Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Гомельскі_дзяржаўны_ўніверсітэт?oldid=647270
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:11, 23 студзеня 2011

Будынак Гомельскага дзяржаўнага унівэрсытэту

Гомельскі дзяржаўны унівэрсытэт ім. Францыска Скарыны — клясычны ўнівэрсытэт, другі ў Беларусі па часе стварэньня. Разьмешчаны ў горадзе Гомелі.

Структура

Дзейнічаюць 12 факультэтаў, 47 катэдраў, асьпірантура, дактарантура, Франка-беларускі інстытут кіраваньня, Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Факультэты:

  • Матэматычны факультэт
  • Фізычны факультэт
  • Біялягічны факультэт
  • Філялягічны факультэт
  • Факультэт замежных моваў
  • Факультэт фізычнай культуры
  • Гістарычны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • Геоляга-геаграфічны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Завочны факультэт
  • Факультэт псыхалёгіі і давнушнай падрыхтоўкі

Гісторыя

У 1929 годзе пастановай ЦВК БССР было прынятае рашэньне аб адкрыцьці ў Гомелі аграпэдагагічнага інстытута. Да 1933 году інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучаньня. У 1933 годзе пераўтвораны ў пэдагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучаньня, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытута прысвоена імя В. П. Чкалава.

У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны унівэрсытэт. У 1988 годзе унівэрсытэту прысвоена імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны.

У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ ім. Ф. Скарыны і Аверньскім унівэрсытэтам Клермон-1 (горад Клермон-Фэран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіраваньня.

Асноўныя вучэбныя памяшканьні разьмешчаныя ў пяці карпусах, тры зь якіх разьмешчаны на вул. Савецкая, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі зьяўляюцца спарткомплекс (6 корпус), студэнцкая сталовая і прафілякторый (у будынку якога знаходзіцца таксама пункт мэдычнай дапамогі).

Выбітныя выпускнікі