Ашмяны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Выдатныя мясьціны: унутр. спасылка
Радок 110: Радок 110:


* '''[[18 стагодзьдзе|ХVIII стагодзьдзе]]''': [[1728]] — 1791 чал.; [[1791]] — каля 1000 чал.
* '''[[18 стагодзьдзе|ХVIII стагодзьдзе]]''': [[1728]] — 1791 чал.; [[1791]] — каля 1000 чал.
* '''[[19 стагодзьдзе|ХIХ стагодзьдзе]]''': [[1804]] — 746 чал.; [[1811]] — 1850 чал.; [[1825]] — 1022 (730 муж. і 292 жан.); [[1833]] — 797 чал. (387 муж. і 410 жан.); [[1840]] — 1692 чал.; [[1848]] — 4115 чал (2198 муж. і 1917 жан.), зь іх 2018 юдаістаў; [[1859]] — 3066 чал.; [[1871]] — 4546 чал.; [[1880]] — 5050 чал., зь іх 2175 каталікоў, 352 праваслаўных, 3 эвангелісты, 2501 юдастаў, 18 магамэтанаў<ref>Aszmiana // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|7}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VII/752 752]</ref>; [[1896]] — 6218 чал. (3099 муж. і 3119 жан.); [[1897]] — 6,4 тыс. чал.<ref>[http://www.populstat.info/Europe/belarust.htm Belarus. Historical demographical data of the urban centers] // «Populstat», 1999/2004</ref>; [[1900]] — 7506 чал.
* '''[[19 стагодзьдзе|ХIХ стагодзьдзе]]''': [[1804]] — 746 чал.; [[1811]] — 1850 чал.; [[1825]] — 1022 (730 муж. і 292 жан.); [[1833]] — 797 чал. (387 муж. і 410 жан.); [[1840]] — 1692 чал.; [[1848]] — 4115 чал (2198 муж. і 1917 жан.), зь іх 2018 юдаістаў; [[1858]] — 3066 чал. (1572 муж. і 1494 жан.); [[1871]] — 4546 чал.; [[1880]] — 5050 чал., зь іх 2175 каталікоў, 352 праваслаўных, 3 эвангелісты, 2501 юдастаў, 18 магамэтанаў<ref>Aszmiana // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|7}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VII/752 752]</ref>; [[1896]] — 6218 чал. (3099 муж. і 3119 жан.); [[1897]] — 6,4 тыс. чал.<ref>[http://www.populstat.info/Europe/belarust.htm Belarus. Historical demographical data of the urban centers] // «Populstat», 1999/2004</ref>; [[1900]] — 7506 чал.
* '''[[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзе]]''': [[1914]] — 8,2 тыс. чал.; [[1921]] — 3442 чал.; [[1927]] — 6 тыс. чал.; [[1931]] — 7414 чал.; [[1939]] — 8668 чал.; [[1945]] — 3460 чал.; [[1948]] — 5581 чал.; [[1959]] — 6900 чал.; [[1970]] — 9600 чал.; [[1974]] — 10,0 тыс. чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/117743/Ошмяны Ошмяны] // {{Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыкляпэдыя (3 выданьне)}}</ref>; [[1980]] — 12,8 тыс. чал.; [[1985]] — 14,1 тыс. чал.; [[1991]] — 15,2 тыс. чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc3p/224726 Ошмяны] // {{Літаратура/Вялікі энцыкляпэдычны слоўнік}}</ref>; [[1999]] — 16,1 тыс. чал.
* '''[[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзе]]''': [[1914]] — 8,2 тыс. чал.; [[1921]] — 3442 чал.; [[1927]] — 6 тыс. чал.; [[1931]] — 7414 чал.; [[1939]] — 8668 чал.; [[1945]] — 3460 чал.; [[1948]] — 5581 чал.; [[1959]] — 6900 чал.; [[1970]] — 9600 чал.; [[1974]] — 10,0 тыс. чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/117743/Ошмяны Ошмяны] // {{Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыкляпэдыя (3 выданьне)}}</ref>; [[1980]] — 12,8 тыс. чал.; [[1985]] — 14,1 тыс. чал.; [[1991]] — 15,2 тыс. чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc3p/224726 Ошмяны] // {{Літаратура/Вялікі энцыкляпэдычны слоўнік}}</ref>; [[1999]] — 16,1 тыс. чал.
* '''[[21 стагодзьдзе|ХХI стагодзьдзе]]''': [[2002]] — 15,1 тыс. чал.; [[2004]] — 14,9 тыс. чал.; [[2006]] — 14,6 тыс. чал.<ref>[http://www.oshmiany.grodno.by Историко-географическая справка] на [http://www.oshmiany.grodno.by Ошмянский районный исполнительный комитет]</ref>; [[2009]] — 14&nbsp;160 чал.<ref>[http://www.gazetteer.de/wg.php?x=&men=gpro&lng=fr&dat=32&srt=npan&col=aohdq&geo=519968593 Ašmjany] на [http://www.gazetteer.de World Gazetteer]</ref>
* '''[[21 стагодзьдзе|ХХI стагодзьдзе]]''': [[2002]] — 15,1 тыс. чал.; [[2004]] — 14,9 тыс. чал.; [[2006]] — 14,6 тыс. чал.<ref>[http://www.oshmiany.grodno.by Историко-географическая справка] на [http://www.oshmiany.grodno.by Ошмянский районный исполнительный комитет]</ref>; [[2009]] — 14&nbsp;160 чал.<ref>[http://www.gazetteer.de/wg.php?x=&men=gpro&lng=fr&dat=32&srt=npan&col=aohdq&geo=519968593 Ašmjany] на [http://www.gazetteer.de World Gazetteer]</ref>

Вэрсія ад 21:14, 23 лістапада 2010

Ашмяны
Панарама места
Панарама места
Герб Ашмянаў Сьцяг Ашмянаў
Першыя згадкі: 1341
Магдэбурскае права: пач. XVІ ст.
Былая назва: Ашмена
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Насельніцтва: 14 160 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231100
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 54.417° пн. ш. 25.933° у. д. / 54.417; 25.933Каардынаты: 54°25′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 54.417° пн. ш. 25.933° у. д. / 54.417; 25.933
Ашмяны на мапе Беларусі
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ашмя́ны, Ашмяна́ — горад у Гарадзенскай вобласьці Беларусі, на рацэ Ашмянка. Адміністрацыйны цэнтар Ашмянскага раёну. Насельніцтва 14 160 чал. (2009).

Знаходзяцца за 220 км на паўночны ўсход ад Горадні, 130 км на паўночны захад ад Менску, 55 км на поўдзень ад Вільні, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны (лінія МаладэчнаВільня), на аўтамабільнай дарозе МаладэчнаВільня (праз Ашмяны праходзіць 9-ы транспартны эўрапейскі калідор). У памежнай зоне Беларусі і Летувы.

Этымалёгія назвы

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне назвы места. Паводле адных дасьледнікаў, тапонім ўтварыўся ад летувіскага слова Ašmenys, што значыць «вастрыё»[1] або ад летувіскага «akmenas» — камень[2], згодна з другімі — ён мае фіна-вугорскае паходжаньне і перакладаецца на беларускаю мову як «мядзьведзь»[3]. Існуе і іншае тлумачэньне: у крыжацкіх летапісах захавалася слова «asschemynne» — места з драўлянымі пабудовамі[4].

У хроніках тэўтонскіх рыцараў згадваюцца як Aschemynne, на мапе Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613) значацца як Oßmiana.

Гісторыя

  • 1341: першы ўспамін пра Ашмяны ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», замак у Віленскім княстве Вялікага Княства Літоўскага.
  • 13841385: Тэўтонскі Ордэн спрабаваў захапіць Ашмяны, што мусіла быць пачаткам зьнішчэньня княства Ягайлы, аднак выправа скончылася няўдачай.
  • канец XIV ст.: імаверна, атрымалі статус места ад вялікага князя Вітаўта.
  • 1398: віленскі біскуп Андрэй згадаў у тэстамэнце Ашмянскі касцёл (які менавіта, у дакумэнце ня значыцца; гэтую згадку часам зьвязваюць з парафіяльным касьцёлам Сьв. Духа, а часам — з францішканскім Найсьвяцейшай Панны Марыі).
  • 1402: крыжакі зноў напалі на Ашмяны, але сустрэлі рашучы супраціў і мусілі зысьці ў бок Меднікаў.
  • 1413: у Віленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, да сярэдзіны XV ст. зьяўляліся рэзыдэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх.
  • 8 сьнежня 1432: пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі вялікіх князёў Сьвідрыгайлы і Жыгімонта, у якой Сьвідрыгайла быў разьбіты.
  • 1505: з гэтай датай даведнікі часта зьвязваюць зьяўленьне ў Ашмянах манахаў-францішканаў; насамрэч францішканы прыйшлі ў Ашмяны раней (напрыклад, ашмянскі францішканскі канвэнт згадваецца пад 1497 годам[5])
  • 1519: маскоўскае войска спаліла і ўшчэнт разбурыла места.
Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла з малюнку Б. Русецкага, 1846
  • XVІ ст.: Мікалай Радзівіл Руды (15121588) заснаваў у Ашмянах кальвінскі збор, места зрабілася адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім.
  • 1551: паводле інвэнтару ў Ашмянах жыло 46 радзінаў мяшчанаў[6].
  • 1565/66: цэнтар Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, з 1569 — цэнтар староства, у склад якога ўваходзілі места (з ратушай, рынкам і вуліцамі Гальшанскай, Папярэчнай, Сьвятадухаўскай, Віленскай, Жупранскай) і вёскі Аляны, Гінеўцы, Павяжы, Сьвяты Дух.
Герб Ашмянаў з прывілею 1792 году
  • 1655, 1661, 1677: ашмянскія месьцічы вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэньняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі.
  • 1667: земскі пісар А. Пачобут-Адляніцкі фундаваў у Ашмянах кляштар дамініканаў (зь ліквідаванага расейскімі ўладамі касьцёла Найсьв. Тройцы ў 1873 року збудавалі капліцу на мескіх могілках).
  • 1683: першы дакладны прывілей Ашмянам на мескае права (ад караля і вялікага князя Яна Сабескага)[7].
  • 1740: паводле інвэнтару Ашмянскага староства, месту належалі 50 валокаў зямлі, існаваў Рынкавы пляц (10 мяшчанскіх будынкаў, шляхецкая карчма і двор, касьцёл і кляштар дамініканаў, парафіяльны касьцёл з плябаніяй і шпіталем), вуліцы Гальшанская (13 будынкаў), Папярэчная (4 будынкі ішляхецкі двор), Віленская (10 будынкаў), Сьв. Духа (4 будынкі), Жупранская (25 будынкаў), млын на рацэ Ашмянка.
Касьцёл францішканаў, здымак кан. XIX ст.
  • 1772: у Ашмянах былі старосьцінскі двор («замак»), млын, драўляная ратуша з крамамі на Рынку, 89 мяшчанскіх двароў, шляхецкі двор[6].
  • 1791: у Ашмянах налічвалася 142 будынкі[6].
  • 22 траўня 1792: атрымалі прывілей на вольнасьць мяшчанаў ад гродзкага, земскага і дворнага прысуду з правам мець свой магістрат і суд пад кіраўніцтвам бурмістраў і лаўнікаў, а таксама герб «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай - рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё»[8].
Расейскі герб Ашмянаў (1845)
  • 1794: у Ашмянах знаходзіўся штаб паўстанцкага войска Я. Ясінскага, друкавалася адозва да расейскіх войскаў.
  • 1 траўня, 8 ліпеня 1794: у Ашмянах адбыліся баі паўстанцаў з расейскімі карнікамі.
  • 1795: у складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету; расейскія ўлады ліквідавалі Магдэбурскае права і перадалі места генэрал-маёру Канчалаву (Ашмяны былі прыватнай уласнасьцю ажно да 2 лютага 1837).
  • 18301831: у час вызвольнага паўстаньня месьцічы вызвалілі Ашмяны з-пад расейскай ўлады, аднак у красавіку 1831 царскія карнікі спалілі места і забілі значную частку ягоных жыхароў.
  • 1845: атрымалі новы расейскі герб.
Вуліца Жупранская
  • 1897: у Ашмянах было 10 прамысловых прадпрыемстваў (4 гарбарні, бровар, фабрыка мінэральных вод, медаварня, саладоўня, тытунёвая фабрыка, вадзяны млын).
  • 1915: у пачатку Першай Сусьветнай вайны места захапілі нямецкія войскі.
  • сакавік 1918: у складзе Беларускай Народнай Рэспубліцы.
  • сьнежань 1918: Ашмяны заняла Чырвоная армія.
  • кастрычнік 1920: у складзе Сярэдняй Літвы,
  • 19221939: у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
  • 1927: у Ашмянах былі касьцёл, сынагога, гімназія, народны тэатар, інфэкцыйная лякарня, дом састарэлых, меская электрастанцыя, прыватныя заводы і фабрыкі (сьпіртусовых напояў, дражджавы, гарбарны, лесапільны), прыватны аптэчны склад, аптэка, лазьня, фатаграфія, крама, каапэратывы «Прагрэс», «Земляроб», таварыства польскага настаўніцтва, аб'яднаньне сельскагаспадарчага і прамысловага гандлю.
  • 1939: у БССР.
  • 1940: цэнтар раёну.
  • 25 чэрвеня 19417 ліпеня 1944: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, з 1 красавіка 1942 — у генэральнай акрузе Летува (Generalbezirk Litauen)[9].
  • 2006: афіцыйнае зацьверджаньне гербу Ашмянаў, распрацаванага на аснове варыянту 1792 году.

Насельніцтва

Каля касьцёла Сьв. Міхала, кан. XIX ст.

Адукацыя

У Ашмянах месьціцца аграрна-эканамічны каледж.

Мэдыі

З 21 кастрычніка 1939 году выдаецца раённая ґазэта «Ашмянскі Весьнік». Асьвятляе грамадзка-палітычнае, сацыльна-эканамічнае і культурнае жыцьцё раёну. Наклад 4960 асобнікаў. Выходзіць два разы на тыдзень (серада і субота) на расейскай і беларускай мовах.

Спорт

На заходняй мяжы Ашмянаў знаходзіцца траса для мотакросу, на якой з савецкіх часоў праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, радыётэхнічнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. Ільнозавод.

  • ААТ «Белкава»
  • Ашмянскі дражджавы завод
  • ААТ «Ашмянскі мясакамбінат»
  • ААТ «Ашмянскі сыраробны завод»
  • ААТ «Радыётэхніка»

У месьце працуе друкарня, шэсьць будаўнічых і дарожна-будаўнічых арганізацыяў, 45 крамаў, тры аддзяленьні банкаў, 4 страхавыя кампаніі.

Транспарт

Чыгуначнае злучэньне праз станцыю Ашмяны, што знаходзіцца за 17 км ад гораду.

Турыстычная інфармацыя

У месьце дзейнічае Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Ф. Багушэвіча. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ашмяны».

Выдатныя мясьціны

Францішканскі касьцёл
  • Вадзяны млын (кан. ХІХ ст.)
  • Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.)
  • Карчма (2-я пал. ХІХ ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (апошняя перабудова ў 1822, найстарэйшыя часткі будынку — позьнегатычныя[16]; у паўзруйнаваным стане)
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (пач. ХХ ст.)
  • Могілкі габрэйскія
  • Могілкі каталіцкія, капліца, брама (XIX ст.)
  • Могілкі праваслаўныя, брама (XIX ст.)
  • Сынагога (1912)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1875)

Страчаная спадчына

  • Кальвінскі збор (XVI ст.)
  • Касьцёл Сьв. Духа
  • Кляштар дамініканаў (1667)
  • Кляштар францішканаў
  • Царква Божага Яўленьня (1840)

Галерэя

Вядомыя асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Aszmiana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 751
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. — С. 279
  3. ^ Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі — 3 // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 17 кастрычніка 2007
  4. ^ Корева А. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния. — СПб., 1861. С. 730.
  5. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт №448
  6. ^ а б в Герман Брэгер. Ашмяны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 269
  7. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV-XVIII wiek, Warszawa, 2004, s.314
  8. ^ Ашмяны // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  9. ^ Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — ISBN 9986-892-34-1. — S. 92.
  10. ^ Aszmiana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 752
  11. ^ Belarus. Historical demographical data of the urban centers // «Populstat», 1999/2004
  12. ^ Ошмяны // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  13. ^ Ошмяны // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  14. ^ Историко-географическая справка на Ошмянский районный исполнительный комитет
  15. ^ Ašmjany на World Gazetteer
  16. ^ А. Кушнярэвіч, А. Брыль. Готыка ў Ашмянах // «Беларускі гістарычны часопіс» №10, 2010.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ашмянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў