Андрэй Казімер Завіша: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль |
|||
Радок 43: | Радок 43: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Завіша, Андрэй Казімер}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Завіша, Андрэй Казімер}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
||
[[Катэгорыя:Завішы|Андрэй Казімер]] |
[[Катэгорыя:Завішы|Андрэй Казімер]] |
||
[[Катэгорыя:Старосты менскія]] |
|||
[[Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1678 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1678 годзе]] |
Вэрсія ад 02:00, 19 сьнежня 2010
Андрэй Казімер Завіша. Невядомы мастак, 1676 | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1614 |
Памёр | 23 чэрвеня 1678[1] |
Пахаваны | |
Род | Завішы |
Бацькі | Крыштап Завіша Крысціна з Тышкевічаў[d] |
Дзеці | Ян Міхал Завіша і Крыштап Станіслаў Завіша |
Андрэй Казімер Завіша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1650).
Трымаў Менскае (з 1638), Чачэрскае і Слонімскае староствы[2].
Біяграфія
З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, сын Крыштапа, брат Яна Юрыя.
Ахвяраваў сродкі на будову касьцёла ў Раготне, дзякуючы якім яна завершылася ў 1673[3].
Каля 1645 узяў шлюб з Аляксандрай, дачкой Аляксандра Агінскага[4].
Пахавалі А. К. Завішу ў касьцёле Сьв. Язэпа пры кляштары бэрнардынаў у Менску[5].
Крыніцы
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 272.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.
- ^ Вайда Камунтавічэне. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. 2004.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- ^ Сяргей Харэўскі. Намоленае месца // «Наша Ніва» №26, 2005.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4