Правы чалавека: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sco:Human richts
д [r2.6.5] робат дадаў: hif:Insaan ke adhikaar
Радок 51: Радок 51:
[[eo:Homaj rajtoj]]
[[eo:Homaj rajtoj]]
[[fa:حقوق بشر]]
[[fa:حقوق بشر]]
[[hif:Insaan ke adhikaar]]
[[fr:Droits de l'homme]]
[[fr:Droits de l'homme]]
[[gl:Dereitos humanos]]
[[gl:Dereitos humanos]]

Вэрсія ад 17:00, 24 лістапада 2010

Правы чалавека лічацца неад'емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.


« Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства. »

Гл. 1. Дэклярацыя правоў чалавека

Гісторыя пытаньня правоў чалавека

Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фарміраваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: “Цыліндар Кіра”, які датуецца 539 годам да н.э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар Кір Вялікі запісаў свае намеры пасьля заваяваньня Нэа-Бабілёнскай імпэрыі; Указы Ашокі - якія былі выдадзеныя Ашокай Вялікім у Індыі паміж 272 і 231 г.г.да н.э.; канстытуцыя Мэдзіны 622 года напісаная Мухамэдам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская Хартыя Вольнасьцяў 1215 году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.

Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі Біль аб Правах 1689 года абмежаваў сьпіс пакараньняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзьве рэвалюцыі ХVIII стагодзьдзя, якія адбыліся ў ЗША (1776 год) і ў Францыі (1789 год), прывялі да прыняцьця Дэклярацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасьці і Дэклярацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна адпаведна. Абодва гэтыя дакумэнты ўсталёўвалі сьпіс правоў чалавека. Дадаткова Вірджынская Дэклярацыя Правоў 1776 года пашырыла гэты сьпіс. Адначасова адбываліся дасягненьні ў філязофіі правоў чалавека ў працах Томаса Пэйна, Джона Сьцюарта Міла і Гегеля.

Шматлікія грамадзкія групы дамагліся глыбокіх зьменаў у справе правоў чалавека ў ХХ стагодзьдзі. У Заходняй Эўропе і ЗША прафэсійныя зьвязы ўнесьлі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі права на пратэст, гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі дзіцячую працу. Рух за правы жанчынаў дабіўся гарантаваньня жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасаваньня каляніялізму. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух Махатмы Гандзі, які змог дамагчыся вызваленьня Індыі з пад улады Вялікабрытаніі. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасьцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.

Узьнікненьне Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і падпісаньне Жэнэўскай Канвэнцыі ў 1864 годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае разьвіцьцё пасьля Другой Сусьветнай вайны.

Сусьветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараваньне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фарміраваньня сучасных інструмэнтаў для гарантаваньня правоў чалавека.

Ліга Нацый, была заснаваная ў 1919 годзе ў выніку Вэрсальскай дамовы пасьля канчатку Першай Сусьветнай вайны. Мэтамі дзеяньня Лігі былі, акрамя іншага, былі і забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, рэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж краінамі. У дзейнасьць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі уключаны ў Дэклярацыю Правоў Чалавека.

Ялцінская Канфэрэнцыя 1945 году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю – правапераймальніцу Лігі Нацый. Гэтай арганізацыяй стала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.

Вонкавыя спасылкі

Правы чалавекасховішча мультымэдыйных матэрыялаў