Клейварватн: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Возера_Клейварватн?oldid=564704
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:57, 25 студзеня 2011

Возера Клейварватн

Клейварватн (па-ісьляндзку: Kleifarvatn) — самае буйное возера на паўвысьпе Рэйк'янэс ў Ісьляндыі.

Да возера вядзе дарога, побач ад яго знаходзяцца дзьве геатэрмальныя крыніцы, якія ня бачныя візуальна, але наяўнасьць якіх можна вызначыць па высокай тэмпэратуры вакол іх. Максымальная глыбіня возера складае 97 мэтраў. Пасьля вялікага землятрусу ў 2000 годзе возера стала памяншацца і яго паверхня скарацілася на 20%. Аднак да 2008 году расколіны, якія ўзьніклі ў выніку землятрусу, запоўніліся, і ўзровень вады ў возеры аднавіўся да ранейшага паказчыка.