Інтэрнэт: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: rue:Інтернет |
д r2.7.1) (робат зьмяніў: ce:H̗ottinamaşa |
||
Радок 128: | Радок 128: | ||
[[new:इन्टरनेट]] |
[[new:इन्टरनेट]] |
||
[[ja:インターネット]] |
[[ja:インターネット]] |
||
[[ce: |
[[ce:H̗ottinamaşa]] |
||
[[no:Internett]] |
[[no:Internett]] |
||
[[nn:Internett]] |
[[nn:Internett]] |
Вэрсія ад 09:07, 31 студзеня 2011
Інтэрнэ́т (Internet) — глябальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў дадзеных. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб'яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і г.д. Інтэрнэт утварае сусьветны інфармацыйны асяродак і зьяўляецца фізычнай асновай для Сусьветнага павуціньня.
Пры ўжываньні слова «Інтэрнэт» у гутарковай мове часьцей за ўсё маецца на ўвазе Сусьветнае павуціньне і даступная ў ім інфармацыя, а не сама фізычная сетка.
Этымалёгія і ўжываньне слова
Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова "Інтэрнэт" звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай "інтэрнэт" (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова «інтэрнэт» — «сеціва».
Гісторыя інтэрнэту
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у 1969 годзе.
Футуралёгія інтэрнэту
Футуралё́гія інтэрнэ́ту — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае перспэктывы разьвіцьця сецевай інфармацыйнай прасторы.
Сэрвэр інтэрнэту
Сэ́рвэр інтэрнэ́ту — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.
Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.
Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:
- WWW-сэрвэры, створаныя дзеля прадастаўленьня вэб-старонкі, узаемазвязаннай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і г.д.;
- сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
- сэрвэры FTP, створанныя дзеля абмену файламі;
- сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
- сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
- сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.
Вонкавыя спасылкі
Інтэрнэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў