Валеры Шаблюк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Валеры Уладзiмiравiч Шаблюк, беларускi гiсторык, нарадзiўся 3 жнiўня 1953 года ў г....'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 10:55, 19 верасьня 2010

Валеры Уладзiмiравiч Шаблюк, беларускi гiсторык, нарадзiўся 3 жнiўня 1953 года ў г.п. Узда Мiнскай вобласцi. У 1975 г. скончыў гiстарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Унiверсiтэта, пасля чаго выкладаў гiсторыю ў вучылiшчы i школе ў Мiнску. З 1980 года – навуковы супрацоўнiк Iнстытута Гiсторыi Акадэмii Навук Беларусi. Даследаваннi прысвечаны сярэднявечным паселiшчам i мястэчкам, што з'явiлась новым напрамкам у археалогii Беларусi. У 1991 г. абаранiў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Сельскiя паселiшчы Верхняга панямоння XIV-XVIII ст.ст.», якая ў 1996 г. была апублiкавана як манаграфiя выдавецтвам «Беларуская Навука». У 1995 г. ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў свет ягоная кнiга «Двор у Туганавiчах», прысвечаная даследаванню месца вялiкага кахання Адама Мiцкевiча i яго музы - Марылi Верашчакi. Аўтар шматлiкiх публiкацый па гiсторыi i археалогii Беларусi. Аўтар каля сотнi артыкулаў у Энцыклапедыi гiсторыi Беларусi. З'яўляўся старшынёй першачаснай арганiзацыi Беларускага Свабоднага прафсаюза педагогаў Iнстытута Гiсторыi Акадэмii Навук Рэспублiкi Беларусь. У 1994 годзе – генеральны сакратар Беларускай Хрысцiанска-Дэмакратычнай Партыi. У 1995 годзе – кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспубликi Беларусь па Усходнему выбарчаму акругу №246 г. Мiнска. Трагiчна загiнуў 2 мая 1997 года пад коламi службовай машыны генеральнага пракурора.