Пётар Мятла: розьніца паміж вэрсіямі
д кдб |
д Робат: зьмена Катэгорыя:Дэпутаты Сэйму Польшчы |
||
Радок 105: | Радок 105: | ||
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]] |
[[Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]] |
||
[[Катэгорыя:Дэпутаты |
[[Катэгорыя:Дэпутаты Сойму Польшчы]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]] |
|||
[[Катэгорыя:Чальцы КПЗБ]] |
[[Катэгорыя:Чальцы КПЗБ]] |
||
[[Катэгорыя:Чальцы БСРГ]] |
[[Катэгорыя:Чальцы БСРГ]] |
Вэрсія ад 00:58, 12 лістапада 2010
Пётр Мятла | |
Пасол польскага Сэйму | |
---|---|
1922 — 1927 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1890 в. Кухцінцы, Дзісенскі павет |
Памёр: |
12 жніўня 1938 Беламорска-Балтыйскі канал |
Партыя: | КПЗБ, БСРГ |
Адукацыя: | |
Пётр Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы, Дзісенскі павет, цяпер Міёрскі раён — 12 жніўня 1938, Беламорска-Балтыйскі канал), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Пасол польскага сойму ў 1922-1927.
У 1906—1910 навучаўся ў Дзісенскай гарадской вучэльні, у 1911—1912 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам.
У 1914—1917 у расейскім войску; вучыўся ў Аляксееўскім ваенным вучылішчы, юнкеры якога ў 1917 выступілі супраць бальшавікоў. Арыштаваны разам зь іншымі юнкерамі.
З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у кааперацыі. Удзельнічаў у стварэньні беларускіх школ.
Абраны ад Блёка нацыянальных Меньшасьцяў паслом польскага сойму ў 1922 годзе, ад сьвянцянскай акругі № 64. Сябра Беларускага пасольскага клюбу.
з 1926 сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. Рэдактар грамадоўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Менск.
Арыштаваны 16 студзеня 1927 у Валожыне польскімі ўладамі нягледзячы на мандат пасла па справе Грамады. Сьледчы суддзя на падставе сабраных доказаў адразу прад’явіў абвінавачванне [1]. У 1928 на «працэсе 56-ці»Атрымаў вырак 12 год турмы.
Дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі з 1930 у БССР. У 1932-1933 старшыня Камісыі па вывучэнні Заходняй Беларусі АН БССР. Жыў у Менску на вул. Савецкая, д. 89.
Арыштаваны 1 верасьня 1933 годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Растрэл заменены 10 гадамі лягэра. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Тамака памёр 12 жніўня 1938.
Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Справа № 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
Вонкавыя спасылкі
- Слоўнік.орг
- Слоўнік Маракова
- МЯТЛА Пётр Васільевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублiкi.]