Менск: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 20: Радок 20:
| Кіраўнік = Старшыня гарвыканкаму
| Кіраўнік = Старшыня гарвыканкаму
| Імя кіраўніка = [[Мікалай Ладуцька]]<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=40275 Ладуцька з в.а. стаў старшынём Мінскага гарвыканкама] // [[Наша Ніва]]. [[25 чэрвеня]] [[2010]]</ref>
| Імя кіраўніка = [[Мікалай Ладуцька]]<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=40275 Ладуцька з в.а. стаў старшынём Мінскага гарвыканкама] // [[Наша Ніва]]. [[25 чэрвеня]] [[2010]]</ref>
| Плошча = 305,47
| Плошча = 307,8954
| Вышыня = 220
| Вышыня = 220
| Колькасьць насельніцтва = 1 864 100<ref name="belstat-demogr">[http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/demogr.php О демографической ситуации за январь-декабрь 2010 г.]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]], [[26 студзеня]] [[2011]]</ref>
| Колькасьць насельніцтва = 1 864 100<ref name="belstat-demogr">[http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/demogr.php О демографической ситуации за январь-декабрь 2010 г.]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]], [[26 студзеня]] [[2011]]</ref>
Радок 47: Радок 47:
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
}}
'''Менск''' — сталіца і найбуйнейшае [[горад|места]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтар [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] і [[Менскі раён|Менскага раёну]] (аднак не ўваходзіць у іх склад). Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 305,47 км². Насельніцтва 1 864 100<ref name="belstat-demogr" /> чалавек ([[2011]]). Знаходзіцца на рацэ [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] пры ўпадзеньні ў яе рэчкі [[Няміга]], за 70 км на паўночны захад ад [[Геаграфічны цэнтар Беларусі|геаграфічнага цэнтру Беларусі]]. Вузел чыгунак на [[Берасьце]], [[Вільня|Вільню]], [[Гомель]], [[Масква|Маскву]], аўтамабільных дарог на [[Ворша|Воршу]], [[Віцебск]], [[Лагойск]], [[Маладэчна]], [[Ашмяны]], Берасьце, [[Слуцак]], Гомель, [[Магілёў]] і іншыя.
'''Менск''' — сталіца і найбуйнейшае [[горад|места]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтар [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] і [[Менскі раён|Менскага раёну]] (аднак не ўваходзіць у іх склад). Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 307,8954 км². Насельніцтва 1 864 100<ref name="belstat-demogr" /> чалавек ([[2011]]). Знаходзіцца на рацэ [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] пры ўпадзеньні ў яе рэчкі [[Няміга]], за 70 км на паўночны захад ад [[Геаграфічны цэнтар Беларусі|геаграфічнага цэнтру Беларусі]]. Вузел чыгунак на [[Берасьце]], [[Вільня|Вільню]], [[Гомель]], [[Масква|Маскву]], аўтамабільных дарог на [[Ворша|Воршу]], [[Віцебск]], [[Лагойск]], [[Маладэчна]], [[Ашмяны]], Берасьце, [[Слуцак]], Гомель, [[Магілёў]] і іншыя.


Менск — палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй [[Эўропа|Эўропы]].<ref>Чирский Н. А. Чирский Е. Н. Минск: Путеводитель. Мн.: Университетское, 2002. C. 8</ref>
Менск — палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй [[Эўропа|Эўропы]].<ref>Чирский Н. А. Чирский Е. Н. Минск: Путеводитель. Мн.: Университетское, 2002. C. 8</ref>

Вэрсія ад 02:11, 5 лютага 2011

Менск
Менская ратуша
Менская ратуша
Герб Менску Сьцяг Менску
Гімн Менску: «Песьня пра Менск»
Першыя згадкі: 1067
Магдэбурскае права: 14 сакавіка 1499
Былыя назвы: Менеск, Меньск, Мінск-Літоўскі
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Старшыня гарвыканкаму: Мікалай Ладуцька[1]
Плошча: 307,8954 км²
Вышыня: 220 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

1 864 100[2]
6029 чал./км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 220000
Аўтамабільны код: 7
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′08″ пн. ш. 27°33′41″ у. д. / 53.90222° пн. ш. 27.56139° у. д. / 53.90222; 27.56139Каардынаты: 53°54′08″ пн. ш. 27°33′41″ у. д. / 53.90222° пн. ш. 27.56139° у. д. / 53.90222; 27.56139
Менск на мапе Беларусі
Менск
Менск
Менск
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Менскі гарвыканкам (рас.) (анг.)

Менск — сталіца і найбуйнейшае места Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці і Менскага раёну (аднак не ўваходзіць у іх склад). Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 307,8954 км². Насельніцтва 1 864 100[2] чалавек (2011). Знаходзіцца на рацэ Сьвіслач пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Няміга, за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і іншыя.

Менск — палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы.[3]

Назва

Паходжаньне

У наш час большасьць адмыслоўцаў па тапаніміцы абгрунтавана лічаць, што назва места пайшла ад невялікай рэчкі Менкі (Мень, Мена), на якой першапачаткова быў заснаваны Менск.[4][5] Беларускі гісторык М. Кузьняцоў зрабіў выснову, што назва рэчкі паходзіць ад слова «мень», якое азначае ня што іншае як рыбу мянтуз ці іншыя гладкія і сьлізістыя рыбы.[6]

Некаторыя аўтары схільныя лічыць, што назву гораду даў гандаль, абмен, «мена»[7]. Гэта не пераканаўчая аргумэнтацыя з тае прычыны, што гандаль ня мог разьвівацца гэтак хутка і ў такіх маштабах, каб зрабіцца падставай для найменьня фартэцыі, якая была збудаваная ў 1063 і яе назва гэтак шырока распаўсюдзілася, што летапісец узгадвае яе ўжо пад 1067 рокам.[6] Апроч гэтага, адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай «мяняць» у тапаніміцы наогул не вядомыя.[8]

Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога заснавальнікам места быў вядзьмар-асілак Мянеск, што пабудаваў на месцы цяперашняга Менску свой млын, на якім малоў муку з каменьня.[9] Імаверна, што аснову імя Мянеска належыць зьвязваць зь інд.-эўрапейскім этымонам *men — «мяць, расьціраць», што адпавядае асноўным функцыям Мянеска ў паданьні.[10] Наяўнасьць у мянескавым млыне сямі колаў, разьмешчаных паміж правым і левым берагам Сьвіслачы, знаходзяць выразныя паралелі ў беларускім фальклёрным матэрыяле.[11]

Варыянты

У Іпацьеўскім летапісе места згадваецца пад 1067 годам пад назвамі Мѣньск, Мѣнескь. У пазьнейшым Радзівілаўскім летапісе назвы Меньск і Менеск напісаныя бязь яць, праз «е». З кан. XV ст. зьяўляецца назва Менск бязь мяккага знака. Аднак яшчэ ў XVІXVІІ стст. працягвала шырока выкарыстоўвацца форма «Менеск».

У перапісцы менскага ваяводы Фёдара Арсеньева з маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам (1656) на адной старонцы граматы словы «Менеск», «Менск», «Менскага» сустракаюцца 18 разоў і ніводнага разу «Мінск». У двух адпісках таго ж ваяводы назвы тыпу «Менеск», «Менск», «Менского пов(ету)» сустракаюцца 12 разоў і толькі аднойчы напісана «Мінской пов.» У адпісцы ваяводы Якаўлева (1657) датычна сойміка менскай шляхты таксама выкарыстоўваюцца толькі форма «Менск». Адсюль вынікае, што беларуская шляхта карысталася выключна дадзенай назвай.

У Баркулабаўскім летапісы места згадваецца 6 разоў, зь якіх 5 — у форме «Менск» і адзін «Мінск».

Увогуле, першая фіксацыя назвы Мінск (Mynsko) азначана дасьледнікамі ў лацінамоўнай канцылярскай кнізе пад 1502 рокам. Затым у польскамоўных дакумэнтах XVІ—XVІІ стст. усё часьцей ужываецца транскрыпцыя Minsk. Прафэсар катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту А. Абрэмска-Яблоньска пераканаўча паказала, што назва «Мінск» зьявілася пад уплывам польскага Мінска Мазавецкага на грунце польскай адміністрацыйнай і моўнай экспансіі.[12]

Цалкам форма «Мінск» (Міньск) замяняе «Менск» у афіцыйных дакумэнтах толькі ў XVІІІ ст. разам з выцісканьнем старабеларускай мовы зь дзяржаўнага ўжытку. З гэтых жа польскіх дакумэнтаў і мапаў пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай яна была мэханічна перанесеная ў расейскія дакумэнты і мапы.[13][14]

У канцы XVІІІ ст. напісаньне «Мінск» трывала замацавалася ў афіцыйных расейскамоўных дакумэнтах, у той жа час форма «Менск» засталася ў народнай гаворцы (гэты факт занатавалі беларускі этнограф Павал Шпілеўскі і Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў[15], выдадзены ў 1885).

З 1916 року ў асяродзьдзі прагрэсіўнай беларускай інтэлігенцыі замацавалася назва Менск-Беларускі. Яна захоўвалася ў часы нямецкай і польскай акупацыяў, выкарыстоўвалася ў дакумэнтах эміграцыйных беларускіх урадаў.[13]

Форма «Менск» зрабілася нормай за часамі БССР. Яна ўжывалася ўва ўсіх афіцыйных дакумэнтах, а таксама на дзяржаўным радыё[16] да 29 ліпеня 1939 году, пакуль пастановаю 2-й сэсіі Вярхоўнага Савету БССР места не было перайменаванае ў Мінск.[14] Гэтае перайменаваньне было выкліканае ўзмацьненьнем рэпрэсіяў супраць беларускіх нацыянальных кадраў[13] і зьявілася замацаваньнем русыфікацыі ў рэспубліцы на ўзроўні назваў местаў.[17]

5 верасьня 1991 Менскі гарадзкі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу пра вяртаньне месту гістарычнай назвы «Менск», але гэтай просьбе было адмоўлена.[18][19] За вяртаньне назвы «Менск» прагаласавалі 142 дэпутаты пры неабходных 173.[16]

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Менску

Дакладная дата заснаваньня Менску невядомая. Існуе традыцыя лічыць першую летапісную згадку ў 1067 годзе днём заснаваньня гораду. Паводле меркаваньняў гісторыкаў Менск быў закладзены значна раней, верагодна, нават у пачатку 11 стагодзьдзя.[16]

Пячатка з выявай мескага гербу (1591)
Рэканструкцыя гербу Менскага ваяводзтва
Даўняя гравюра места (1772)
  • 1565/66: сталіца Менскага ваяводзтва, найбуйнейшага ў Вялікім Княстве Літоўскім.
  • 16 ліпеня 1569: менчукі атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор — буйны гандлёвы комплекс; той жа прывілей лічыцца пунктам адліку існаваньня ў Менску цэхаў, заснаваных на клясычных эўрапейскіх прынцыпах.
  • 1582: у месьце зьявілася мураваная ратуша[23], на вежы якой празь некаторы час усталявалі першы мескі гадзіньнік.[24]
  • 15881755: праз рок, па чарзе з Наваградкам, у Менску праходзілі сэсіі Літоўскага трыбуналу.
  • 12 студзеня 1591: кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту герб «фикгуру внебовзятья панны Марыи».[25]
  • 1592: пры саборнай царкве Менску адкрылася першая брацкая школа.
Валокі Полацкія на акварэлі Ю. Пешкі
Высокае Места на акварэлі Ю. Пешкі
  • 1749: побач зь менскім езуіцкім касьцёлам збудавалі аптэку зь лябараторыяй (першая меская аптэка адкрылася яшчэ ў 1659).
  • 1773: па скаваньні ордэна езуітаў, калегіюм ператвораны ў сьвецкую навучальную ўстанову — Менскую гімназію.
  • 1783: складзены першы плян забудовы Менску.
  • 1786: паводле пастановы магістрату былі ўсталяваныя нумары на ўсіх будынках Менску.
  • 1791: у Менску адкрыўся шпіталь вялікалітоўскага войска.
  • канец XVIII ст.: у Менску пачалі выступаць прафэсійныя тэатральныя калектывы, а ў 1825 годзе пад мескі тэатар адмыслова адрэстаўравалі будынак на Высокім Рынку.
Выгляд места з боку Раманаўскай Слабады, пач. ХІХ ст.
Менск на акварэлі Г. Герасімовіча, пач. XIX ст.
Плошча Высокі Рынак на літаграфіі францускага мастака Б. Лаверня, 1840
  • 1859: увод у эксплюатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Менск — Бабруйск.
  • 18631870: у зьвязку з нацыянальна-вызваленчым паўстаньнем царскія ўлады ўвялі ў месьце ваеннае становішча.
  • 1866: па задушэньні паўстаньня расейскія ўлады перайменавалі большасць цэнтральных вуліцаў Менску (агулам 17 найменьняў[35]), што зьявілася шараговым захадам у барацьбе царызму з нацыянальна-вызваленчым рухам.
  • 1871: празь Менск прайшла чыгунка Варшава — Масква.
  • 1873: у Менску зьявіўся вадаправод.[36]
  • 1890: у Менску наладзілі тэлефонную сувязь, а з 1896 пачала дзейнічаць першая на Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня.
Менск з боку Барысаўскага шляху. Б. Лавернь, 1840
Менск у сяр. ХІХ ст., Н. Орда

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Менск знаходзіцца на паўднёва-ўсходніх схілах Менскага ўзвышша. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 220 м. Найбольш прыпаднятая частка Менску месьціцца на дзялянцы паміж вуліцамі Ціміразева і Харкаўскай (у ваколіцах Ракаўскай шашы). Яе абсалютная вышыня 280,4 м. Найніжэйшая адзнака (181,4 м) знаходзіцца на паўднёвым усходзе места ў абалоне Сьвіслачы ў раёне Чыжоўкі.

Клімат

 Кліматычныя зьвесткі для Менску 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 10,3 13,6 18,9 26,0 30,9 32,5 33,9 34,6 30,3 24,7 16,0 10,3 34,6
Сярэдні максымум t, °C 2,7 −1,4 3,3 11,5 18,3 21,5 22,4 22,2 15,9 9,6 2,6 −1 10,1
Сярэдняя t, °C −5,4 −4,4 −0,5 6,6 12,8 16,3 17,4 16,9 11,3 6,0 0,3 −3,4 6,1
Сярэдні мінімум t, °C −7,9 −7,2 −3,8 2,2 7,5 11,5 12,8 12,1 7,5 3,0 −1,8 −5,7 2,5
Абсалютны мінімум t, °C −39,1 −35,1 −30,5 −18,4 −5 0 3,8 1,7 −4,7 −12,9 −20,4 −30,6 −39,1
Норма ападкаў, мм 42 34 43 44 55 89 96 59 65 50 48 53 678
Вільготнасьць, % 85 83 78 70 65 71 73 73 79 82 87 88 78
Крыніца: Климат Минска // www.pogoda.ru.net

Клімат умерана-кантынэнтальны са значным уплывам атлянтычнага марскога паветра (з частымі цыклёнамі). Сярэднярочная тэмпэратура паветра 5,4 °C. Значныя ваганьні сярэдняй тэмпэратуры па сэзонах: ад −7,3 °C у трэцяй дэкадзе студзеня да +18 °C у другой-трэцяй дэкадах ліпеня.[43] У апошнія час азначылася выразная тэндэнцыя да падвышэньня тэмпэратуры ў зімовы пэрыяд.

У сярэднім за рок выпадае 646 мм ападкаў, зь якіх 1/3 прыпадае на халодны і 2/3 на цёплы пэрыяд.

Водная сыстэма

Каля места праходзіць водападзел басэйнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Празь Менск цячэ рака Сьвіслач (прыток р. Бярэзіна), у якую ў межах места ўпадаюць яшчэ шэсьць невялікіх рэчак. Усе яны належаць да Чарнаморскага вадазбору. Ёсьць вадасховішчы: Дразды, Крыніца, Чыжоўскае, Камсамольскае ды інш.; Вялейска-Менская і Сьляпянская водныя сыстэмы.

Экалёгія

Рэспубліканскі цэнтар радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя кантралюе сярэднясутачныя канцэнтрацыі цьвёрдых часьціцаў РМ-10, дыяксыду азоту, узровень фармальдэгіду, дыяксыду вугляроду, дозы гама-выпраменьваньня[44]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйны падзел гораду быў арганізаваны ў 1938 годзе ў сувязі са значным ростам яго насельніцтва (218 тыс. чалавек). Пастановай ЦВК БССР ад 17 сакавіка 1938 году былі ўтвораныя Сталінскі (з 2 лістапада 1961 году — Заводзкі), Варашылаўскі (з 2 лістапада — Савецкі) і Кагановіцкі (з 20 ліпеня 1957 года — Кастрычніцкі) раёны. Сучасны горад падзелены на 9 адміністрацыйных раёнаў:

Адміністрацыйны падзел Менску


Мікрараёны

Насельніцтва

  • XVІ стагодзьдзе: кан. XVІ ст. — 4—5 тыс. чал.[22]
  • XVІI стагодзьдзе: 1667 — 2 тыс. чал. (пасьля спусташэньня расейскім войскам). У той жа час, у параўнаньні з даваеннымі зьвесткамі колькасьць насельніцтва Менскага павету скарацілася амаль на 62%[45].
  • XVІII стагодзьдзе: 1797 — 5794 чал., зь іх шляхты каля 12%, духоўнага стану 2,5%, разначынцаў і часовых жыхароў 4,5%[46]; 1800 — 6656 тыс. чал., у тым ліку 3182 габрэяў.[47]
  • ХIХ стагодзьдзе: 1811 — 11,2 тыс. чал.; 1825 — 15,6 тыс. чал.[48]; 1860 — 30 тыс. чал.; 1880 — 48 тыс. чал.; 1887 — 70 тыс. чал.; 1 студзеня 1896 — 83 880 чал. (42 668 муж. і 41 212 жан.), у тым ліку паводле веры: праваслаўных 20 882, каталікоў 16 875, пратэстантаў 862, старавераў 62, юдаістаў 43 658, магамэтанаў 1417, іншых 124; паводле стану: шляхты 3162, духоўнага стану 523, ганаровых грамадзянаў і купцоў 1248, мяшчанаў 59 256, сялянаў 17 412, вайсковага стану 1870, замежных падданых 186, іншых 223.[49]
  • ХХ стагодзьдзе: 1907 — 105 203 чал., у тым ліку 33 238 праваслаўных, 14 958 каталікоў, 836 пратэстантаў, 97 старавераў, 54 554 юдаістаў, 1420 магамэтанаў[50]; 1926 — 131,6 тыс. чал.; 1939 — 237,5 тыс. чал.; 1959 — 509,5 тыс. чал.; 1970 — 917 тыс. чал.; 1973 — 1037,5 тыс. чал.[51]; 1979 — 1261,9 тыс. чал.[52]; 1985 — 1457,0 тыс. чал.[53]; 1991 — 1633,6 тыс. чал.[54]; 1996 — 1700 тыс. чал.[55]
  • ХХI стагодзьдзе: 2006 — 1741 тыс. чал.; 2009 — 1829 тыс. чал.; 2011 — 1864,1 тыс. чал.[2]

У 1909 року паводле нацыянальнага складу насельніцтва Менску разьмяркоўвалася наступным чынам: габрэі — 43,3%, расейцы — 34,8%, палякі — 11,4%, беларусы — 8,2%, татары — 1,3%, немцы — 0,9%.[56] Згодна зь перапісам 1999 року ў Менску жыло 79,3% беларусаў, 15,7% расейцаў, 2,4% палякаў, 1% украінцаў, 0,6% габрэяў, 0,1% летувісаў, 0,1% татараў, 0,1% цыганаў і іншых. Паводле перапісу 2009 году: беларусы — 79,3%, расейцы — 10%, украінцы — 1,5%, іншыя — 9,2%[57].

Адукацыя

Акадэмія навук

У Менску працуе 818 навучальных установаў: ад дашкольных да вышэйшых. Пад кіраваньнем камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму знаходзіцца 760 адукацыйных установаў, у ліку якіх 405 — дашкольнай адукацыі, 27 установаў прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, 24 — пазашкольнай адукацыі і выхаваньня. У сетцы ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе 251 установа, у тым ліку 2 ліцэі, 2 гімназіі-каледжа, 34 гімназіі, 10 пачатковых школаў, 4 школы-садкі, 184 агульнаадукацыйныя школы, 5 школаў-інтэрнатаў, 6 вячэрніх школаў.

Для навучаньня і выхаваньня дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця ўтвораная дыфэрэнцыяваная сетка ўстановаў і структураў спэцыяльнай адукацыі: 8 спэцыяльных школаў (школаў-інтэрнатаў), 9 Цэнтраў карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, інтэграваныя і спэцыяльныя клясы ў 93-х сярэдніх школах; у 262 дашкольных установах спэцыяльныя групы, пункты карэкцыйна-пэдагагічнай дапамогі і інтэграваныя групы.

З мэтай арганізацыі вольнага часу навучэнцаў і студэнцкай моладзі функцыянуюць 13 раённых цэнтраў пазашкольнай працы, Менскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, дзяржаўны турыстычна-экалягічны цэнтар, 7 спартовых дзіцяча-юнацкіх школаў алімпійскага рэзэрву, 9 дзіцяча-юнацкіх клюбаў фізычнай падрыхтоўкі.

У Менску функцыянуе 31 вышэйшая і 27 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў. Найбольш распаўсюджанай і запатрабаванай зьяўляецца дзённая форма навучаньня, па якой займаецца 2/3 студэнтаў.

У наш час нацыянальная вышэйшая школа рыхтуе адмыслоўцаў па 360 спэцыяльнасьцях і па больш за 1000 кірункаў і спэцыялізацыяў.[58]

Адкрыцьцё новага будынка юрыдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Вышэйшыя навучальныя ўстановы (дзяржаўныя):

У Менску знаходзіцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Мэдыцына

Сыстэма дзяржаўнай аховы здароўя места Менску ў наш час складаецца з 12 стацыянарных лекавых установаў для дарослага насельніцтва, 4 дзіцячых клінічных лякарняў, 9 дыспансэраў, мескага радзільнага дому, 2 цэнтраў рэабілітацыі дзяцей, лякарні паліятыўнага лекаваньня «Хосьпіс», 33 мескіх паліклінік для дарослага насельніцтва, дзьвюх мэдычных амбуляторыяў, 18 дзіцячых паліклінік, кансультатыўна-дыягнастычнага цэнтру, цэнтру плястычнай хірургіі і касмэталёгіі. Стаматалягічная дапамога надаецца ў 11 мескіх стаматалягічных паліклініках, мескай дзіцячай стаматалягічнай паліклініцы, ААТ «9-я стаматалягічная паліклініка», УП «Мэдычная ініцыятыва». Акрамя таго, стаматалягічная дапамога надаецца ў 16 мескіх дарослых і 12 мескіх дзіцячых паліклініках. На прадпрыемствах і ва ўстановах места функцыянуюць 13 мэдычных і 161 фэльчарскіх пунктаў здароўя. У 64 амбуляторна-паліклінічных установах функцыянуюць дзённыя стацыянары на 1473 ложкі, у 14 мескіх паліклініках — хатнія стацыянары.

Хуткая і неадкладная дапамога ажыцьцяўляецца сіламі 146 брыгадаў мескай станцыі хуткай мэдычнай дапамогі.[59]

Культура

Файл:Skaryna monument in Minsk.jpg
Помнік Ф. Скарыну перад Нацыянальнай бібліятэкай

Менск валодае вельмі багатай гістарычна-культурнай, духоўнай і інтэлектуальнай спадчынай. Архітэктурныя помнікі, музэі, тэатральна-канцэртная сфэра, разьвітая сетка культурна-асьветніцкіх установаў, плеяда таленавітых, высокапрафэсійных дзеячоў мастацтва складаюць велізарны культурна-творчы патэнцыял, невычэрпныя магчымасьці для разьвіцьця духоўнага жыцьця менчукоў.

Усяго ў сыстэму культуры сталічнага ды дзяржаўнага падначаленьня ўваходзяць 12 тэатраў, 120 бібліятэк, 18 музэяў, 36 установаў клюбнага тыпу, 8 вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 27 дзіцячых школаў мастацтваў, больш за 10 канцэртных арганізацыяў і самастойных творчых калектываў.[60]

Музэі: Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны, Дзяржаўны музэй гісторыі тэатру і музыкі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурны музэй Якуба Коласа, Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Менскі літаратурны музэй Максіма Багдановіча, Менскі літаратурны музэй Пятруся Броўкі, Менскі мэмарыяльны музэй Заіра Азгура, Менскі музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, музэй гісторыі беларускай літаратуры, Менскі музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Менскі музэй гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Менскі музэй гісторыі мэдыцыны, Менскі музэй прыроды і экалёгіі Рэспублікі Беларусь, Музэй ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь, Менскі музэй Ваньковічаў, Дом-музэй 1-га зьезду РСДРП.

Тэатар опэры і балету

Тэатры: Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны тэатар балету Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар опэры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны музычны тэатар, Беларускі дзяржаўны тэатар лялек, Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача, Менскі малы тэатар, Новы драматычны тэатар, тэатар сатыры і гумару «Хрыстафор», Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, тэатар кінаактора, Моладзевы тэатар эстрады, Беларускі паэтычны тэатар аднаго актора «Зьніч», тэатар Беларускага войска.

Кінатэатры: «Аўрора», Аўтакінатэатар, «Беларусь», «Берасьце», Дом Кіно, «Дружба», «Камсамолец», «Кастрычнік», «Кіеў», «Масква», «Мір», «Перамога», «Піянэр», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны», «Электрон»

Працуюць: Беларуская дзяржаўная філярмонія, Менскі цырк, кінастудыя «Беларусьфільм», Менскі заапарк. 11 дамоў культуры, 9 палацаў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі. 8 народных тэатраў.

Спорт

Стадыён «Дынама»

Станам на 2007 у Менску было 3519 спартовых збудаваньняў, у тым ліку 18 буйных стадыёнаў, 664 спартовыя залі, 57 плавальных басэйнаў, 6 манэжаў, 5 спартовых будынкаў са штучным лёдам, 138 стралковых ціраў. У ліку найбуйнейшых: Менскі палац спорту, «Менск-Арэна», палац воднага спорту, футбольны манэж, Менскі лядовы палац спорту, палац тэнісу, стадыёны «Дынама», «Трактар», спартовы аздараўленчы комплекс «Алімпійскі» і інш.

Мэдыі

TV

  • СТВ
  • 8 канал

Радыё

  • Радыё Свабода
  • 1-ы Канал Радыё — 106,2 FM
  • Альфа радыё — 107,9 FM
  • Радыё ОНТ — 101,7 FM
  • Радыё Юністар — 99,5 FM
  • Радыюс ФМ — 103,7 FM

Іншая інфармацыя

Паводле вынікаў дасьледаваньня якасьці жыцьця ў 215 гарадох сьвету міжнароднай кампаніі Мэрсэр — Mercer’s 2008 Quality of Living survey[61][62], Менск займае найніжэйшае сярод дасьледаваных эўрапейскіх гарадоў месца — 183-е.

Забудова

Асноўны артыкул: Забудова Менску
Файл:Minsk 1790.jpg
Плян места Менску, 1793

Першаасновай Менску быў дзядзінец XI ст., што месьціўся ў нізіне, у месцы ўпадзеньня рэчкі Няміга ў Сьвіслач. У першапачатковы пэрыяд на фармаваньне плянавальнай структуры места істотна ўплывала пераважная трасіроўка міжмескіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду (Горадня, Берасьце) на паўночны ўсход (Віцебск, Смаленск). Цэнтрам Менску зрабіўся замак і разьмешчаны паблізу гандлёвы пляц трыкутнай канфігурацыі (Нізкі Рынак). Уздоўж рэчкі Нямігі, па Няміскім пасадзе праз плошчу і далей, на левым беразе Сьвіслачы па Траецкай гары праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Потым, у XVI ст., у выніку буйнамаштабнага местабудаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку быў створаны новы мескі цэнтар, рэгулярна сплянаваная ва ўласьцівых эпосе Адраджэньня традыцыях прастакутная плошча (Высокі Рынак). У XVIIXVIII стст. умацаваньні места ўлучалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. У межах места канца XVIII ст., нягледзячы на клясыцыстычнае пераплянаваньне, захаваўся агульны характар гістарычнага плянаваньня і абрысы многіх вуліцаў. За яго межамі ў першай палове XIX ст. значная тэрыторыя атрымала новую прастакутную плянавальную сыстэму. У другой палове XIX — пачатку XX стст. на тэрыторыі места фэадальнай эпохі і, галоўным чынам, за яго межамі інтэнсіўна складвалася капітальная грамадзкая і жылая забудова, якая фармавала цэнтральную частку Менску, разнастайная па сваіх функцыянальных тыпах і мастацкіх асаблівасьцях. Акрамя таго, у зьвязку з тэрытарыяльным ростам места ў пэрыяд імклівага разьвіцьця капіталістычных адносінаў узьніклі таксама і пэрыфэрыйныя жылыя і прамысловыя раёны, у тым ліку прадмесьці з драўлянай сядзібнай забудовай. Яшчэ ў 19201930-я рокі цэнтар Менску ўяўляў сабой цэласнае і буйнамаштабнае гістарычна-местабудаўнічае ўтварэньне, якое сынтэзавала ў сабе культурную спадчыну розных эпохаў, хаця і тады зьнішчаліся каштоўныя грамадзкія будынкі[63].

Пляц Незалежнасьці. Зьлева направа: Дом ураду, Чырвоны касьцёл, дом, дзе жыў Рыгор Шырма, гатэль «Мінск», праспэкт Незалежнасьці, Паштамт, будынак Менгарвыканкаму, будынак кіраваньня мэтрапалітэнам, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

У паваенныя дзесяцігодзьдзі архітэктурнай творчасьці на шкале каштоўнасьцяў культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Як і ў любым іншым месьце Беларусі, знос каштоўных будынкаў у многім абумовіўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да агульнадзяржаўнага здабытку, адсутнасьцю ў гэтых выпадках прыватнай уласнасьці на мескую нерухомасьць. Зь вялікай колькасьці сакральных будынкаў, што існавалі ў XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў, да нашага часу зьберагліся толькі адзінкі. Само сэрца места часоў Полацкага княства і станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага было ператворанае ў транспартную разьвязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у зьвязку з чым адбылося грунтоўнае зьнішчэньне архітэктурнай спадчыны на паверхні зямлі і археалягічнай — у культурным пласьце[64].

Відавочна, мэтады далейшай рэканструкцыі гістарычнага раёну Менску, акрамя рэстаўрацыі і прыстасаваньня помнікаў пад розныя ўстановы, новага будаўніцтва і ўпарадкаваньня мусяць улічваць і неабходнасьць дакумэнтальнага, поўнага ўзнаўленьня страчаных аб’ектаў. Гэта датычыцца ня толькі такіх выдатных помнікаў, як ратуша і Сьвятадухаўская царква ў Высокім Месьце, але і шэраговых гістарычных будынкаў[64].

Цэнтральныя вуліцы і плошчы

Цяперашняя назва Гістарычная (першапачатковая) назва Былыя назвы
8 Сакавіка плошча Нізкі Рынак плошча
Веры Харужай вуліца (з 1960) Зялёнае Колца вуліца
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Гандлёвая вуліца (18662010)
Герцэна вуліца Малая Бэрнардынская вуліца Маламанастырская вуліца (1866¹—1922)
Інтэрнацыянальная вуліца (з 1919) Валоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)
Турэмная вуліца (частка, 18661882)
Праабражэнская вуліца (частка, 18831926)
Камсамольская вуліца Фэліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (18661922)
Камуністычная вуліца Міхайлаўская вуліца 2-я Міхайлаўская вуліца
Чапскага вуліца (19191920)[65]
Мопраўская вуліца (19221946)
Калініна вуліца (19461961)
Карла Маркса вуліца Лошыцкая вуліца Базарная вуліца (18661881)
Падгорная вуліца (18811919)
Кастрычніцкая плошча Навамеская[66] плошча (частка) Цэнтральная плошча (?—1984)
Кірылы й Мятода вуліца Вялікая Бэрнардынская вуліца Манастырская вуліца (18661922)
Бакуніна вуліца (19221990)
Кісялёва вуліца (з 1983) Старажоўская вуліца
Куйбышава вуліца Плябанскія Млыны вуліца Плябанская вуліца (пачатак ХІХ ст. — 1866)
Шырокая вуліца (18661935)
Леніна вуліца Францішканская вуліца Губэрнатарская вуліца (18661922)
Ленінская вуліца (19221945)
Максіма Багдановіча вуліца Вялікая Барысаўская вуліца Максіма Горкага
Парыскай Камуны плошча Траецкая Гара плошча Траецкі Рынак плошча (канец ХVI — пачатак ХІХ стст.)
Траецкая плошча (пачатак ХІХ ст. — 1919)
Пераможцаў праспэкт Школьная вуліца (частка)
Паркавая магістраль (частка)
Машэрава праспэкт (19802005)
Рэвалюцыйная вуліца Койданаўская вуліца
Свабоды плошча Высокі Рынак плошча Саборная плошча (18661917)
Волі пляц (19171933)
Старажоўская вуліца Старосьцінская Слабада вуліца (частка)
Радашкоўская вуліца (частка)
Траецкая вуліца (частка)
Стараслабадзкая вуліца (18661987)
Ульянаўская вуліца Ніжнеляхаўская вуліца (частка)
Ільлінская вуліца (частка)
2-я Ніжнеляхаўская вуліца (частка)
Вясёлая вуліца (частка)
Гарбарная вуліца (частка)
Фрунзэ вуліца (з 1925) Шпітальная вуліца
Харкаўская вуліца Ракаўскі тракт Урочышча Тучынка
Чырвонаармейская вуліца Кашарская вуліца Батальённая вуліца (18661882)
Скобелеўская вуліца (18821919)
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (18661922)
¹у 1866 року, пасьля задушэньня паўстаньня 1863—1864 гадоў, улады Расейскай імпэрыі надалі большасьці вуліцам Менску тыповыя маскоўскія назвы. Адбылося першае ў гісторыі места буйнамаштабнае перайменаваньне (агулам 17 вуліцаў і завулкаў[67]).

Эканоміка

Файл:Belarus-Minsk-Minsk Tractor Works-1.jpg
Менскі трактарны завод

Менск — найбуйнейшы прамысловы цэнтар Беларусі. Тут знаходзяцца такія буйныя зборачныя прадпрыемствы, як Менскі трактарны завод, што выпускае каля 8—10% ад сусьветнага рынку колавых трактароў, а таксама завод Амкадор — вытворца дарожна-будаўнічай і іншай спэцыялізаванай тэхнікі ды абсталяваньня. Менск — буйны вытворца дарожнай тэхнікі, найвялікшыя прадпрыемствы ў гэтай галіне — Менскі аўтамабільны завод, што выпускае вялікагрузную аўтамабільную, аўтобусную, тралейбусную і прычапную тэхніку. Менскі завод колавых цягачоў VOLAT і вытворца дызельных рухавікоў ММЗ. Напачатку 1990-х на базе рамонтнага трамвайна-тралейбуснага заводу было арганізаванае новае прадпрыемства — Белкамунмаш, якое цяпер зьяўляецца адным з найбуйнейшых у СНД вытворцаў электратранспарту.

Апроч буйных транспартных прадпрыемстваў, існуе шэраг высокатэхнічных прадпрыемстваў, як фабрыка высокакропкавай оптыкі «Цэйс-БелОМА» і лазэраў ЛЭМТ. Вытворца тэлевізійнай тэхнікі Гарызонт, побытавай тэхнікі Атлянт і вадка-крышталічных экранаў ды мікрасхемаў Інтэграл.

Транспарт

Асноўны артыкул: Транспартная сыстэма Менску

Менск зьяўляецца буйным транспартным цэнтрам. Перавозку пасажыраў ажыцьцяўляюць 9 трамвайных лініяў, каля 70 тралейбусных, звыш 100 аўтобусных, 2 лініі мэтро, маршрутныя таксоўкі.

У горадзе знаходзяцца тры аўтавакзалы — Цэнтральны (цяпер на рэканструкцыі), Маскоўскі і Ўсходні, некалькі аўтобусных і чыгуначных станцыяў, пасажырскі аэрапорт Мінск-1. Міжнародны аэрапорт Мінск-2 знаходзіцца на адлегласьці ў 40 км ад гораду. Даўжыня менскай кальцавой аўтадарогі складае болей за 56 км.

Турыстычная інфармацыя

Гатэль «Эўропа»

Менск — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. У месьце створаныя турыстычныя зоны Верхні горад, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, турыстычныя маршруты «Музэі Менску», «Менск тэатральны», «Менск археалягічны», «Помнікі забудовы места 18—пач. 20 стст.», «Менск — сталіца Рэспублікі Беларусь», «Горад на Менцы» і інш.

У Менску ўтвораныя 5 ахоўных зонаў: Траецкае прадмесьце, Ракаўскае прадмесьце, Высокае Места, Новае Места, у межах якіх ахоўваюцца аб’екты даваеннае пабудовы. Каля былога Менскага замчышча сфармавалася ахоўная зона гістарычна-культурнае спадчыны.

Выдатныя мясьціны

Высокае Места
Траецкае прадмесьце

Страчаная спадчына

Вуніяцкая Царква Сьв. Духа
Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага
Калегіюм езуітаў
Касьцёл Сьв. Войцэха

Галерэя

Міжнародныя адносіны

У Менску разьмяшчаюцца практычна ўсе прадстаўніцтвы краінаў, зь якімі Беларусь мае дыпляматычныя стасункі. Тут знаходзяцца больш за 40 замежных амбасадаў, 2 Генэральныя кансуляты, 9 ганаровых кансулятаў, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў (ААН, АБСЭ, МВФ, ЮНІСЭФ і іншыя). Апроч Менску, дыпляматычныя ўстановы іншых краінаў у Беларусі разьмяшчаюцца толькі ў Берасьці (консульскі пункт Манголіі, Генэральныя кансуляты Рэспублікі Польшча, Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны), Горадні (Генэральныя кансуляты Летувіскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча) і ў Віцебску (кансулят Латвійскай Рэспублікі).

Гарады-сябры

Па стане на 2010 год Менск мае 16 пародненых гарадоў[73]:

  1. Сьцяг Вялікабрытаніі Нотынгем, Вялікабрытанія (1957)
  2. Сьцяг Японіі Сэндай, Японія (1973)
  3. Сьцяг Індыі Бангалёр, Індыя (1973)
  4. Сьцяг Францыі Ліён, Францыя (1976)
  5. Сьцяг Кітаю Чанчунь, Кітай (1992)
  6. Сьцяг Польшчы Лодзь, Польшча (1992)
  7. Сьцяг Нямеччыны Бон, Нямеччына (1993)
  8. Сьцяг Нідэрляндаў Эйндховэн, Нідэрлянды (1994)
  9. Сьцяг Таджыкістану Душанбэ, Таджыкістан (1998)
  10. Сьцяг Малдовы Кішынёў, Малдова (2000)
  11. Сьцяг Кубы Гавана, Куба (2005)
  12. Сьцяг Ірану Тэгеран, Іран (2006)
  13. Сьцяг Злучаных Арабскіх Эміратаў Абу Дабі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (2007)
  14. Сьцяг Турэччыны Анкара, Турэччына (2007)
  15. Сьцяг Кыргыстану Бішкек, Кыргыстан (2008)
  16. Сьцяг Віетнаму Хашымін, Віетнам (2008)

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Менску

Выбітныя ўраджэнцы

Ганаровыя грамадзяне

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Ладуцька з в.а. стаў старшынём Мінскага гарвыканкама // Наша Ніва. 25 чэрвеня 2010
  2. ^ а б в О демографической ситуации за январь-декабрь 2010 г. (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 26 студзеня 2011
  3. ^ Чирский Н. А. Чирский Е. Н. Минск: Путеводитель. Мн.: Университетское, 2002. C. 8
  4. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. С. 232—234 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 22
  5. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 14
  6. ^ а б М. В. Кузняцоў. Таямніца далёкіх вякоў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 34
  7. ^ Горад на Нямізе // Зямля пад белымі крыламі // Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П’есы. Нарыс. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 385—570
  8. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 15
  9. ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 31—32
  10. ^ Зайкоўскі Э., Прохараў А., Санько С. Менеск // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Менск: Беларусь, 2004. С. 315.
  11. ^ Уладзімер Лобач. Паданьне пра заснаваньне Менска: сымболіка сюжэта й тыпалягічныя паралелі ў беларускім фальклёры // Kryŭja, 7 кастрычніка 2008
  12. ^ Крамко І. І. Штыхаў Г. В. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 34—35
  13. ^ а б в Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 10
  14. ^ а б Крамко І. І. Штыхаў Г. В. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 36
  15. ^ Mińsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 453
  16. ^ а б в г Кастусь Лашкевіч, 5 афіцыёзных міфаў пра Мінск // TUT.BY, 11 верасьня 2009 г.
  17. ^ У. Ляхоўскі. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 30 ліпеня 2008
  18. ^ Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 «Аб гербе г. Мінска і аб вяртаньні гораду яго гістарычнай назвы Менск»
  19. ^ 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам // Наша Ніва, 29 ліпеня 2008
  20. ^ Повѣсть временныхъ лѣтъ на сайце Інстытуту расейскай літаратуры (Пушкінскі Дом) РАН
  21. ^ Привилей месту Менскому, на право майдеборское и иные вольности. 14.03.1499 г. // АЗР Т. 1: 1340—1506. Спб., 1846. № 165. С. 187—189.
  22. ^ а б Расціслаў Баравы. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 287
  23. ^ У. М. Дзянісаў. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 213
  24. ^ Уладзімір Дзянісаў. Менская ратуша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 289
  25. ^ А. К. Цітоў. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 215
  26. ^ Уладзімір Дзянісаў. Менскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294
  27. ^ Расціслаў Баравы. Менскі Петрапаўлаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 296
  28. ^ Ганна Соўсь. 3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск // Радыё Свабода, 3 ліпеня 2008
  29. ^ Расціслаў Баравы. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288
  30. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 168
  31. ^ Хроніка важнейшых падзей // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 564
  32. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 187
  33. ^ В. М. Ярмалінская. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 421
  34. ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 91
  35. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 220
  36. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 124
  37. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 128
  38. ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» №34 (822) 5 верасня 2007
  39. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 401
  40. ^ Zdzisław J. Winnicki, Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. ISBN 83-88178-26-1. S. 77—78.
  41. ^ Norman Davies, Powstanie '44. — Kraków: Wydawnictwo Znak, 2004. ISBN 83-240-0459-9. S. 195
  42. ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1974 // Радыё «Свабода». 21 ліпеня 2009
  43. ^ Агульныя звесткі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 18
  44. ^ Анастасия Янушевская. Данные мониторинга свидетельствуют об ухудшении состояния атмосферного воздуха в Минске за последнюю неделю // БелаПАН, 4 красавіка 2009
  45. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 105
  46. ^ Я. М. Карпачоў. Мінск у канцы XVII—XVIII ст. // Гісторыя Мінска. — Мн., 1967 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 258
  47. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 233
  48. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 232
  49. ^ Минск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  50. ^ Mińsk // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  51. ^ Минск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  52. ^ Minsk на World Gazetteer
  53. ^ Belarus. Historical demographical data of the urban centers на Populstat.info
  54. ^ Минск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  55. ^ Энциклопедический словарь
  56. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 234
  57. ^ Перепись населения — 2009. Минск. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  58. ^ Наука и образование на сайце Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
  59. ^ Здравоохранение на сайце Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
  60. ^ Культура на сайце Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
  61. ^ Quality of Living global city rankings — Mercer survey (анг.)
  62. ^ Менск — апошні ў Эўропе // Радыё Свабода, 10 чэрвеня 2008
  63. ^ Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 292.
  64. ^ а б Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 296.
  65. ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  66. ^ Навамесцкая плошча // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 671—672.
  67. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  68. ^ Троіцкая гара, Траецкая гара, Траецкае прадмесце // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 553
  69. ^ Троицкое предместье // «Минск старый и новый»
  70. ^ Руслан Гарбачоў. 10 найстарэйшых будынкаў Мінска паводле Уладзімера Дзянісава // Салідарнасць, 17 красавіка 2009
  71. ^ Аляксей Ярмоленка. Мінская Фара // «Наша вера», 2(44) / 2008
  72. ^ а б в г Дипломатические представительства иностранных государств в Республике Беларусь на сайце Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь
  73. ^ Города-побратимы города Минска — Минский городской исполнительный комитет

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
  • Денисов В. Н. Площадь Свободы в Минске. — Мн.: Полымя, 1985. — 80 с.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Мінск на старых паштоўках / Уклад. Целеш В. М. — Мн.: Беларусь, 1984. — 128 с.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Лакотка А.І. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. Мінск, Полымя, 1991. — 126 с.
  • Т. А. Карповіч. Культурнае жыццё Мінска I паловы XIX стагоддзя. Мінск, «Рыфтур», 2007. — 64 c. ISBN 978-985-6700-57-9
  • Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0

Вонкавыя спасылкі

Менсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў