Тутэйшыя (спэктакль): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
вікіфікацыя, blockquote
Радок 61: Радок 61:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.torrent.by/topic/74/ Запіс спэктаклю ў 2003 годзе]
* [http://www.baravik.org/topic/74/ Запіс спэктаклю ў 2003 годзе]
* [http://community.livejournal.com/by_kupala/9488.html Тутэйшыя. Дзея І. З’явы I—X.]
* [http://community.livejournal.com/by_kupala/9488.html Тутэйшыя. Дзея І. З’явы I—X.]



Вэрсія ад 18:58, 20 верасьня 2010

Тутэйшыя
ЖанрТрагікамэдыя
АўтарЯнка Купала
РэжысэрМікалай Пінігін
АкторыВіктар Манаеў
Зоя Белахвосьцік
Марыя Захарэвіч
Генадзь Аўсяньнікаў
Аляксандр Падабед
Працягласьцьпрыклана 140 хвілін
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры1990-2010
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
УзнагародыДзяржаўная прэмія Беларусі (1992)

Спэктакль «Тутэйшыя» (па аднайменным творы Янкі Купалы) — упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 годзе паставіў рэжысёра Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Напрыканцы спэктаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг. Некаторыя гледачы у гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасьля рэфэрэндуму 1995 году, гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтары гады спэктакль быў фактычна забаронены. Пасьля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 годзе Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спектакль ізноў зьнік на пэўны час з рэпертуару.

Да 125-цігодзьдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 спэктакаль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Зьявіліся чуткі, што гэты паказ спэктаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатру спрабавала не дапусьціць на паказ журналістаў, і не дазваляла рабіць фотаздымкі[3].

У траўні 2010 году рэжысэр Пінігін абвесьціў, што спэктакаль па яго пастаноўцы зьняты з рэпэртуару. Як патлумачыў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:

Зусім і назаўсёды. Па-першае, «здохлі» дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спектакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спектакля не будзе. Увосень мінулага года міністр культуры Павел Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плануецца аднаўленне «Тутэйшых». Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спектакль мае свой век... Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага года будзе 52 гады. А ягонаму герою ў п’есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але... Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спектакль, увесці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку...[4]

Акторы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі