Фаніпаль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Valm (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Valm (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 44: Радок 44:
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
}}
'''Фаніпаль''' — горад у [[Койданаўскі раён|Койданаўскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Насельніцтва 12,1 тыс. чал. ([[2006]]).
'''Фаніпаль''' — горад у [[Койданаўскі раён|Койданаўскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Насельніцтва 12,7 тыс. чал. ([[2010]]).


Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад [[Менск]]у па чыгуначнай і аўтамабільнай магістралях [[Берасьце]] — [[Масква]] на вадападзеле рэчак [[Пціч]] і [[Нёман]], на аднолькавай адлегласьці (13 км) ад Менскай колцавай дарогі і [[Койданаў|Койданава]].
Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад [[Менск]]у па чыгуначнай і аўтамабільнай магістралях [[Берасьце]] — [[Масква]] на вадападзеле рэчак [[Пціч]] і [[Нёман]], на аднолькавай адлегласьці (13 км) ад Менскай колцавай дарогі і [[Койданаў|Койданава]].

Вэрсія ад 22:28, 8 сьнежня 2010

Фаніпаль
Герб Фаніпалю
Першыя згадкі: 1856
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Плошча: 4,75 км²
Насельніцтва: 12 700 (2010)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222750
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′ пн. ш. 27°20′ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.333° у. д. / 53.75; 27.333Каардынаты: 53°45′ пн. ш. 27°20′ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.333° у. д. / 53.75; 27.333
Фаніпаль на мапе Беларусі
Фаніпаль
Фаніпаль
Фаніпаль
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Фаніпаль — горад у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Насельніцтва 12,7 тыс. чал. (2010).

Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Менску па чыгуначнай і аўтамабільнай магістралях БерасьцеМасква на вадападзеле рэчак Пціч і Нёман, на аднолькавай адлегласьці (13 км) ад Менскай колцавай дарогі і Койданава.

Этымалёгія назвы

У аснове тапоніма жаночае імя Фаня (Фэонія або Яўхімія) у спалучэньні з фармантам -поль (поле).[1]

Існуе легенда, што паселішча атрымала сваю назву ў гонар дачок мясцовага абшарніка — Фані і Полі.

Гісторыя

  • 1856: першыя згадкі паводле дакумэнтаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву Беларусі, былое ўладаньне абшарнікаў Энэльфельдта і Багдашэўскага.
  • 1870: у Фаніпалі адкрыўся чыгуначны прыпынкавы пункт.
  • 1871: акрыцьцё станцыі Токараўская, названай у гонар губэрнатара Менскай губэрні А. Токарава — заснавальніка Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі.
  • 9 жніўня 1876: чыгуначная станцыя пачала звацца Фаніпаль.
  • 1965: у Фаніпале пабудавалі першы завод — гэта адзіны ў Беларусі завод жалезабэтонных маставых канструкцыяў.
  • 29 красавіка 1984: гарадзкі пасёлак.
  • 22 чэрвеня 1999: атрымаў статус гораду раённага падначаленьня.

Адміністрацыйны падзел

Вуліца Якуба Коласа

Горад падзелены на 5 мікрараёнаў:

  • Моладзевы
  • Паўночны
  • Цэнтральны
  • Завадзкі
  • Паўднёвы

Насельніцтва

  • 2000 — 13,2 тыс. чал.
  • 2006 — 12,1 тыс. чал.
  • 2010 — 12,7 тыс. чал.

Адукацыя

У Фаніпалі ёсьць гімназія і сярэдняя школа, дзе навучаюцца больш за 2000 вучняў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх клясах. У месьце ёсьць 4-ы дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, а таксама фанiпальская музычная школа, дзе 218 дзяцей навучаюцца па спэцыяльнасьцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віялянчэль, кляса духавых інструмэнтаў.

Культура

Жыхары места могуць карыстацца гарадзкой бібліятэкай зь вялікім фондам кніжак, які рэгулярна папаўняецца. У цяперашні час яе паслугамі карыстаюцца 2115 чытачоў, зь іх 895 — навучэнцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы: рамонтна-мэханічныя, жалезабэтонных канструкцыяў.

  • ААТ «Белхім»
  • ААТ «Фаніпальскі рамонтна-мэханічны завод»
  • Беларуска-дацкае СП «UNO MEDICAL»
  • філія «Нерудбудматэрыялы» РУП «Дарбудіндустрыя»
  • філія «Фаніпальскі досьледна-мэханічны завод» РУП «Дарбудіндустрыя»
  • філія «Фаніпальскі завод жалезабэтонных маставых канструкцыяў» РУП «Дарбудіндустрыя»

Транспарт

Фаніпальскі вакзал

Аўтамабільныя шляхі злучаюць Фаніпаль зь Менскам і Койданавам.

Нумар Маршрут
М1 E30 Берасьце (Казловічы) — ФаніпальМенск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Рэдзькі)
Р1 МенскФаніпальКойданаў

Інфармацыя для турыстаў

У Фаніпалі дзейнічаюць царква (2005) і каталіцкая капліца, ад 2006 року вядзецца будаўніцтва касьцёла.

Панарамны здымак

Фаніпаль
Фаніпаль

Крыніцы

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 388

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Фаніпальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў