Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: en:Eleanor of Austria, Queen of Poland; касмэтычныя зьмены
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:58, 17 студзеня 2011

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ
Eleonore Maria Josefa von Habsburg
Партрэт аўтарства Карла Брэндэля, 1684
Партрэт аўтарства Карла Брэндэля, 1684

Герб Габсбургаў
Герб Рэчы Паспалітае  каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1670 — 1673
ПапярэднікЛюдвіка Марыя Ганзага
НаступнікМарыя Казімера д'Арк'ен
Герб Лятарынгіі  княгіня Лятарынгіі
1678 — 1697
ПапярэднікКлёд Лятарынская
НаступнікЭлісабэта Шарлёта Арлеанская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 31 траўня 1651
Шаблён:Сьцяг СРІ Рэгензбург, Сьвятая Рымская імпэрыя
Памерла 17 сьнежня 1697
Шаблён:Сьцяг СРІ Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя
Пахаваная
Род Габсбургі
Бацькі Фэрдынанд III Габсбург
Элеанора Ганзага
Муж Міхал Вішнявецкі
Карл V Лятарынскі
Дзеці Леапольд I Лятарынскі
Карл Ёзэф Лятарынскі
Элеанора Лятарынская
Карл Фэрдынанд Лятарынскі
Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі
Франц Ёзэф Лятарынскі
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць арыстакратка

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ (па-нямецку: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 траўня 1651, Рэгензбург, цяпер Нямеччына - 17 сьнежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) - каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

Біяграфія

Каранацыя Элеаноры Марыі Юзэфы ў Варшаве

Была дачкой імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі, караля Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынанда ІІІ Габсбурга й Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасьля сьмерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.

Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінэр-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым каханкам князем Лятарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намесьнікам Тыролю й Пярэдняе Аўстрыі й пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасьля сьмерці мужа ў 1690 прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у Рысвіку ў 1697. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход францускіх войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касьцёле капуцынаў.

Дзеці

Вонкавыя спасылкі

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэдніца:
Людвіка Марыя Ганзага
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
16701673
Пераемніца:
Марыя Казімера д'Арк'ен
Папярэдніца:
Клёд Лятарынская
княгіня Лятарынгіі
16781697
Пераемніца:
Элісабэта Шарлёта Арлеанская