Мілан Кундэра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: ko:밀란 쿤데라
Vojt V (гутаркі | унёсак)
Радок 45: Радок 45:
==Зьнешнія спасылкі==
==Зьнешнія спасылкі==


* [http://arche.bymedia.net/2004-2/kundera204.htm "Эдуард і Бог"], урывак з раману "Smĕšné lásky" (па-беларуску)
* [http://arche.bymedia.net/2004-2/kundera204.htm Апавяданьне "Эдуард і Бог" у часопісе ARCHE] у перакладзе [[Аляксей Знаткевіч|Аляксея Знаткевіча]]
* [http://www.centerforbookculture.org/interviews/interview_kundera.html Інтэрвію з Кундэрам] (па-ангельску)
* [http://www.centerforbookculture.org/interviews/interview_kundera.html Інтэрвію з Кундэрам] (па-ангельску)
* [http://www.kundera.de/ Сайт, прысьвечаны Мілану Кунэры] (па-нямецку і ангельску)
* [http://www.kundera.de/ Сайт, прысьвечаны Мілану Кунэры] (па-нямецку і ангельску)

Вэрсія ад 16:20, 3 лютага 2007

Míлан Ку́ндэра (па-чэску Milan Kundera) (нарадзіўся 1 красавіка 1929 году ў Брно, Чэхаславакія) — адзін з найбольш вядомых у сьвеце чэскіх аўтараў. Пісаў па-чэску і па-француску. Найбольш знакаміты яго твор называецца "Нязносная лёккасьць быцьця".

Жыцьцё і творчасьць

Чэхаславакія

Бацькам Мілана быў Людвік Кундэра, знаўца музыкі і пазьней рэктар Музычнай Акадэміі ў Брно (з 1948 да 1961 году). Пісьменьнік рана навучыўся граць на піяніна, музыка моцна паўплывала на ўсю яго творчасьць. У 1945 годзе, будучы гімназістам, пераклаў верш Уладзіміра Маякоўскага, які быў апублікаваны ў часопісе "Гонг". Тады ж пачаў сам пісаць вершы.

Пасьля вайны падпрацоўваў як рознарабочы і джазавы музыка. У 1948 годзе скончыў гімназію ў Брно і пачаў вывучаць музыку і літаратуру ў пражскім Карлавым унівэрсытэце. Аднак у хуткім часе пісьменьнік перайшоў у Кінаакадэмію. У 1950 годзе па палітычных прычынах вымушаны быў прыпыніць навучаньне на два гады (Кундэра і яго ўнівэрсытэцкі таварыш былі выключаныя з камуністычнай партыі, у якую Мілан уступіў у 1948 годзе, за антыпартыйныя дзеяньні). Яго раман "Жарт", напісаны ў 1965-1967 гг., шмат у чым натхнёны падзеямі таго пэрыяду жыцьця маладога пісьменьніка. У 1956 годзе Кундэра зноў уступае ў кампартыю, аднак у 1970 годзе яго канчаткова выключаюць зь яе.

Пасьля заканчэньня вучобы Мілан Кундэра выкладаў на факультэце кіно Праскай акадэміі музыкі і драматургіі. У 1957 годзе ён выдаў лірычны зборнік "Маналёгі", у які ўвайшлі інтэлектуальныя вершы пра каханьне. Пісьменьнік піша шэраг эсэяў, прысьвечаных авангарднай паэзіі, для часопісаў "Literarni noviny" і "Listy".

Як і шматлікія іншыя чэскія інтэлектуалы, Кундэра прымаў актыўны ўдзел у падзеях Праскай вясны. З-за гэтага ён быў пазбаўлены магчымасьці выкладаць, ягоныя кнігі былі забароненыя.

Францыя

У 1975 годзе Кундэра з жонкай імігравалі ў Францыю, дзе пісьменьнік атрымаў месца выкладчыка. У 1978 годзе, пасьля выданьня раману Kniha smíchu a zapomnění, чэскі ўрад пазбавіў пісьменьніка чэскага грамадзянства. З 1981 году ён зьяўляецца грамадзянінам Францыі. У 1978 годзе Кундэра пераехаў у Парыж, дзе ў 1982 годзе паўстаў ягоны найбольш вядомы твор — раман "Нязносная лёккасьць быцьця" (Nesnesitelná lehkost bytí).

Пачынаючы з выдадзенага ў 1994 годзе раману La lenteur Кундэра піша па-француску.

Творы

  • 1953 Člověk zahrada širá
  • 1955 Poslední máj
  • 1957 Monology
  • 1960 Umění románu: Cesta Vladislava Vančury za velkou epikou
  • 1962 Majitelé klíčů,
  • 1963 První sešit směšných lásek
  • 1965 Druhý sešit směšných lásek
  • 1968 Třetí sešit směšných lásek
  • 1965 Žert (Żart, 1970)
  • 1969 Ptákovina
  • 1970 Směšné lásky (Śmieszne miłości. Anegdoty melancholijne, 1967)
  • 1971 Jacques et son maître : hommage a Denis Diderot en trois actes
  • 1973 Život je jinde
  • 1976 Valčík na rozloučenou
  • 1978 Kniha smíchu a zapomnění
  • 1984 Nesnesitelná lehkost bytí
  • 1986 l'Art du roman (эсэй)
  • 1990 L'immortalité
  • 1993 Les testaments trahis (эсэй)
  • 1995 La lenteur
  • 1997 L'Identité
  • 2000 L'Ignorance
  • 2005 Le rideau. Essai en sept parties (эсэй)

Зьнешнія спасылкі