Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж): розьніца паміж вэрсіямі
д дададзена Катэгорыя:Зьявіліся ў 1593 годзе праз HotCat |
д робат дадаў: be:Касцёл Божага Цела, Нясвіж |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
[[Катэгорыя:Нясьвіж]] |
[[Катэгорыя:Нясьвіж]] |
||
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1593 годзе]] |
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1593 годзе]] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
{{Храмы Нясьвіжу}} |
{{Храмы Нясьвіжу}} |
||
[[be:Касцёл Божага Цела, Нясвіж]] |
|||
⚫ | |||
⚫ |
Вэрсія ад 16:54, 3 лютага 2011
Каардынаты: 53°13′14.49″ пн. ш. 26°41′1.53″ у. д. / 53.2206917° пн. ш. 26.6837583° у. д.
Касьцёл Цела Божага (Фарны) ў Нясьвіжы — архітэктурны помнік раньняга барока, першы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе барочны касьцёл, родавы магільны склеп князёў Радзівілаў.
Пабудаваны італьянскім архітэктарам Янам Марыяй Бэрнардоні ў 1584—1593 гадох у комплексе зь езуіцкім калегіюмам, які праіснаваў да 1826 году. Прататыпам касьцёла зьяўляецца рымскі храм Іль Джэзу, збудаваны ў 1584 годзе.
Архітэктура
Фарны касьцёл — трохнэфная купальная базыліка з адной апсідай. Сярэдні падоўжны нэф перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі зь люнетамі, бакавыя нэфы, падзеленыя на квадраты,- крыжовымі скляпеньнямі. Шэсьць масіўных слупоў успрымаюць цяжар сьценаў сярэдняга нэфа.
Галоўны фасад касьцёла мае двухярусную кампазыцыю з выяўленымі вэртыкальнымі і гарызантальнымі дзяленьнямі. Вэртыкальныя дзяленьні прадстаўленыя пілястрамі, гарызантальныя — разьвітымі паясамі карнізаў. Маюць месца характэрныя для барока крывалінейныя формы верхняга яруса, насычанасьць фасада ордэрам, багацьце раскраповак, складаныя прафіліроўкі, нішы са скульптурамі.
Ва ўнутраным упрыгожваньні храма ў большай ступені скарыстаныя жывапіс і разьбярства, у меншай — сродкі архітэктурнай плястыкі.
Галоўны алтар касьцёла ўпрыгожаны карцінай «Таемная вячэра» мастака Х. Г. Хескі. Ён жа выканаў рэстаўрацыю падкупальнай прасторы ў 1752—1754 гадах.
Ансамбль росьпісаў Фарнага касьцёла зьяўляецца прыкладам значнага выкарыстаньня кампазыцыйных схемаў Рубэнса.
Вонкавыя спасылкі
Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў