Google search: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.4) (робат зьмяніў: te:గూగుల్ శోధన
д робат дадаў: simple:Google Search
Радок 71: Радок 71:
[[pt:Google Search]]
[[pt:Google Search]]
[[ru:Google]]
[[ru:Google]]
[[simple:Google Search]]
[[sv:Google (sökmotor)]]
[[sv:Google (sökmotor)]]
[[te:గూగుల్ శోధన]]
[[te:గూగుల్ శోధన]]

Вэрсія ад 12:30, 18 студзеня 2011

Пошук Google

Галоўная старонка беларусамоўнае вэрсіі
Тып Пошукавая сыстэма
Даступныя мовы Шматмоўны (~100)
Уладальнік Google Inc.
Аўтар Сяргей Брын і Лэры Пэйдж
Пачатак працы 15 верасьня 1997[1]
Камэрцыйны? Так
Рэгістрацыя Па жаданьні
Прыбытак Праз AdWords
Актуальны стан Працуе
Рэйтынг Alexa 1
Мова праграмаваньня C, C++ і Python[d]
Google.com
сьпіс дамэнных імёнаў

Google search — пошукавая сыстэма ад Google, якая займае першае месца па колькасьці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91%[2][3]. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сыстэма была разробленая Лэры Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе[1].

Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сынонімы, прагнозы надвор’я, часавыя пасы, біржавыя індэксы, мапы, зьвесткі пра землятрусы, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвэртацыя адзінак вымярэньня і грошаў, вылічэньні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.

Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спэцыяльнай тэхналёгіяй «PageRank», якая зьяўляецца камэрцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданьне інфармацыяй пра альгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамэраў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.

Пошукавая сыстэма

PageRank

Асноўны артыкул: PageRank

Падчас адлюстраваньня рэзультатаў выкарыстоўваецца спэцыяльны запатэнтаваны альгарытм PageRank. PageRank вылічвае рэкурсыўны «кошт» старонак, зыходзячы з сумы ўжо вылічаных «коштаў» старонак, якія спасылаюцца на дадзеную. Мяркуюць, што PageRank лічыцца з гэтак званымі крытэрамі значнасьці для чалавека. Мноства пошукавых сыстэмаў да Google выводзіла вынікі запыту паводле колькасьці напатканых ключавых словаў у пэўным выніку, ці паводле рэлевантнасьці. Акрамя PageRank, Google мае яшчэ ~200 крытэраў, якія ўдасканальваюць сьпісы з вынікамі[4].

Пошукавыя вынікі

Мэтаю Google зьяўляецца ня толькі праіндэксаваць і закэшаваць старонкі, але і зрабіць «здымкі» іншых тыпаў файлаў: PDF, дакумэнтаў Word, табліцаў Excel, Flash SWF, простых тэкстаў і гэтак далей.[5] Акрамя тэкставых файлаў і SWF-кліпаў, закэшаваныя дакумэнты канвэртуюцца ў (X)HTML, каб усе гэтыя дакумэнты кожны мог пабачыць без адмысловых прыладаў.

Страты энэргіі

Google завярае, што адзін пошукавы запыт дае страту прыкладна 1 кДж што эквівалентна 0,0003 кВт·г[6].

Google і Беларусь

Пошукавая сыстэма мае беларускі інтэрфэйс.

11 лютага 2010 году на пошукавым сэрсісе быў зьмешчаны лёга з малюнка Напалеона Орды «Палац Чацьвярцінскіх у Горадні»[7].

Крыніцы

  1. ^ а б WHOIS: google.com  (анг.)
  2. ^ Пошукавы рэйтынг па дадзеных Alexa па стане на 20.12.2009  (анг.)
  3. ^ Па дадзеных кампаніі Net Applications у лістападзе 2009 году доля рынку Google складала 84,91%, Yahoo — 6,22%, Baidu — 3,28%, Bing — 3,26%, Ask — 0,58%, AOL — 0,49%
  4. ^ Corporate Information: Technology Overview Google  (анг.)
  5. ^ Google Frequently Asked Questions — File Types Google  (анг.)
  6. ^ Powering a Google search // Official Google Blog  (анг.)
  7. ^ "Google" павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды Эўрапейскае Радые