Ісьляндыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{АБСЭ}}
д робат дадаў: si:අයිස්ලන්තය
Радок 228: Радок 228:
[[sq:Islanda]]
[[sq:Islanda]]
[[scn:Islandia]]
[[scn:Islandia]]
[[si:අයිස්ලන්තය]]
[[simple:Iceland]]
[[simple:Iceland]]
[[ss:Echweni]]
[[ss:Echweni]]

Вэрсія ад 04:09, 22 студзеня 2011

Ісьляндыя
Lýðveldið Ísland
Сьцяг Ісьляндыі Герб Ісьляндыі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Lofsöngur»
Месцазнаходжаньне Ісьляндыі
Афіцыйная мова Ісьляндзкая
Сталіца Рэйк’явік
Найбуйнейшы горад Рэйк’явік
Форма кіраваньня Рэспубліка
Олафур Рагнар Грымсан
Ёгана Сігурдардоцір
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
107-е месца ў сьвеце
103 001 км²
2,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
172-е месца ў сьвеце
319 756
3,1/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
132-е месца ў сьвеце
$12,805 мільярдаў
$40 471
Валюта Ісьляндзкая крона (ISK)
Часавы пас GMT
Незалежнасьць
— ад Даніі

1 сьнежня 1918
Аўтамабільны знак IS
Дамэн верхняга ўзроўню .is
Тэлефонны код +354

Ісьля́ндыя ці Рэспу́бліка Ісьля́ндыя (па-ісьляндзку: Ísland ці Lýðveldið Ísland) — астраўная краіна на поўначы Атлянтычнага акіяна, паміж Грэнляндыяй, Нарвэгіяй, Ірляндыяй, Шатляндыяй і Фарэрскімі выспамі.

Гісторыя

  • Ісьляндыя была адкрытая і заселеная вікінгамі ў другой палове 9 стагодзьдзя. Магчыма, раней там сяліліся ірляндзкія манахі. У 930 годзе вікінгі ўпершыню правялі агульны сход — Альтынг. У 1000 годзе агульнапрынятай рэлігіяй на высьпе стала хрысьціянства.
  • З 13 стагодзьдзя — пад уладаю Нарвэгіі, затым — Даніі.
  • З 1918 — асобная дзяржава пад уладаю дацкіх манархаў.
  • У 1944 годзе Ісьляндыя была абвешчаная незалежнай рэспублікай.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Ісьляндыі
Адміністрацыйны падзел Ісьляндыі

Ісьляндыя падзяляецца на 8 рэгіёнаў (па-ісьляндзку: landsvæði):

  1. Хёвудборгаршвайдыд (Höfuðborgarsvæðið; адміністрацыйны цэнтар — Рэйк’явік)
  2. Судурнэс (Suðurnes; Кефлавік)
  3. Вэстурлянд (Vesturland; Боргарнэс)
  4. Вэстфірдыр (Vestfirðir; Ісаф'ёрдур)
  5. Нордурлянд Вэстра (Norðurland Vestra; Блёндуоўс)
  6. Нордурлянд Эйстра (Norðurland Eystra; Акюрэйры)
  7. Ёйстурлянд (Austurland; Эгільсстадыр)
  8. Судурлянд (Suðurland; Сэльфос)

Палітыка

Ісьляндыя — парлямэнцка-прэзыдэнцкая рэспубліка. Члены парлямэнту, які называецца Альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) абіраюцца прамым галасаваньнем кожныя 4 гады. На чале ўраду стаіць прэм’ер, якога прызначае прэзыдэнт. Прэзыдэнцкія выбары адбываюцца праз 4 гады.

Дэмаграфія

Аддаленасьць Ісьляндыі ад рэшты мацерыка абцяжарвала засяленьне выспы. Сёньняшняя Ісьляндыя — маланаселеная краіна з этнічна аднародным насельніцтвам. Дзякуючы багатай вуснай і пісьмовай традыцыі шмат сямей можа назваць сваіх продкаў у многіх пакаленьнях.

Насельніцтва карыстаецца ісьляндзкай мовай, адной са скандынаўскіх моваў. Важнейшай канфэсіяй у краіне зьяўляецца лютэранства (каля 90% насельніцтва адносяць сябе да лютэранаў).

Вонкавыя спасылкі

Ісьляндыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA