія храмы, манастыры і помнікі гарадзкой архітэктуры. Само места перанесьлі на дзьве з паловай вярсты на ўсход.

У 1817 годзе у Берасьці было 17 мураваных і 446 драўляных будынкаў, а ў 1860 годзе — 55 мураваных і 757 драўляных.

З 70-ых гадоў ХІХ ст. Берасьце зрабілася значным чыгуначным вузлом. Акрамя чыгункі, важную ролю ў жыцці места адыгрываў рачны порт, толькі ў 1857 годзе гандлёвы абарот яго дасягаў амаль 1 млн рублёў.

З 9 (22) сьнежня 1917 па 3 сакавіка 1918 году ў Берасьці праходзілі мірныя перамовы паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай, у выніку чаго адбылося падпісаньне Берасьцейскага міру.

У складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі

У 1919 годзе Берасьце занялі польскія войскі. 1 жніўня 1920 году места заняла Чырвоная Армія [13], але адступіла перад палякамі у канцы таго ж месяцу. З 1921 году места фармальна ўвайшло ў склад Польшчы й зрабілася цэнтрам Палескага ваяводзтва.

21 чэрвеня 1929 году й 29 лістапада 1933 году да гораду далучылі часткі гмін Косічы й Камяніца Жыравіцкая[14][15].

У 1930 годзе ў Берасьці пачаўся працэс над польскай апазыцыяй, якая выступала супраць маршала Юзафа Пілсудзкага.

Часы Другой Сусьветнай вайны

У хуткім часе пасьля нападу нацысцкай Нямеччыны на Польскую Рэспубліку, гітлераўцы падыйшлі да Берасьця. 14 верасьня 1939 пачалося абарона крэпасьці польскім войскам, у ходзе якой былі адбітыя 7 нямецкіх атак, пры гэтым людзкія страты з боку абаронцаў склалі каля 40%. 17 верасьня польскія войскі адступілі на поўдзень у бок Цярэспаля, у Берасьцейскай крэпасьці засталіся дабраахвотнікі. Яны пратрымаліся ўва ўмацаваньні да 27 верасьня, пасьпяхова адбіўшы некалькі нямецкіх і савецкіх атак.

Нягледзячы на тое, што Берасьцем-над-Бугам авалодалі немцы, згодна з пактам Молатава-Рыбентропа — сакрэтным пагадненьнем паміж фашысцкай Нямеччынай і камуністычным СССР пра разьмежаваньне сфэраў уплыву — 22 верасьня 1939 году места перайшло пад кіраваньне Чырвонай арміі. У гэты ж дзень у Берасьці адбыўся сумесны савецка-фашысцкі парад, які прымалі нямецкі генэрал Гудэрыян і савецкі вайскавод Крывашэін. Падчас параду нямецкія і савецкія камандуючыя абмяняліся сьцягамі.

Па далучэньні да БССР 4 сьнежня 1939 году места зрабілася адміністрацыйным цэнтрам Берасьцейскай вобласьці.

22 чэрвеня 1941 году колішнія хаўрусьнікі напалі на СССР, першы ўдар прыйшоўся на Берасьце. Да 30 чэрвеня цягнулася арганізаваная абарона Берасьцейскай фартэцыі, пасьля чаго засталіся ізаляваныя агмені супраціву (большасьць зь якіх ліквідавалі на працягу наступнага тыдня) і адзінкавыя байцы. Апошні абаронца крэпасьці П. Гаўрылаў трапіў у палон 23 ліпеня.

Пад нямецкай акупацыяй Берасьце знаходзілася па 28 чэрвеня 1944 году.

БССР і Рэспубліка Беларусь

8 траўня 1965 году Берасьцейскай крэпасьці было нададзена ганаровае званьне крэпасьць-герой, з уручэньнем ордэна Леніна і мэдаля «Залатая Зорка». У 19691971 гадох на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці быў створаны мэмарыяльны комплекс.

У наш час Берасьце — адзін з шасьці абласных цэнтраў незалежнай Беларусі.

Адміністрацыйны падзел

Раёны: Ленінскі, Маскоўскі.

Мікрараёны: Адамкова, Аркадыя, Бярозаўка, Валынка, Вулька, Вычулкі, Граеўка, Гузьні, Дуброўка, Задворцы Новыя, Задворцы Старыя, Кіеўка, Кавалёва, Кацін бор, Лысая гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход.

Панарамны здымак жылога раёну Берасьця
Панарамны здымак жылога раёну Берасьця

Насельніцтва

  • 1860 — 19 343 чал.
  • 1880 — 33 607 чал. (20 804 мужчынаў і 12 803 жанчын), зь іх 6357 праваслаўных, 3286 каталікоў, 23 846 юдаістаў, 95 эвангелістаў, 23 магамэтаніны.[16]
  • 1889 — 41 615 чал. (21 508 мужчынаў і 20 107 жанчын), у тым ліку паводле стану: шляхты нашчадкавай і асабістай 206, духавенства праваслаўнага белага 25, каталіцкага 2, юдзейскага 2, грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 19, купцоў 400, мяшчанаў 32 588, цэхавых 906, сялянаў усіх найменьняў 925, асаднікаў 12, рэгулярных войскаў 5 011, бестэрміноваадпускных 811, адстаўных ніжніх чыноў 280 (зь іх сем’ямі), салдацкіх дзяцей 277 і замежных падданых 151 чал.; паводле веравызнаньня: праваслаўнага 7357, рымска-каталіцкага 5888, пратэстанцкага 223, юдзейскага 27 005, магамэтанскага 1142 чал.[17]
  • 1897 — 46 500 чал.[18]
  • 1907 — 46 181 чал.[19]
  • 1939 — 41 000 чал.
  • 1959 — 74 000 чал.
  • 1970 — 122 000 чал.[20]
  • 1991 — 277 000 чал.[21]

Насельніцтва гораду па стане на 1 студзеня 2009 году складала 318 тысячаў чалавек[22]. Пасьля павелічэньня плошчы гораду ў 2007 годзе насельніцтва гораду склала 313 тысячаў чалавек.

Нацыянальны склад

Нацыянальнасьць Адсотак насельніцтва
1
Беларусы
75%
2
Расейцы
17%
3
Украінцы
6%
4
Палякі
1,3%
5
Жыды
0,15%

Крыніца

Адукацыя

38 агульнаадукацыйных школаў, 2 агульнаадукацыйныя ліцэі, 6 гімназіяў.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:

Культура

У Берасьці дзейнічае тэатар драмы і музыкі, лялечны тэатар, кінатэатар «Беларусь», праходзіць міжнародны тэатральны фэстываль «Белая вежа» і фэстываль беларускага нацыянальнага кіно. У рэпэртуары Берасьцейскага лялечнага тэатра сёньня каля 30 спэктакляў для дзяцей і сем’яў.

Спорт

У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартовых школ. У мікрараёне Кіеўка разьмешчаны стадыён «Лякаматыў». У абласным спартовым комплексе «Берасьцейскі» адбываюцца трэнаваньні і гульні футбольнага клюбу Дынама Берасьце. Найбольшую славу гораду прынёс гандбольны клюб БГК імя Мяшкова. Легкаатлетка зь Берасьця Юлія Несьцярэнка стала алімпійскай чэмпіёнкай у бегу.

Эканоміка

Берасьце — буйны прамысловы цэнтар Беларусі. Сёньня ў горадзе дзейнічае звыш 50 прадпрыемстваў прамысловасьці. У Берасьці працуюць электрамэханічны і электралямпавы заводы, завод газавага абсталяваньня «Брэстгазаапарат», прадпрыемства «Цветатрон» па вытворчасьці мікраэлектронікі, прадпрыемствы лёгкай і харчавальнай прамысловасьці.

Транспарт

Берасьцейскі чыгуначны вакзал

Берасьце зьяўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. У 1981 годзе ў Берасьці зьявіліся першыя тралейбусы, на сёньняшні дзень колькасьць тралейбусных маршрутаў гораду дасягнула васьмі.

За 12 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Берасьця знаходзіцца Берасьцейскі аэрапорт (міжнародны код — BQT), які быў уведзены ў эксплюатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Берасьцейскаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымы пасажырапаток складае 400 чалавек у гадзіну.

Турыстычная інфармацыя

З савецкіх часоў сымбалем гораду стаў мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой», урачыстае адкрыцьцё якога адбылося 25 верасьня 1971. Пабудова мэмарыялу ажыцьцяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У. А. Караля.

Берасьцейская крэпасьць на купюры ў 50 рублёў

Музэі: Археалягічны музэй «Бярэсьце», музэй «Выратаваныя каштоўнасьці», музэй прыроды, музэй гораду Берасьця, краязнаўчы музэй, музэй чыгуначнай тэхнікі, музэй авіяцыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Ўсход), музэй абароны Берасьцейскай крэпасьці.

Выдатныя мясьціны

  • Берасьцейская крэпасьць (XIX ст.)
  • Гістарычная забудова места (XIX — 1-я пал. XX ст.)
  • Культавыя збудаваньні:
    • Вуніяцкія: царква Сьв. Пятра й Паўла і манастыр базыльянаў (XVIII ст., руіны г.зв. «Белага палаца»)
    • Каталіцкія: касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа (XIХ ст.), кляштар бэрнардынак (XVIII ст., руіны).
    • Праваслаўныя: сабор Сьв. Мікалая (пабудаваны ў XVII ст. як касьцёл Найсьв. Тройцы ордэна аўгустынаў, істотна перабудаваны пад крэпасную царкву ў 1856—1879), сабор Сьв. Сімеона катэдральны (1865—1868), царква Сьв. Мікалая (1904—1906).
    • Пратэстанскія: царква эвангелісцкая (1938).
  • Могілкі: Балахоўскія, Каталіцкія, Трышынскія.

Страчаная спадчына

Файл:Bieraście destroyed by Russian rule.jpg
Раён бэрнардынскіх кляштараў да зьнішчэньня расейскімі ўладамі
  • Берасьцейскі замак (Х ст.).
  • Культавыя збудаваньні:
    • Вуніяцкія: царква Сьв. Міхала Арханёла, царква Сьв. Тройцы.
    • Каталіцкія: касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі кляштару бэрнардынак (XVIII ст.), касьцёл Езуса і Сьв. Казімера і калегіюм езуітаў (XVII—XVIII стст.), касьцёл і кляштар брыгітак (1751), кляштар аўгустынаў (1672), касьцёл Сьв. Барбары і кляштар трынітарыяў (1761), касьцёл Сьв. Крыжа і Сьв. Ганны (Фара Вітаўта, 1412), касьцёл Сьв. Сафіі й кляштар дамініканаў (XVII ст.), касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў (1680).
    • Праваслаўныя: манастыр Раства Прасьв. Багародзіцы, царква Сьв. Міколы (XIVXV стст.).
    • Юдаісцкія: сынагога (ХІХ ст.), сынагога Вялікая (XVI ст.).

Галерэя

Пэрсаналіі

Ураджэнцы

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  2. ^ [http://ate.nca.by/ Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь (лічба атрымана ў сярэдзіне 2010 г.)
  3. ^ а б Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Жураўскі А. І. Старадаўнія назвы гарадоў Беларусі // Навіны Беларускай акадэміі — Мінск. — 1992. — № 31 (660). — С. 3—5.
  5. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 36
  6. ^ Павел Дайлід. Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст... // «Газета для вас», 24 жніўня 2009
  7. ^ а б Віктар Мухін. Спрадвечныя назовы // «Студэнцкая думка»
  8. ^ Берасце // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  9. ^ Валерый Грынявецкі. Берасце // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 313
  10. ^ (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 32.
  11. ^ Брэст // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  12. ^ Валерый Грынявецкі. Берасце // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 314
  13. ^ Kronika powstań polskich 1794—1944. — Warszawa: Wydawnictwo Kronika, 1994. ISBN 83-86079-02-9. — S. 360.
  14. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 31 maja 1929 r. o rozszerzeniu granic miasta Brześcia n/Bugiem w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 43, poz. 354 (пол.)
  15. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 15 listopada 1933 r. o rozszerzeniu granic miasta Brześcia n/Bugiem w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 93, poz. 716 (пол.)
  16. ^ Brześć Litewski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 402
  17. ^ Брест-Литовск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  18. ^ Брест // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  19. ^ Brześć-Lit. // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  20. ^ Брест // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  21. ^ Брест // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  22. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Берасьцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў