Зборная Італіі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: cy:Tîm pêl-droed cenedlaethol yr Eidal; касмэтычныя зьмены
Xqbot (гутаркі | унёсак)
Радок 124: Радок 124:
[[mr:इटली फुटबॉल संघ]]
[[mr:इटली फुटबॉल संघ]]
[[ms:Pasukan bola sepak kebangsaan Itali]]
[[ms:Pasukan bola sepak kebangsaan Itali]]
[[mn:Италийн хөлбөмбөгийн үндэсний шигшээ баг]]
[[nl:Italiaans voetbalelftal]]
[[nl:Italiaans voetbalelftal]]
[[ja:サッカーイタリア代表]]
[[ja:サッカーイタリア代表]]

Вэрсія ад 13:44, 5 кастрычніка 2010

Італія
Фэдэрацыя Італьянская Футбольная Фэдэрацыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Чэзарэ Прандэльлі
Найбольш гульняў Фабіё Канавара (136)
Найлепшы бамбардзір Луіджы Рыва (35)
Першая гульня
Шаблён:Футбол ITA 6:2 Шаблён:Футбол FRA
(Мілан, Італія; 15 траўня 1910)
Самая буйная перамога
Шаблён:Футбол ITA 9:0 Шаблён:Футбол USA
(Брэнтфард, Ангельшчына; 2 жніўня 1948)
Самая буйная параза
Шаблён:Футбол HUN 7:1 Шаблён:Футбол ITA
(Будапэшт, Вугоршчына; 6 красавіка 1924)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 17 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Чэмпіёны (1934, 1938, 1982, 2006)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 7 (упершыню: 1968)
Дасягненьні Чэмпіёны (1968)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма
Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата 1936
Бронза 1928
Бронза 2004

Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай Футбольнай Фэдэрацыяй. Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная эскадра».

Стыль гульні

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага кляса. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сістэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймацнейшых камандаў (другое месца пасьля Бразыліі па дасягненьнях на Чэмпіянатах сьвету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на Чэмпіянатах сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале Чэмпіянату сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1.

Чэмпіянаты сьвету

  • 1930не брала ўдзелу
  • 1934чэмпіён
  • 1938чэмпіён
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — групавы этап
  • 1958не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — групавы этап
  • 1966 — групавы этап
  • 1970 — другое месца
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — чацьвертае месца
  • 1982чэмпіён
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — трэцяе месца
  • 1994 — другое месца
  • 1998 — чвэрцьфінал
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006чэмпіён
  • 2010 — групавы этап

Чэмпіянаты Эўропы

  • 1960не брала ўдзелу
  • 1964не прайшла кваліфікацыю
  • 1968чэмпіён
  • 1972не прайшла кваліфікацыю
  • 1976не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — чацьвертае месца
  • 1984не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — паўфінал
  • 1992не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — другое месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — чвэрцьфінал

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Італія на ЧС 1934 Шаблён:Італія на ЧС 1938 Шаблён:Італія на ЧС 1982 Шаблён:Італія на ЧС 2006 Шаблён:Італія на ЧЭ 2008

Шаблён:Link FA