Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі: розьніца паміж вэрсіямі
артаграфія |
д →Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылак |
||
Радок 58: | Радок 58: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
* [http://www.bsuir.by Афіцыйны партал БДУІР] |
* [http://www.bsuir.by Афіцыйны партал БДУІР] |
||
* {{Lj_comm|bsuir_by}} — Суполка БДУІР |
* {{Lj_comm|bsuir_by}} — Суполка БДУІР у [[LiveJournal]] |
||
{{Накід:Адукацыя}} |
{{Накід:Адукацыя}} |
Вэрсія ад 00:57, 4 верасьня 2010
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники | |
БДУІР, 2-гі корпус | |
Дэвіз | БДУІР — веды і стыль жыцьця |
---|---|
Заснаваны | 15 сакавіка 1964 году |
Рэктар | Міхаіл Паўлавіч Батура |
Факультэтаў | 10 |
Колькасьць студэнтаў | 15 000 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Менскі радыётэхнічны інстытут |
Вэб-сайт | bsuir.by |
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (да 1993 г. — Менскі радыётэхнічны інстытут, МРТІ) — вядучая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных і навуковых кадраў у вобласьці інфарматыкі і радыёэлектронікі.
У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух напрамках адукацыі, 30 спэцыяльнасьцях і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацый, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысяч студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краін далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, зараз вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краін праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацый, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізіка-матэматычныя спэцыяльнасьці.
Факультэты і іншыя падразьдзяленьні
- Факультэт кампьютарнага праектаваньня (ФКП)
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня (ФІТК)
- Факультэт радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ)
- Факультэт кампутарных сыстэмаў і сетак (ФКСіС)
- Факультэт телекамунікацыяў (ФТК)
- Інжынэрна-эканамічны факультэт (ІЭФ)
- Факультэт завочнага навучаньня (ФЗН)
- Факультэт бесьперапыннага і дыстанцыйнага навучаньня (ФБіДН)
- Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі і прафэсійнай арыентацыі (ФДПіПА)
- Ваенны факультэт (ВФ)
- Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Інстытут інфармацыйных тэхналёгіяў» (ІІТ БДУІР)
- ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» пры БДУІР
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны партал БДУІР
- bsuir_by — Суполка БДУІР у LiveJournal
Гэта — накід артыкула па адукацыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |