Эспэранта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
GhalyBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: xal:Эсперантин келн
д робат дадаў: ay:Esperanto
Радок 88: Радок 88:
[[frp:Èsperanto]]
[[frp:Èsperanto]]
[[ast:Esperanto]]
[[ast:Esperanto]]
[[ay:Esperanto]]
[[az:Esperanto]]
[[az:Esperanto]]
[[bm:Esperanto]]
[[bm:Esperanto]]

Вэрсія ад 02:14, 30 верасьня 2010

Сьцяг эспэранта

Эспэра́нта (Esperanto) — міжнародная, штучная (пабудаваная) мова, найбольш пасьпяховая і пашыраная сярод усіх штучных моваў. Была распачатая Людвікам Замэнгофам у 1887. Назва яе паходзіць ад псэўданіму «doktoro Esperanto» (той, хто спадзяецца), пад якім быў апублікаваны першы падручнік. Аўтар спадзяваўся на тое, што гэтая мова будзе добрым сродкам для паразуменьня ўсіх народаў. Мэта эспэранта — стаць не адзінай, а другой, дадатковай (пасьля роднай) і дапаможнай у зносінах зь іншымі людзьмі. Колер надзеі — зялёны, яго маюць сымбалі эспэранта: зорка і сьцяг.

У наш час гэтая мова ўжываецца ў шматлікіх сфэрах чалавечага жыцьця, найперш у турызьме, ліставаньнях, культурным і літаратурным абмене, пры навучаньні мовам. Акрамя перакладной, эспэранта мае арыгінальную літаратуру, пэрыядычныя выданьні, музыкальныя творы, радыёперадачы, існуюць грамадзкія і прафэсійныя арганізацыі, праводзяцца курсы мовы.

Гісторыя, эвалюцыя

Людвік Замэнгоф
Шыльда на доме ў Горадні, дзе жыў Людвік Замэнгоф

Замэнгоф нарадзіўся і правёў дзяцінства ў Беластоку — шматнацыянальным месьце, і менавіта канфлікты паміж прадстаўнікамі розных нацыяў падштурхнулі яго да ідэі міжнароднай мовы. Ён марыў і спадзяваўся, што агульная для ўсяго чалавецтва мова дапаможа вырашыць усе праблемы варожасьці паміж людзьмі. Ён вывучыў шэраг нацыянальных моваў, а таксама лацінскую, але прыйшоў да высновы, што яны ня здольныя дапамагчы, таму што залішне складаныя для вывучэньня і ўжываньня. Тады ён вырашыў стварыць штучную мову.

Будуючы мову, Замэнгоф выбраў зь вядомых яму моваў найбольш агульныя, карысныя ўласьцівасьці, ня толькі словы, але й структуру мовы. Базавы слоўнік складаецца з каранёў індаэўрапейскіх моваў. Граматыка простая, вымаўленьне амаль фанэтычнае (адна фанэма — адна літара), слоўваўтварэньне лягічнае і дае багатыя магчымасьці, што дазваляе пазьбегнуць завялікага слоўніка.

Перад тым, як апублікаваць вынікі сваёй працы, Замэнгоф доўга выпрабоўваў усе элемэнты, правяраў здольнасьці выражаць розныя стылі, формы. Ён перакладаў і прозу, і паэзію, ствараў арыгінальныя творы. У 1887 выйшала першая кніга: «Lingvo internacia. Antaŭparolo kaj plena lernolibro» (Міжнародная мова. Прадмова і поўны падручнік). Мова пачала пашырацца, ствараліся гурткі, арганізацыі, выдаваліся газэты.

У 1905 у французкім горадзе Булёнь-сюр-Мэр адбыўся першы ўсясьветны кангрэс эспэранта. Ён быў важны як дэманстрацыя, што мова пасьпяхова функцыянуе як сродак зносінаў паміж людзьмі розных народаў. На гэтым кангрэсе адбылося прыняцьце «Дэклярацыі эспэранта», дзе былі абазначаныя мэты эспэранцкага руху, а таксама зацьверджаны шлях разьвіцьця мовы: адзіная абавязковая і нязьменная база мовы ёсьць «Fundamento de Esperanto» (Фундамэнт мовы). Галоўны прынцып: мова можа зьмяняцца, пашырацца, разьвівацца, але ня згодна рашэньню нейкіх арганізацыяў, уладаў ці аўтарытэтаў, а ў выніку рэальнага ўжываньня ўсімі яе карыстальнікамі. Пры гэтым у яе ядро (фундамэнт) ніхто, нават сам аўтар, ня мае права ўносіць ніякія зьмены. Больш таго, Замэнгоф адмовіўся ад усіх правоў на гэтую мову: эспэранта належыць яе карыстальнікам, чалавецтву. Менавіта гэта лічыцца адным з галоўных посьпехаў мовы ў параўнаньні зь іншымі штучнымі мовамі і праектамі моваў, якія перажылі шматлікія рэформы, удасканаленьні, зьмены.

Эспэранта таксама зазнала шэраг рэформаў, расколаў. Найбольш небясьпечным было стварэньне мовы іда ў 1907, калі амаль 10% эспэрантыстаў пакінулі эспэранта на карысьць іда. Значную шкоду эспэранта-руху нанесьлі першая і другая сусьветныя войны. Але мова вытрымала ўсе выпрабаваньні і дайшла да нашых дзён у непарушаным стане. Гэта не азначае, што яна не зьмянілася, разьвіцьцё мовы адбываецца пастаянна. Але яе аснова засталася нязьменнай.

Эвалюцыя эспэранта адбываецца ў многіх галінах мовы:

  • фанэтычныя — гук ĥ (x) замяняецца на k (к) ці часам ĉ (ч);
  • марфалягічныя — зьяўленьне новых марфэм, напрыклад суфікс -i- (замест фундамэнтальнага -uj-) у назвах краін;
  • лексычныя — пашырэньне слоўніка, шляхам запазычаньня зь іншых моваў і стварэньня ўласных словаў;
  • зьмяняецца ўжываньне прыназоўнікаў, суфіксаў;
  • і інш.

Ужываньне, сучасны стан

Эспэранта i рэлiгiя

Стваральнік эспэранта Людвік Замэнгоф у рэлігіі омата лічыцца святым-камі. Мову эспэранта ў гэту рэлігію ўвёў стваральнік омата Анісабура Дэгуці.[1] Вялікае значэньне мове эспэранта надаецца таксама ў Веры Багаі, адной з новых рэлігіяў Нью-Эйдж.

Прыклад тэксту на эспэранта

Patro nia (Ойча наш) Аўдыё Patro Nia.ogg 

Patro nia, kiu estas en la ĉielo,
Via nomo estu sanktigita.
Venu Via regno,
plenumiĝu Via volo,
kiel en la ĉielo, tiel ankaŭ sur la tero.
Nian panon ĉiutagan donu al ni hodiaŭ.
Kaj pardonu al ni niajn ŝuldojn,
kiel ankaŭ ni pardonas al niaj ŝuldantoj.
Kaj ne konduku nin en tenton,
sed liberigu nin de la malbono.
Amen

Крыніцы і заўвагі

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA