Шалі (знак задыяку): розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: my:တူ (ဗေဒင်) |
д r2.5.2) (робат дадаў: fa:برج میزان |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
[[en:Libra (astrology)]] |
[[en:Libra (astrology)]] |
||
[[es:Libra (astrología)]] |
[[es:Libra (astrología)]] |
||
[[fa:برج میزان]] |
|||
[[fr:Balance (astrologie)]] |
[[fr:Balance (astrologie)]] |
||
[[gu:તુલા રાશી]] |
[[gu:તુલા રાશી]] |
Вэрсія ад 01:27, 18 сьнежня 2010
Знак | Пэрыяд (прыкладна) | |
---|---|---|
Авен | 21 сакавіка — 20 красавіка | |
Цялец | 21 красавіка — 20 траўня | |
Блізьняты | 21 траўня — 21 чэрвеня | |
Рак | 22 чэрвеня — 22 ліпеня | |
Леў | 23 ліпеня — 23 жніўня | |
Панна | 24 жніўня — 23 верасьня | |
Шалі | 24 верасьня — 23 кастрычніка | |
Скарпіён | 24 кастрычніка — 22 лістапада | |
Стралец | 23 лістапада — 21 сьнежня | |
Казларог | 22 сьнежня — 20 студзеня | |
Вадаліў | 21 студзеня — 20 лютага | |
Рыбы | 21 лютага — 20 сакавіка |
Шалі (лац. Libra) — адзін з 12 знакаў задыяку (з 23 верасьня па 22 кастрычніка).
- Плянэта, якая кіруе знакам: Вэнэра.
- Стыхія: паветра
- Камень: сапфір
- Мэтал: медзь, мосенж
- Кветка: гартэнзія
- Жывёлы: яшчары
Астролягі лічаць, што людзі, якія нарадзіліся пад знакам Шаляў, ад прыроды надзвычай чуйныя, гарманічныя, імкнуцца да раўнавагі ва ўсім, а самае галоўнае — у адносінах зь іншымі. Як правіла, Шалі эстэты. Асноўны прыярытэт гэтых людзей - каханьне. Інстынктыўна Шалі ўвесь час шукаюць сабе партнёра. Яны ня створаныя для таго, каб быць пустэльнікам, ваўком-адзіночкай, але і ня могуць доўга знаходзіцца сярод вялікай колькасьці людзей - вялікія кампаніі і натоўп ім не даспадобы, Шалі лічаць, што ў такіх сытуацыях губляецца інтымнасьць зносін. Акрамя таго, кола зносін Шаляў даволі вузкае - людзей, якіх Шалі лічаць ніжэйшымі за сябе па статусе, розуме, сіле, адным словам, усіх «нявартых» Шалі проста ігнаруюць. Праз іх халоднасьць, каменны твар і ледзяны погляд шмат хто можа лічыць іх цынічнымі і нячулымі, але гэта зусім ня так. Насамрэч іх напускная абыякавасьць — гэта ўсяго толькі ахоўны мэханізм. Яны далікатныя і насамрэч вельмі літасьцівыя.
Астролягі лічаць, што Шалям больш за ўсё шанцуе ў зносінах з Вадалівамі і Блізьнятамі, а менш за ўсё яны сумяшчальныя з Казярогамі і Ракамі.