Сьпеў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д ансамбаль -> ансамбль
→‎Глядзіце таксама: аздабленьне
Радок 17: Радок 17:
Сьпеў бяз слоў — [[вакаліз]].
Сьпеў бяз слоў — [[вакаліз]].


Глядзі таксама [[Рэп]], [[Скрым]], [[Опэра]]
== Глядзіце таксама ==

* [[Опэра]]


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 13:24, 26 лістапада 2010

Сьпеў (Вака́л) — вакальнае мастацтва. Выкладаецца ў музычных навучальных установах у якасьці асобнай навучальнай дысцыпіны.

Паходжаньне сьпеву зьвязана з імкненьнем чалавека выказаць свой настрой у гуках голасу. Паступова разьвіваючыся, сьпеў становіцца прадметам адмысловага мастацтва. Словы, дзякуючы сьпеву, набываюць большы рэльеф. Тэкст, у злучэньні са сьпевам, аказвае асабліва моцнае, захапляльнае ўзьдзеяньне. Для сьпеву як мастацтва, неабходныя правільная, натуральная пастаноўка голасу і тэхнічнае вакальнае разьвіцьцё.

Сьпеў ужываецца ня толькі ў солавым, але і ў сумесным выкананьні (дуэт, трыё, квартэт, квінтэт, хор, ансамбль). Сьпеў выйграе ў музыцы мэлядычнай, якая дае магчымасьць сьпеваку перадаваць музычны матэрыял вольна, ня робячы над голасам занадта вялікіх высілкаў, не стамляючы яго прыёмамі, неўласьцівымі яго натуры. Музыка для сьпеву не павінна насіць у сабе характару інструмэнтальнага, гэта значыць не павінна заключаць у сабе прыёмаў, больш прыдатных да інструмэнту, чым да голасу.

У варунках сучаснай музычнай індустрыі пад вакалам таксама разумеецца любое голаснае выкананьне музычнага твору: ад мэлёдычнага рамансу да сцэнічных енкаў і крыкаў. У ангельскай навуковай тэрміналёгіі ўжываньне панятку больш шырокае: тут «вакалам» можа звацца любое чалавечае маўленьне голасам.

Жанры сьпеву:

Стылі сьпеву:

Сьпеў бяз слоў — вакаліз.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Сьпеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў