Праваслаўная царква: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: en:Eastern Orthodox Church |
д робат дадаў: arz, eml, ia, ms выдаліў: ceb, frp |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
[[ar:أرثوذكسية شرقية]] |
[[ar:أرثوذكسية شرقية]] |
||
[[frp:Égllése ortodoxe de Grèce]] |
|||
[[ast:Ilesia Ortodoxa]] |
[[ast:Ilesia Ortodoxa]] |
||
[[az:Pravoslavlıq]] |
[[az:Pravoslavlıq]] |
||
Радок 34: | Радок 33: | ||
[[ca:Església Ortodoxa]] |
[[ca:Església Ortodoxa]] |
||
[[cv:Православи]] |
[[cv:Православи]] |
||
[[ceb:Patriyarkadong Ortodoksong Griyego sa Antioquía]] |
|||
[[cs:Pravoslaví]] |
[[cs:Pravoslaví]] |
||
[[cy:Eglwys Uniongred Ddwyreiniol]] |
[[cy:Eglwys Uniongred Ddwyreiniol]] |
||
Радок 41: | Радок 39: | ||
[[et:Õigeusk]] |
[[et:Õigeusk]] |
||
[[el:Ορθόδοξη Εκκλησία]] |
[[el:Ορθόδοξη Εκκλησία]] |
||
[[eml:Cèsa Urtudòsa]] |
|||
[[en:Eastern Orthodox Church]] |
[[en:Eastern Orthodox Church]] |
||
[[es:Iglesia ortodoxa]] |
[[es:Iglesia ortodoxa]] |
||
Радок 52: | Радок 51: | ||
[[hr:Pravoslavlje]] |
[[hr:Pravoslavlje]] |
||
[[id:Gereja Ortodoks]] |
[[id:Gereja Ortodoks]] |
||
[[ia:Ecclesia Orthodoxe]] |
|||
[[is:Rétttrúnaðarkirkjan]] |
[[is:Rétttrúnaðarkirkjan]] |
||
[[it:Chiesa ortodossa]] |
[[it:Chiesa ortodossa]] |
||
Радок 65: | Радок 65: | ||
[[mg:Fiangonana Ortodoksa]] |
[[mg:Fiangonana Ortodoksa]] |
||
[[ml:ഓർത്തഡോക്സ് പൗരസ്ത്യ സഭ]] |
[[ml:ഓർത്തഡോക്സ് പൗരസ്ത്യ സഭ]] |
||
[[arz:ارتودوكسيه شرقيه]] |
|||
[[ms:Gereja Ortodoks Timur]] |
|||
[[mwl:Eigreija Ortodoxa]] |
[[mwl:Eigreija Ortodoxa]] |
||
[[nah:Iglesia Ortodoxa]] |
[[nah:Iglesia Ortodoxa]] |
Вэрсія ад 17:17, 28 студзеня 2011
Правасла́ўе (ад словаў «правільнае праслаўленьне» Бога) — адзін з асноўных кірункаў у хрысьціянстве (побач з каталіцтвам, пратэстантызмам і старажытна-ўсходнімі цэрквамі).
Гісторыя
Праваслаўе склалася як ўсходняя галіна хрысьціянства пасьля падзелу Рымскае імпэрыі (395) і аформілася ў 1054 годзе пасьля падзелу цэркваў на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную). Атрымала пашырэньне галоўным чынам ва Ўсходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе. Першапачаткова была пануючай рэлігіяй Бізантыйскае імпэрыі, таму зьведала ўплыў ейнае гісторыі разьвіцьця, што адбілася на веравучэньні і арганізацыі праваслаўных цэркваў.
Веравучэньне
Аснову веравучэньня праваслаўя, сфармуляванага ў Сымбалі Веры, прынятым на Нікейскім (325) і Канстантынопальскім (381) Усяленскіх саборах, складаюць Сьвяшчэннае пісаньне (Біблія) і Сьвяшчэннае паданьне (патрыстыка, пастановы першых 7 усяленскіх сабораў і іншыя). Праваслаўе зыходзіць з прызнаньня трыадзінага Бога — Творцы і кіраўніка Сусьвету, замагільнага сьвету, пасьмяротнае адплаты, збавіцельнае місіі Ісуса Хрыста, які адкрыў магчымасьць для выратаваньня чалавека, на якім ляжыць адбітак першароднага граху. Адно з галоўных месцаў у богаслужэбнай практыцы праваслаўя займаюць 7 хрысьціянскіх таінстваў:
- Хрост
- Эўхарыстыя
- Сьвятарства
- Пакаяньне (Споведзь)
- Мірапамазаньне
- Шлюб
- Ялееасьвячэньне (Сабораваньне).
Вялікае значэньне надаецца сьвятам і пастам. У праваслаўі адвяргаецца шэраг прынятых у каталіцтве догматаў (аб беспамылковасьці Папы Рымскага ex cathedra, аб зыходжаньні Сьвятога Духа і ад Бога-Айца, і ад Бога-Сына, аб чысьцілішчы, аб беззаганным зачацьці Дзевы Марыі, аб цялесным унебаўзяцьці Дзевы Марыі), па-іншаму выконваюцца некаторыя таінствы. Існуюць адрозьненьні ў царкоўнай архітэктуры і начыньні, строях сьвятароў, іншай атрыбутыцы і абраднасьці. У праваслаўі богаслужэньне вядзецца на родных (у славянскіх краінах — на царкоўна-славянскай) мовах. Сьвятары (не манахі) павінны быць жанатыя, архірэі — бясшлюбныя (пасьвячаюцца з манаскага духавенства).
Структура царквы
У праваслаўі аўтакефальныя (самастойныя) цэрквы складаюць усяленскую праваслаўную царкву, аднак адзіны духоўны цэнтар адсутнічае. Канстантынопальскі патрыярх, прадстаяцель царквы ў сталіцы былой Бізантыйскай імпэрыі, традыцыйна захоўвае тытул усяленскага, але ня мае адміністрацыйнае ўлады над іншымі цэрквамі. На 2005 год у сьвеце існуюць 15 кананічных аўтакефальных цэркваў: Канстантынопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Расейская, Грузінская, Сэрбская, Румынская, Баўгарская, Кіпрская, Эладская, Альбанская, Чэскіх зямель і Славаччыны, Польская, Амэрыканская (пералік зроблены паводле часу атрыманьня аўтакефаліі; 9 першых зь іх узначальваюцца патрыярхамі) са сваёй шматступеньчатай гіерархіяй. Шэраг рэлігійных аб’яднаньняў таксама называюць сябе цэрквамі, але яны пакуль не атрымалі кананічнага прызнаньня: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква на эміграцыі, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква, Кіеўскі патрыярхат. Прыхільнікі праваслаўя складаюць большасьць вернікаў у наступных краінах: Баўгарыя, Беларусь, Грузія, Грэцыя, Кіпр, Македонія, Малдова, Расея, Румынія, Сэрбія, Украіна, Чарнагорыя. Праваслаўе значна пашыранае ў Альбаніі, Лібане, Сырыі і іншых краінах, а таксама сярод эмігрантаў з гэтых краінаў у Амэрыцы ды Аўстраліі.
На Беларусі традыцыйна годам увядзеньня праваслаўя лічыцца 992 (заснаваньне Полацкае праваслаўнае япархіі).
Вонкавыя спасылкі
Праваслаўная царква — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў