Альбэрт Гофман: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: ru:Хофман, Альберт
→‎Вонкавыя спасылкі: + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 87: Радок 87:
[[uk:Альберт Гофманн]]
[[uk:Альберт Гофманн]]
[[zh:艾伯特·霍夫曼]]
[[zh:艾伯特·霍夫曼]]
{{ізаляваны артыкул}}

Вэрсія ад 17:22, 2 сьнежня 2010

Альбэрт Гофман
Albert Hofmann
Альбэрт Хофман у 1993
Род дзейнасьці хімія, філязофія, літаратура
Дата нараджэньня 11 студзеня 1906
Месца нараджэньня Сьцяг Швайцарыі Бадэн, Швайцарыя
Дата сьмерці 29 красавіка 2008
Месца сьмерці Сьцяг Швайцарыі Бург, Швайцарыя
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца вучобы
Занятак хімік, пісьменьнік-дакумэнталіст
Навуковая сфэра хімія і філязофія
Месца працы
Узнагароды

Альбэрт Гофман (па-нямецку: Albert Hofmann; 11 студзеня 190629 красавіка 2008) — выбітны швайцарскі навукоўца, хімік, філёзаф і пісьменьнік добра вядомы як «бацька» ЛСД.

Біяграфія

Ён нарадзіўся ў Бадэне, Швайцарыя, і навучаўся хіміі ва Ўнівэрсытэце Цюрыха. Яго асноўная цікавасьць быў у хіміі расьлін і жывёл, і пазьней ён правёў важныя дасьледаваньні якія адносяцца да хімічнай структуры агульнай для ўсіх жывёл рэчывы хітыну, за гэтую працу ён атрымаў доктарскую ступень. Хофман увайшоў у хіміка-фармацэўтычнае падразьдзяленьне Лабараторыі Сандоз (Sandoz Laboratories) (цяпер «Novartis»), зьмешчанай у Базэлі, пачаўшы вывучаць лекавую расьліну марскі лук і грыбок спарынья, як частка праграмы па ачыстцы і сынтэзу актыўных кампанэнтаў для выкарыстоўваньня ў фармацэўтычных мэтах.

Яго дасьледаваньне лізэргінавай кіслаты, цэнтральнага агульнага кампанэнта алкалоідаў спарыньі, прыканцы прывяло да сынтэзу LSD-25 у 1938 годзе. Праз 5 гадоў, паўтараючы сынтэз амаль забытага рэчыва, доктар Альбэрт Гофман адкрыў псыхадэлічны эфект LSD пасьля выпадковай абсорбцыі рэчыва праз кончык пальца 16 красавіка 1943 года. Тры дня праз, 19 красавіка (дзень вядомы як Дзень Ровара, пасьля яго паездкі дадому пад узьдзеяньнем LSD), сьвядома прыняў 250 мікраграм (0.00025 грама) і выпрабаваў больш інтэнсіўны эфект. Пасьля была праведзеная сэрыя экспэрыментаў з LSD пры ўдзеле самога Гофмана і яго калегаў. Першыя запісы аб гэтых досьведах былі зробленыя 22 красавіка таго жа года.

Хофманн стаў дырэктарам аддзяленьня натуральных прадуктаў Лабараторыі Сандоз і прыступіў да вывучэньня галюцынагенных рэчываў знойдзеных у мэксіканскіх грыбах і іншых расьлінах выкарыстоўваных першабытнікамі. Гэта прывяло яго да сынтэзу псылацыбіна, актыўнага агента шматлікіх «чарадзейных грыбоў».

Гофман таксама стаў цікавіцца насеньнем мэксіканскай іпамэі віду Rivea corymbosa, насеньне якой зваліся мясцовымі жыхарамі Ololiuhqui. Ён быў зьдзіўлены, выявіўшы, што актыўны элемент гэтага насеньня хімічна падобны з LSD.

У 1962 годзе ён і яго жонка Аніта падарожнічалі ў паўднёвую Мэксыку для пошуку расьліны «Ska Maria Pastora» (Лісьце Марыі-Пастушкі), пазьней вядомай як Salvia divinorum. Гофман выявіў узоры расьліны, але не змог дамагчыся посьпеху ў ідэнтыфікацыі актыўных кампанэнтаў (сальвінарына А, Salvinorin B).

Альбэрт Хофман зваў LSD «лекамі для душы» і быў засмучаны агульнасусьветнай забаронай рэчыва які прывёў да таго, што LSD сышоў у андэграўнд. «LSD быў пасьпяхова выкарыстаны на працягу 10 гадоў у псыхааналізе» казаў ён, дадаючы, што прэпарат быў «выкрадзены» моладзевым рухам 60-х ЗША і затым неапраўдана дэманізаваны кіравальнымі кругамі, да якіх моладзевы рух быў у апазыцыі. Ён прызнаваў, што LSD можа быць небясьпечным у дрэнных руках.

Хофман зьяўляецца аўтарам больш 100 навуковых прац і аўтарам або суаўтарам некалькіх кніг, уключаючы яго кнігу «LSD — Маё цяжкае дзіця», якая зьяўляецца часткова аўтабіяграфіяй і ўтрымоўвальнай апісаньне вядомай роварнай вандроўкі.

Альбэрт Гофман у 2006 годзе

У свой 100 гадовы юбілей 11 студзеня 2006 года ён стаў цэнтральнай постацьцю міжнароднага сымпозіюма ([1]) прысьвечанаму LSD, які прыцягнуў вялікую ўвагу СМІ да яго адкрыцьця.

У сьпісе ста жывых геніяў, апублікаваным кампаніяй Synectics на аснове апытаньня, праведзенага ў 2007 годзе ў Вялікабрытаніі, Альбэрт Гофман заняў першае месца.

Сканаў ад сардэчнага прыступу ў сваёй хаце ў Бурге пад Базэлем .

Вонкавыя спасылкі

Альбэрт Гофмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў