Айгарс Калвітыс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д робат дадаў: ca:Aigars Kalvītis
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:27, 21 верасьня 2010

Айґарс Калвітыс

Айґарс Калвітыс (па-латыску: Aigars Kalvītis) (нарадзіўся 27 чэрвеня 1966) — латвійскі палітык, прэм'ер-міністар Латвіі ў 2004-2007 гг.

Скончыў Латвійскі Сельскагаспадарчы Ўнівэрсытэт у 1992 па спэцыяльнасьці "эканоміка". З 1992 па 1998 гг. Калвітыс рабіў мэнэджэрам у розных сфэрах, зьвязаных зь сельскаю гаспадаркай.

У 1997 г. стаўся адным з заснавальнікаў Народнае Партыі Латвіі (Tautas Partija).

У 1998 г. упершыню абраны ў парлямэнт Латвіі.

У 19992000 гг. — міністар сельскае гаспадаркі.

У 20002002 гг. — міністар эканомікі.

У 2002 г. Калвітыс зноў абраны дэпутатам парлямэнту і ўзначаліў фракцыю Народнае Партыі.

28 кастрычніка 2004 г. латвійскі парлямэнт адправіў у адстаўку правацантрысцкі (складаўся зь сябраў "Хаўрусу Зялёных і Сялянаў", Народнае Партыі і Латвійскае Першае Партыі) ўрад на чале з Індулісам Эмсысам.

24 лістапада 2004 г. прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрґа даручыла Айґарсу Калвітысу стварэньне новага ґабінэту міністраў.

2 сьнежня 2004 г. парлямэнт зацьвердзіў урад Айґарса Калвітыса - адзінаццаты з моманту абвяшчэньня незалежнасьці Латвіі ў 1991 г. Кааліцыйны ўрад сфармавалі чатыры правыя сілы - Народная партыя, «Новы час», Першая Партыя і Хаўрус Зялёных і Сялянаў. Гэтыя партыі кантралююць 70 з 100 галасоў у Сэйме.

У апазыцыі засталіся праварадыкалы з аб'яднаньня «Айчына і Свабода - Рух за Нацыянальную Незалежнасьць Латвіі» і тры партыі, што прадстаўляюць інтарэсы расейскамоўнага насельніцтва.

У выніку ўрадавага крызісу Калвітыс сышоў з пасады прэм'ер-міністра 5 сьнежня 2007 г., канчаткова перадаўшы свае паўнамоцтвы Іварсу Ґодманісу 20 сьнежня.

Вонкавыя спасылкі