Радзівілы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Removing: sv:Rakoczy
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 29: Радок 29:
[[Януш Радзівіл]] (памёр у [[1620]] г.), як кальвініст не карыстаўся літасцямі караля. Пакрыўджаны няміласцю, стаў дзейным удзельнікам рокоша Зэбржыдовского супраць Жыгімонта III; пасля пагадніўся з каралём, але ў справах дзяржаўных удзелу не прымаў.
[[Януш Радзівіл]] (памёр у [[1620]] г.), як кальвініст не карыстаўся літасцямі караля. Пакрыўджаны няміласцю, стаў дзейным удзельнікам рокоша Зэбржыдовского супраць Жыгімонта III; пасля пагадніўся з каралём, але ў справах дзяржаўных удзелу не прымаў.


[[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]] (1549—1616) — выхаваны ў кальвінізме, але павучаннямі Скаргi звернуты ў каталіцызм; за ім рушылі ўслед і малодшыя браты. Паранены пад Полацкам у 1579 г., пакінуў службу і праславіўся мецэнатам.
[[Мікалай Радзівіл Сіротка]] (Сіротка) (1549—1616) — выхаваны ў кальвінізме, але павучаннямі Скаргi звернуты ў каталіцызм; за ім рушылі ўслед і малодшыя браты. Паранены пад Полацкам у 1579 г., пакінуў службу і праславіўся мецэнатам.


[[Юры Радзівіл]] (1556—1600) — біскуп кракаўскі. Звернуты стараннямі езуітаў з кальвінізму ў каталіцызм, паступіў у ордэн і прыняў духоўны сан. Ён зрабіўся паслухмянай прыладай у руках езуітаў, пераследваў дысідэнтаў, зачыняў друкарні кальвіністаў, спальваў публічна складанні, нязгодныя з каталіцтвам, і часам звяртаўся нават да суровых мер супраць адрачэнцаў ад каталіцызму. У 1584 г. атрымаў званне кардынала; апошнія гады жыцця правёў у Рыме.
[[Юры Радзівіл]] (1556—1600) — біскуп кракаўскі. Звернуты стараннямі езуітаў з кальвінізму ў каталіцызм, паступіў у ордэн і прыняў духоўны сан. Ён зрабіўся паслухмянай прыладай у руках езуітаў, пераследваў дысідэнтаў, зачыняў друкарні кальвіністаў, спальваў публічна складанні, нязгодныя з каталіцтвам, і часам звяртаўся нават да суровых мер супраць адрачэнцаў ад каталіцызму. У 1584 г. атрымаў званне кардынала; апошнія гады жыцця правёў у Рыме.

Вэрсія ад 06:58, 18 лютага 2007

Радавы герб Радзівілаў "Трубы"

Радзівілы (польск. Radziwillowie, літ. Radvilos) — літоўскі княжы род.

Аб паходжанні Радзівілаў існуе некалькі легендарных паданняў: па некаторых вестках, Радзівіл паходзiць з вышэйшага жрэцкага саслоўя паганскай Літвы і родапачынальнікам з'яўляецца жрэц Ліздзейка. Гэтыя паданні, а таксама характэрны канчатак слова (аднагучныя — Эрдивиллъ, Монтивиллъ і інш.) сведчаць аб глыбокай старажытнасці роду.

Першым гістарычна вядомым носьбітам прозвішча Радзівіл быў Мікалай (памёр у 1466 г.), які прыняў хрысціянства і пакінуў літоўскае паганскае імя ў якасці прозвішча. У 1518 г. Радзівілы (князь Мікалай III, празваны amor Poloniae) атрымалі тытул князёў Рымскай імперыі, распаўсюджаны ў 1547 г. на ўсё прозвішча. Радзівілы на ўсім працягу гісторыі Польшчы i Беларусi займалі вельмі высокае становішча ў дзяржаве; валодаючы велічэзнымі маёнткамі, яны будавалі крэпасці, утрымоўвалі рэгулярнае войска і de facto карысталіся правамі ўдзельных князёў; па звычаі каралеўскіх сямействаў, яны да аднолькавых імёнаў дадавалі парадкавыя пазначэнні, з якім-небудзь эпітэтам.

Род Радзівілаў падзяляецца на тры галіны:

Радзівілы — князі на Ганіяндзе і Мядзелях; галіна гэтая ў мужчынскім пакаленні згасла ў 1546 г.

Радзівілы — князі на Біржах і Дубінках; лінія гэтая згасла ў мужчынскім пакаленні ў 1669 г.; з яе паходзшла Варвара Радзівіл, жонка караля Жыгімонта-Аўгуста.

Радзівілы — князі на Нясвіжы і Ольске; пасля гэтая галіна распалася на тры лініі, з якіх старэйшая (Нясвіжская) згасла ў мужчынскім пакаленні ў 1813 г.

Выбітныя прадстаўнікі роду

Файл:Orda nesvizh.jpg
Сядзіба Радзівілаў у Нясвіжы

Юры Радзівіл (1480—1541), гетман польны літоўскі; застаўся пераможцам у 30 бітвах, завошта названы «геркулесам літоўскім».

Мікалай Радзівіл Руды (Rudy, Rufus; 1512—1588), гетман вялікі літоўскі. У 1564 г. прыняў кальвінізм; як брат Варвары Радзівіл, быў набліжаным Жыгімонта Аўгуста, а пасля яго смерці, займаючы вышэйшыя пасады, — амаль неабмежаваным кіраўніком дзяржавы.

Крыштаф або Хрыстафор Радзівіл (1547—1603), гетман вялікі літоўскі; удзельнік усіх войнаў пры Баторыях; за воінскія таленты атрымаў назоў Пярун.

Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) прыняў у 1553 г. кальвінізм і зрабіўся дбайным прыхільнікам гэтага вучэння, не літуючы сродкаў на яго падтрымку і распаўсюджванне; у 1563 г. на ўласны рахунак загадаў надрукаваць у Брэсце Біблію (так званая Радзівілаўская).

Януш Радзівіл (1612—1655), гетман польный літоўскі ўдзельнічаў у войнах з казакамі і Масквой.

Януш Радзівіл (памёр у 1620 г.), як кальвініст не карыстаўся літасцямі караля. Пакрыўджаны няміласцю, стаў дзейным удзельнікам рокоша Зэбржыдовского супраць Жыгімонта III; пасля пагадніўся з каралём, але ў справах дзяржаўных удзелу не прымаў.

Мікалай Радзівіл Сіротка (Сіротка) (1549—1616) — выхаваны ў кальвінізме, але павучаннямі Скаргi звернуты ў каталіцызм; за ім рушылі ўслед і малодшыя браты. Паранены пад Полацкам у 1579 г., пакінуў службу і праславіўся мецэнатам.

Юры Радзівіл (1556—1600) — біскуп кракаўскі. Звернуты стараннямі езуітаў з кальвінізму ў каталіцызм, паступіў у ордэн і прыняў духоўны сан. Ён зрабіўся паслухмянай прыладай у руках езуітаў, пераследваў дысідэнтаў, зачыняў друкарні кальвіністаў, спальваў публічна складанні, нязгодныя з каталіцтвам, і часам звяртаўся нават да суровых мер супраць адрачэнцаў ад каталіцызму. У 1584 г. атрымаў званне кардынала; апошнія гады жыцця правёў у Рыме.

Станіслаў Радзівіл (1559—1599), маршал вялікі літоўскі, удзельнічаў у войнах Баторыя з Іванам Жахлівым. Надрукаваў: «Genadiusza Scholariusza Patryarchy Carogrodzkiego» і «O jednym, prawdziwym i najwyzsym w Koscielie swietym Chrystowym Pasterzu po grecku napisane a teraz na polskie przelozone» (Вільня, 1586).

Альберт Станіслаў Радзівіл (1595—1656) — польскі гісторык; з 1612 г. быў амбасадарам ад ваяводства валынскага, з 1623 г. — канцлер вялікі літоўскі і стараста віленскі; карыстаўся літасцямі Жыгімонта III, але ў той жа час быў непахісным ахоўнікам прывілеяў Літвы і яе асобнасьці ад кароны. Як дбайны каталік, імкнуўся шкодзіць усім іншаверцам. Творы яго: «De crutiatibus sginarum Christi» (Вільня, 1630); «Dyskurs nabozny z kilku slow wziety o wyslawieniu N. P. Maryi» (Вільня, 1635; 4 изд., 1812); «Historia passionis Christi» (3 изд., Варшава, 1655); найважныя: «Pamieiniki rzeczy znaczniejszych, ktore sie dzialy w Polsce od smierci Zygmunta III to jest od r. 1632 do 1652» (польск. пераклад Рачыньскага, Познань, 1839) і «Epitome rerum gestarum in Regno Poloniae regnantibus Sigismundo III et Wladislao IV» (першы. Котлубай, «Ateneum», 1848); лацінскія арыгіналы гэтых твораў застаюцца ў рукапісы.

Ульрых Крыштаф Радзівіл (1712—1769) — вершапісец. Надрукаваў: «Slowo nie wswojej przylomnosci opisane» і «Opisanie zgrzyzot ludzkich we wszystkich stanach» (1741).

Карл Станіслаў Радзівіл (1734—1790), названы, па каханай ім прымаўцы, «Пане-Коханку» — улюбёнец шляхты, узор польскага ўдальца і гумарыста. Утрымоўваў 10 тыс. рэгулярнага войска; выступаў супернікам партыі Чартарыйскіх, ад якой ратаваўся ў Турцыі; далучыўся было да Панскай канфедэрацыі і па рэшце Нясвіжа расійскім войскам эміграваў за мяжу, але потым вярнуўся і быў дараваны Кацярынай Другой.

Міхась Радзівіл (1778—1850) — удзельнічаў у войску Касцюшкі, служыў у польскіх легіёнах і атрымаў чын генерала; пасля адмовы Хлапiцкага ад дыктатуры быў некаторы час (студзень 1831 г.) правадыром польскага войска, але пасля Грохаўской бітвы склаў з сябе гэтае званне.

Антоній Генрых Радзівіл (1775—1833) — з маладых гадоў жыл пры берлінскім двары, быў жанаты на сваячцы караля Фрыдрыха-Вільгельма II; з 1815 г. — намеснік вялікага княжыча Познанскага; кампазітар (музыка да «Фаўсту» Гётэ).

Эдмунд Радзівіл нарадзіўся ў 1842 г., дэпутат рэйхстага, напісаў «Die kirchliche Autoritat und das Moderne Bewusstsein» (1872) і «Die Wunder in Marpingen» (1877).

Герб і дэвіз

Герб Радзівілаў - Трубы, дэвіз: Бог нам раіць!.

Спасылкі