Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі
DSisyphBot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: la:Fortalitia |
д робат дадаў: hu:Erődítmény, it:Fortificazione |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
[[hr:Fortifikacija]] |
[[hr:Fortifikacija]] |
||
[[id:Benteng]] |
[[id:Benteng]] |
||
[[it:Fortificazione]] |
|||
[[he:מוצב]] |
[[he:מוצב]] |
||
[[la:Fortalitia]] |
[[la:Fortalitia]] |
||
[[lt:Fortas]] |
[[lt:Fortas]] |
||
[[hu:Erődítmény]] |
|||
[[new:कोट मण्डल, नेल्लोर जिल्ला]] |
[[new:कोट मण्डल, नेल्लोर जिल्ला]] |
||
[[ja:要塞]] |
[[ja:要塞]] |
Вэрсія ад 14:53, 8 верасьня 2010
Фартэцыя, цьвердзь (крэпасьць) — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў бастыённага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.
Найлепшымі прыкладамі фартэцыяў на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў Нясвіжа, Слуцка, Быхава ці Менска, увогуле ж у XVII—XVIII стст. шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.
Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць бастыённыя замкі і форты.
Гісторыя
Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі, павелічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сыстэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны (курцінаў, бастэяў, бастыёнаў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы, як умацаваць абарону на асобных найбольш небясьпечных дзялянках, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасьць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элемэнтаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацьненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыяў у Эўропе, асабліва ў Францыі, што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзьвядзеньня умацаваньняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты фэномэн найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці Мікалая Крыштафа Радзівіла і Багуслава Радзівіла і ўзьвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаваньняў у Нясьвіжы і Слуцку.
Азначэньні ў замежных мовах
Слова фартэцыя паходзіць з італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung», у польскай — «twierdza» (бел. цьвердзь) ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаванняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. Смаленская крэпасьць збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў Маскоўскай дзяржаве, фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «крэпасьць» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. крэпасьцяў у Брэсце, Бабруйску, Коўне і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.
Літаратура
- Ткачоў М. А., Цярохін С. Ф. Ляхавіцкая фартэцыя // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. №1
Вонкавыя спасылкі
Фартэцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў