Баляслаў Слосканс: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: en:Boļeslavs Sloskāns зьмяніў: pl:Boļeslavs Sloskāns |
|||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1981 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1981 годзе]] |
||
[[en:Boļeslavs Sloskāns]] |
|||
[[fr:Boleslas Sloskans]] |
[[fr:Boleslas Sloskans]] |
||
[[pl: |
[[pl:Boļeslavs Sloskāns]] |
||
[[ru:Слосканс, Болеслав]] |
[[ru:Слосканс, Болеслав]] |
Вэрсія ад 19:03, 12 верасьня 2010
Балясла́ў Сло́сканс (па-латыску: Boļeslavs Sloskāns) (19 жніўня 1893 – 18 красавіка 1981) — беларускі і латышскі каталіцкі біскуп.
Латыш па нацыянальнасьці. У 1917 скончыў сэмінарыю ў Магілёве і быў рукаўскладзены ў сьвятара. Зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў Петраградзе, пазьней у Віцебску. У 1926, ва ўзросьце ўсяго 32 гадоў, прызначаны тытулярным біскупам цылійскім і апостальскім адміністратарам Менскай і Магілёўскай архідыяцэзіяў. У хуткім часе арыштаваны, правёў тры гады на Салаўках. Ледзьве пасьпеўшы вярнуцца ў Магілёў, 9 лістапада 1930 быў знову арыштаваны і сасланы ў Сыбір. Вызвалены ў 1933 па абмене палітычнымі вязьнямі паміж Латвіяй і СССР. Да 1944 жыў і выкладаў у Латвіі. З 1944 і да сьмерці — у эміграцыі ў Бэльгіі. З 1952 — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.
У красавіку 2000 распачаты працэс беатыфікацыі Баляслава Слосканса. У канцы 2004 біскуп Баляслаў афіцыйна абвешчаны вызнаўцам веры.