Закон захаваньня энэргіі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д [r2.6.3] робат дадаў: sr:Закон очувања енергије
д робат дадаў: sk:Zákon zachovania energie
Радок 63: Радок 63:
[[ru:Закон сохранения энергии]]
[[ru:Закон сохранения энергии]]
[[simple:Conservation of energy]]
[[simple:Conservation of energy]]
[[sk:Zákon zachovania energie]]
[[sr:Закон очувања енергије]]
[[sr:Закон очувања енергије]]
[[sh:Zakon očuvanja energije]]
[[sh:Zakon očuvanja energije]]

Вэрсія ад 08:41, 16 студзеня 2011

Закон захаваньня энэргіі — асноўны закон прыроды, які крыецца ў тым, што энэргія замкнёнай сыстэмы захоўваецца ў часе. Прасьцей кажучы, энэргія ня можа ўзьнікнуць зь нічога і ня можа зьнікнуць у нікуды, яна можа толькі пераходзіць з адной формы ў іншую.

Закон захаваньня энэргіі сустракаецца ў розных разьдзелах фізыкі і выяўляецца ў захаваньні розных відаў энэргіі. Напрыклад, у клясычнай мэханіцы закон выяўляецца ў захаваньні мэханічнай энэргіі (сумы патэнцыйнай і кінэтычнай энэргіяў). У тэрмадынаміцы закон захаваньня энэргіі завецца першым пачаткам тэрмадынамікі і кажа аб захаваньні энэргіі ў суме зь цеплавой энэргіяй.

Паколькі закон захаваньня энэргіі датычыцца ня пэўных велічынь і зьяваў, а адлюстроўвае агульную, дастасавальную ўсюды і заўсёды, заканамернасьць, то слушней зваць яго не законам, а прынцыпам захаваньня энэргіі.

Асобны выпадак — Закон захаваньня мэханічнай энэргіі — мэханічная энэргія кансэрватыўнай мэханічнай сыстэмы захоўваецца ў часе. Прасьцей кажучы, пры адсутнасьці сілаў кшталту церця мэханічная энэргія не ўзьнікае зь нічога і ня можа нікуды зьнікнуць.

Закон захаваньня энэргіі — гэта інтэгральны закон. Гэта значыць, што ён складаецца зь дзеяньня дыфэрэнцыяльных законаў і зьяўляецца ўласьцівасьцю іх сукупнага дзеяньня. Напрыклад, часам кажуць, што немагчымасьць стварыць вечны рухавік абумоўленая законам захаваньня энэргіі. Але гэта ня так. Насамрэч, у кожным праекце вечнага рухавіка спрацоўвае адзін з дыфэрэнцыяльных законаў і менавіта ён робіць рухавік непрацаздольным. Закон захаваньня энэргіі проста абагульняе гэты факт.

Паводле тэарэмы Нётэр, закон захаваньня мэханічнай энэргіі зьяўляецца сьледзтвам аднастайнасьці часу.

Глядзіце таксама