Бабёр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.3) (робат дадаў: mrj:Ындыр
д [r2.6.5] робат зьмяніў: en:Eurasian Beaver
Радок 30: Радок 30:
[[de:Europäischer Biber]]
[[de:Europäischer Biber]]
[[et:Euroopa kobras]]
[[et:Euroopa kobras]]
[[en:European Beaver]]
[[en:Eurasian Beaver]]
[[myv:Мия]]
[[myv:Мия]]
[[es:Castor fiber]]
[[es:Castor fiber]]

Вэрсія ад 14:30, 7 студзеня 2011

Бабёр рачны эўрапейскі
Паваленае дрэва каля ракі Іслач

Бабёр, бабёр рачны (па-лацінску: Castor fiber) — жывёліна атраду грызуноў, сямейства бабровых. Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узьбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем’ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да 3 мэтраў і дыямэтрам у падставы да 12 мэтраў. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 мэтраў.

У мінулым зьяўляўся важкім аб’ектам паляваньня. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў 6—12 стагодзьдзяў. Вядомыя граматы 14-16 стагодзьдзяў, выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгодзьдзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацка, Маладзечна, Слуцка. У 16 стагодзьдзі статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У 18 стагодзьдзі бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Сьвіслачы, да сярэдзіны 19 стагодзьдзя захаваўся толькі на Бярэзіне й паўднёвых прытоках Прыпяці, да пачатку 20 стагодзьдзя амаль цалкам зьнік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сожы й Нёмане). У 1925, у мэтах захаваньня і павелічэньня беларускай папуляцыі бабра, быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 19311932 было ўлічана 54 бабровыя «хатачкі», у 1933 — 95, у 1947 — 147.

Найбольш распаўсюджаны падвід — Бабёр рачны эўрапейскі. Даўжыня цела 66-92 сантымэтры, хваста — 22-34 сантымэтры, вага цела да 30 кіляграмаў. Афарбоўка сьветлая (каштанава-бурая, сьветла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басэйнаў Сожа й Нёмана. Пальцы задніх канечнасьцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць (рэгенэруюць) усё жыцьцё, таму што ён сточвае іх аб цьвёрдыя пароды дрэваў. Палавая паўнавартасьць наступае на трэцім годзе жыцьця. Гон (шлюбны сэзон) — у студзені-лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) зьяўляюцца ў красавіку-траўні. Сілкуецца травяністымі й дрэўнымі расьлінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.

Выключаны з Чырвонай Кнігі Рэспублікі Беларусь.[1]

У Бабруйску ў 2006 годзе быў пастаўлены помнік бабру.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Бабёрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў