Малая Азія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jfblanc (гутаркі | унёсак)
д r2.6.4) (робат дадаў: rue:Мала Азія
Радок 83: Радок 83:
[[ro:Anatolia]]
[[ro:Anatolia]]
[[ru:Малая Азия]]
[[ru:Малая Азия]]
[[rue:Мала Азія]]
[[stq:Littik Asien]]
[[stq:Littik Asien]]
[[sq:Anadollia]]
[[sq:Anadollia]]

Вэрсія ад 10:04, 2 лютага 2011

Малая Азія, Анатолія — паўвыспа на захадзе Азіі, складае большую частку тэрыторыі Турцыі.

Даўжыня з захаду на ўсход каля 1000 км, шырыня 400—600 км. Плошча каля 400 тыс. км².

Паўвыспа Малая Азія абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданэлы. Паўночныя і паўднёвыя берагі стромкія, малапарэзаныя, заходнія — са шматлікімі бухтамі і залівамі.

Амаль уся паўвыспа занятая Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога знаходзіцца Анаталійскае пласкагор'е з вульканічнымі конусамі (гара Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўночнай часкі Малой Азіі цягнуцца Пантыйскія горы, паўднёвай — горы Таўр. Па берагах мораў знаходзяцца ўчасткі нізінаў зь міжземнаморскай расьліннасьцю. Характэрны частыя землятрусы. Карысныя выкапні: вугаль, нафта, храміты, жалезныя руды, сера, каменная соль.

Клімат рэгіёна субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае Туз. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цьвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На нутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустыні і стэпы.