Генадзь Цітовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: пунктуацыя
д выпраўленьне спасылак
Радок 23: Радок 23:
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==


Вучыўся ва [[Унівэрсытэт Стэфана Баторыя|Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя]] ([[1936]]—[[1939]]), скончыў [[Віленская кансэрваторыя|Віленскую кансэрваторыю]] (1939). У [[1939]]—[[1941]] і [[1945]]—[[1951]] — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. У [[1974]]—[[1975]] гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[Акадэмія навук БССР|АН БССР]]. Стварыў у в. [[Вялікае Падлесьсе]] [[Ляхавіцкі раён|Ляхавіцкага раёну]] народны хор ([[1952]]), рэарганізаваны ў [[1959]] годзе ў [[Беларускі дзяржаўны ансамбаль песьні і танцу]], у [[1964]] — у [[Дзяржаўны народны хор БССР]], якім кіраваў да 1974 году. У [[1974]]—[[1975]] — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[АН БССР]].
Вучыўся ва [[Унівэрсытэт Стэфана Баторыя|Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя]] ([[1936]]—[[1939]]), скончыў [[Віленская кансэрваторыя|Віленскую кансэрваторыю]] (1939). У [[1939]]—[[1941]] і [[1945]]—[[1951]] — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. У [[1974]]—[[1975]] гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[Акадэмія навук БССР|АН БССР]]. Стварыў у в. [[Вялікае Падлесьсе]] [[Ляхавіцкі раён|Ляхавіцкага раёну]] народны хор ([[1952]]), рэарганізаваны ў [[1959 год]]зе ў [[Беларускі дзяржаўны ансамбаль песьні і танцу]], у [[1964]] — у [[Дзяржаўны народны хор БССР]], якім кіраваў да 1974 году. У [[1974]]—[[1975]] — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[АН БССР]].


Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.
Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.

Вэрсія ад 16:11, 20 кастрычніка 2010

Генадзь Цітовіч
Нарадзіўся 25 ліпеня (7 жніўня) 1910
Памёр 20 чэрвеня 1986(1986-06-20) (75 гадоў) або 21 чэрвеня 1986(1986-06-21)[1] (75 гадоў)
Жанр этнаграфія
Прэміі Народны артыст СССР, Прэмія Ленінскага камсамолу БССР

Гена́дзь Іва́навіч Ціто́віч (7 жніўня [ст. ст. 25 ліпеня] 1910, в. Новы Пагост, цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці21 чэрвеня 1986) — беларускі музыказнавец, этнограф і харавы дырыгент.

Біяграфія

Вучыўся ва Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя (19361939), скончыў Віленскую кансэрваторыю (1939). У 19391941 і 19451951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў Баранавічах. У 19741975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Стварыў у в. Вялікае Падлесьсе Ляхавіцкага раёну народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 годзе ў Беларускі дзяржаўны ансамбаль песьні і танцу, у 1964 — у Дзяржаўны народны хор БССР, якім кіраваў да 1974 году. У 19741975 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР.

Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.

Тэарэтычныя працы прысьвечаныя міжславянскім і славяна-балцкім народна-песенным сувязям, гістарычнаму развіцьцю беларускай народнай музыкі, беларускаму народнаму шматгалосьсю, народнаму выканальніцтву, стылявому аналізу сучаснай народнай песні, музычнаму побыту сучаснай вёскі. Зрабіў значны ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у пэрыядычным друку, аўтар шэрагу нізак тэле- і радыёперадачаў.

Народны артыст СССР (1968), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1968). Узнагароджаны 3 ордэнамі, а таксама мэдалямі.

Бібліяграфія

  • Польскiя народныя песнi. — Mн., 1962;
  • Анталогiя беларускай народнай песнi. — Mн., 1968;
  • Аб беларускім песенным фальклоры. [Выбр. нарысы]. — Мн., 1976.

Літаратура

  • Жураўлёў Д.М. Генадзь Цiтовiч. — Mн.: 1969.
  • Цітовіч Генадзь // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
  1. ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.