Эўропа: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: si:යුරෝපය
д r2.6.3) (робат дадаў: rue:Европа
Радок 337: Радок 337:
[[qu:Iwrupa]]
[[qu:Iwrupa]]
[[ru:Европа]]
[[ru:Европа]]
[[rue:Европа]]
[[sah:Эуропа]]
[[sah:Эуропа]]
[[se:Eurohpá]]
[[se:Eurohpá]]

Вэрсія ад 16:23, 29 студзеня 2011

Мапа Эўропы
Палітычная мапа Эўропы
Эўропа на мапе паўшар’я
Эўрапейскія дзяржавы на мапе сьвету
Эўропа з космасу

Эўропачастка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе — Атлянтычным акіянам, на поўдні — Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Ўральскімі гарамі і Касьпійскім морам.

Плошча Эўропы складае каля 10 млн км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету).

Паходжаньне назвы

Эўропа названая па імені гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі Эўропы, фінікійскай князёўны, выкрадзенай Зэўсам і ўвезенай на выспу Крыт (пры гэтым эпітэт Эўропы мог зьвязвацца таксама з Герай і Дэмэтрай). Паходжаньне самога гэтага імені, як сьцьвярджае францускі лінгвіст П. Шантрэн, невядома[1]. Найбольш папулярныя ў сучаснай літаратуры этымалягічныя гіпотэзы былі прапанаваныя яшчэ ў антычнасьці (у шэрагу з многімі іншымі), але зьяўляюцца спрэчнымі:

  • Першы варыянт паходжаньня назвы вытлумачвае яго з грэцкіх корняў эўры- і опс- як «шырокавокая»[2].
  • Паводле лексыкографу Гесыхію, назва Эўропія азначае «краіна захода, ці цёмная»[3], што пазьнейшымі лінгвістамі было супастаўлена з зах.-сэм. ‘rb «заход сонца»[4] ці акад. erebu з тым жа значэньнем. Мартын Ўэст ацэньвае гэтую этымалёгію як задужа слабую[5].

Межы

Назва Эўропа для часткі сьвету адсутнічае ў старажытнай грэцкай культуры (у гамэраўскім гімне да Апалёна Піфійскага[6] Эўропай называецца толькі Паўночная Грэцыя) і ўпершыню зафіксаванае ў «Апісаньні Зямлі» Гекатэя Мілецкага (канец VI стагодзьдзя да н. э.), першая кніга якога прысьвечаная Эўропе.

Старажытныя грэкі першапачаткова лічылі Эўропу асобным мацерыком, адасобленым ад Азіі і Эгейскім і Чорным марамі, а ад АфрыкіМіжземным морам. Пераканаўшыся, што Эўропа — толькі малая частка агромністага кантынэнту, які цяпер называюць Эўразіяй, антычныя аўтары сталі праводзіць усходнюю мяжу Эўропы па рацэ Дон (такія ўяўленьні сустракаюцца ўжо ў Палібія і Страбона). Гэтая традыцыя панавала цягам амаль двух тысячагодзьдзяў. У прыватнасьці, у Мэркатара мяжа Эўропы ідзе па Доне, а ад яго вытоку — строга на поўнач Белага мора[7].

У XV стагодзьдзі, калі мусульмане былі выцесьненыя амаль з усёй Гішпаніі, а бізантыйцы — з Азіі (туркамі), Эўропа на кароткі час стала амаль сынонімам хрысьціянскага сьвету, але ў цяперашні час большасьць хрысьціянаў пражывае па-за яе тэрыторыямі[8]. У XIX стагодзьдзі амаль уся сусьветная прамысловасьць знаходзілася ў Эўропе; сёньня ж большая частка прадукцыі вырабляецца па-за яе межамі.

Васіль Тацішчаў у 1720 годзе прапанаваў перасунуць усходнюю мяжу Эўропы на Ўрал. Паступова новая мяжа стала агульнапрызнанай спачатку ў Расеі, а затым і за яе межамі. У цяпершані час мяжа Эўропы праводзіцца: на поўначы — па Паўночным Ледавітым акіяне; на захадзе — па Атлянтычным акіяне; на поўдні — па Міжземным, Эгейскім, Мармуровым, Чорным морах; на ўсходзе — па ўсходнім падножжы Ўральскіх гор, горах Мугаджарах, па рацэ Эмбэ (раней гэтая мяжа праводзілася па рацэ Ўрал) да Касьпійскага мора, ад яго па рэках Куме і Манычы да вусьця Дона (ці па Каўказкім хрэбце да Чорнага мора)[9]. Да Эўропы таксама адносяць сумежныя выспы і архіпэлягі.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Эўропы
Эўропа, 1000

Асноўныя пэрыяды гісторыі Эўропы:

Геаграфія

Эўропа амываецца Атлянтычным і Паўночным Ледавітым акіянамі і іх марамі.

Плошча выспаў каля 730 тыс. км². На паўвыспы прыпадае каля 1/4 тэрыторыі Эўропы (Кольская, Скандынаўская, Пэрынэйская, Апэнінская, Балканская і іншыя).

Сярэдняя вышыня каля 300 м, максымальная (калі праводзіць лінію Эўропы па Кума-Маныцкай упадзіне) — 4808 м, г. Манблян, альбо (пры правядзеньні мяжы Эўропы па Каўкаскім хрыбце — 5642 м, г. Эльбрус, мінімальная ў цяпершані час складае каля −27 мэтраў (Касьпійскае мора) і зьмяняецца разам з ваганьнямі ўзроўню гэтага мора.

Пераважаюць раўніны (буйныя — Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Сярэдне- і Ніжнедунайская, Парыскі басэйн), горы займаюць каля 17 % тэрыторыі (асноўныя — Альпы, Каўказ, Карпаты, Крымскія, Пірэнэі, Апэніны, Урал, Скандынаўскія горы, горы Балканскай паўвыспы). Існыя вульканы ёсьць у Ісьляндыі і Міжземнамор’і.

На большай частцы тэрыторыі клімат умераны (на захадзе — акіянічны, на ўсходзе — кантынэнтальны, са сьнежнай і марознай зімой), на паўночных выспах — субарктычны і арктычны, у Паўднёвай Эўропе — міжземнаморскі, у Прыкасьпійскай нізіне — паўпустынны. На выспах Арктыкі, у Ісьляндыі, Скандынаўскі гарах, Альпах — зьледзяненьне (плошча звыш 116 тыс. км²).

Асноўныя рэкі: Волга, Дунай, Урал, Эмба, Дняпро, Заходняя Дзьвіна, Дон, Пячора, Кама, Ока, Белая, Днестр, Рэйн, Эльба, Вісла, Таха, Люара, Одэр.

Буйныя азёры: Ладаскае, Анескае, Чудзкае, Вэнэрн, Балатон, Жэнэўскае.

На выспах Арктыкі і ўздоўж узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна — арктычныя пустыні і тундры, паўднёвей — лесатундры, таёжныя, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, лесастэпы, стэпы, субтрапічныя міжземнаморскія лясы і кустарнікі; на паўднёвым усходзе — паўпустыні.

Буйнейшая ў Эўропе пясчаная пустыня Рын-пескі (40 000 км²) разьмешчана ў міжрэччы Волкі і Ўрала (на тэрыторыі Казахстану і Расеі), у Заходняй Эўропе да блізкага да паўпустыннага тыпу супольнасьцяў часам прылічваюць масіў Табэрнас у Гішпаніі. Акрамя таго мела месца апустыньваньне ў выніку чалавечае дзейнасьці па прамысловым заборы вады з натуральных крыніцаў і нерацыянальным выкарыстаньні земляў. У зоне сухіх стэпаў на ўсходзе Эўропы маецца шэраг пясчаных масіваў у Расеі на ніжнім Доне (Арчэдынска-Данскія пяскі, Цімлянскія пяскі і іншыя), сумежныя тэрыторыі Калмыкіі, Дагестану і Чачэніі (Нагайскі стэп), а таксама тэрыторыі Ўкраіны (Алёшкаўскія пяскі).

Краіны Эўропы

1Часткова знаходзяцца ў Азіі.

Рэгіёны Эўропы

Рэгіёны Эўропы

Эўропу падзяляюць на рэгіёны. Выява паказвае адзін з магчымых падзелаў Эўропы на рэгіёны.

Заходняя Эўропа (чырвоны)

Асноўны артыкул: Заходняя Эўропа

Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны Бэнілюксу (Бэльгію, Нідэрлянды, Люксэмбург). Таксама да Заходняй Эўропы могуць далучаць Нямеччыну, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе.

Цэнтральная Эўропа (блакітны)

Асноўны артыкул: Цэнтральная Эўропа

Тэрмін Цэнтральная Эўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Эўропы могуць адносіць да Заходняй і Ўсходняй Эўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Вугоршчыну, Швайцарыю, Ліхтэнштайн, Аўстрыю, Славенію, Нямеччыну.

Усходняя Эўропа (памаранчавы)

Асноўны артыкул: Усходняя Эўропа

Звычайна да Ўсходняй Эўропы адносяць Беларусь, Расею, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Летуву. Бывае, да Ўсходняй Эўропы адносяць Польшчу, а таксама каўкаскія краіны (Армэнію, Азэрбайджан, Грузію).

Паўночная Эўропа (фіялетавы)

Асноўны артыкул: Паўночная Эўропа

Да Паўночнай Эўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісьляндыя, Данія, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Эўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швэцыяй і Фінляндыяй.

Паўднёвая Эўропа (зялёны)

Асноўны артыкул: Паўднёвая Эўропа

Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскай паўвыспы (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сэрбія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і француская Корсіка.

Азія (ружовы)

Некаторыя краіны (Расея, Казахстан, Турцыя, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія) знаходзяцца часткова ў Азіі. На мапе іхныя азіяцкія тэрыторыі пазначаныя ружовым.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
  2. ^ Гудианов этимологик (Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
  3. ^ цит. по: Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
  4. ^ Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
  5. ^ «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
  6. ^ Гимны Гомера II 73 = II 113; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. В 3 т. Т. 1. М., 2001. С. 565
  7. ^ Мурзаев Э. М. Где же проводить географическую границу Европы и Азии? Изв. АН СССР, сер. геогр., 4, 1963.
  8. ^ http://www.etnolog.ru/religion.php?id=431
  9. ^ Microsoft Encarta Online Encyclopedia 2007

Вонкавыя спасылкі

Эўропасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA ak:Yurop