Язэп Семяжон: розьніца паміж вэрсіямі
шаблёны, унутраныя спасылкі, прадмова |
д выдаленая Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ; дададзеная Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту з дапамо |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 16 лістапада]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 16 лістапада]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1914 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1914 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Выпускнікі |
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту]] |
||
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]] |
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]] |
Вэрсія ад 23:36, 14 сьнежня 2010
Язэ́п Семяжо́н (сапраўднае імя Іо́сіф Ігна́тавіч Семяжо́наў; 16 лістапада [ст. ст. 3 лістапада] 1914 , в. Пятровічы Ігуменскага павету Менскае губэрні, Расейская імпэрыя (цяпер у Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці) — 16 жніўня 1990, Менск, БССР) — беларускі перакладнік і паэт. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Пасьля заканчэньня Сьмілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у пятровіцкім калгасе «Перамога» рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У 1932—1934 — актор Беларускага дзяржаўнага драмтэатру (БДТ-3). Скончыў факультэт замежных моў Менскага пэдагагічнага інстытуту (1938).
Курсант афіцэрскай школы ў Маскве, у 1938—1940 — камандзір узводу разьведвальнага палку. Удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндзкай вайне, быў паранены. Настаўнічаў у роднай вёсцы. З канца 1940 да сакавіка 1942 ізноў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баявых дзеях Другой сусьветнай вайны на заходнім фронце. У 1942-1953 — ваенны перакладнік. Дэмабілізаваўся ў 1959.
Выкладаў замежныя мовы ў Менскай сувораўскай вучэльні (1953—1960), у БДУ (1961—1975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1962—1967). Сябра СП БССР з 1954.
Быў чальцом Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, чальцом Беларускага Рэспубліканскага Камітэту «За вяртаньне на Радзіму».
Памёр 16 жніўня 1990 году ў Менску, пахаваны на Паўночных могілках.
Літаратурная дзейнасьць
Дэбютаваў вершамі ў 1931 годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» (публікацыя не выяўлена).
Перакладамі пачаў займацца з 1938. Перакладаў з ангельскай, францускай, нямецкай, італійскай, польскай, чэскай, славацкай, расейскай, летувіскай і іншых моў. У яго перакладзе выйшлі «Кароль Лір» У. Шэксьпіра («Трагедыі», 1954), кніжка паэзіі Дж. Радары «Неапаль без сонца» (1955), Р. Бёрнса «Шатландская слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень» (1983), раман М. Твэна «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, 1961), складанка клясычнай і сучаснай паэзіі Віетнама «Апалены лотас» (1968), паэма беларускага паэта-лацініста М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (1973), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў свету» (1977), раман Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, 1982), паэма А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), зборнік Дж. Байрана «Лірыка» (1989), камедыі У. Шэксьпіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» (зборнік У. Шэкспіра «Тры камедыі», 1989).
Выступаў з артыкуламі па пытаньнях мастацкага перакладу.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім ордэнам Залатой Зоркі Заслугі і мэдалямі.
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1982) за пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1989).
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
- Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Вонкавыя спасылкі
- Язэп Семяжон. Беларусік перакладчык, крытык, празаік, паэт Біяграфіі. Родныя вобразы (14 кастрычніка 2009). Праверана 3 чэрвеня 2010 г.
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДУ
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія перакладчыкі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Менску