Тэрарызм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ga:Sceimhlitheoireacht
д робат дадаў: hif:Atankwaad
Радок 47: Радок 47:
[[eu:Terrorismo]]
[[eu:Terrorismo]]
[[fa:تروریسم]]
[[fa:تروریسم]]
[[hif:Atankwaad]]
[[fo:Yvirgangsfólk]]
[[fo:Yvirgangsfólk]]
[[fr:Terrorisme]]
[[fr:Terrorisme]]

Вэрсія ад 20:06, 3 верасьня 2010

Тэрарызм (па-лацінску: terror - жах) — грамадзка небясьпечная дзейнасьць, якая складаецца ў сьвядомым, мэтанакіраваным ужываньні гвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаваньняў, выбухаў, запалохваньня насельніцтва і органаў улады або зьдзяйсненьня іншых замахаў, на жыцьцё або здароўе ні ў чым не вінаватых людзей або пагрозы зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў з мэтай дасягненьня сваіх мэт.

Агулам прынята, што дзеяньні, зьдзейсьненыя падчас вайны, у прыватнасьці партызанскі рух, не кваліфікуюцца як тэрарыстычныя.

Тэрор і тэрарызм

Неабходна адрозьніваць два роднасных, але розных, паняцьця — тэрор і тэрарызм. Тэрор — гэты гвалт улады зь яе дзяржаўным апаратам супраць народа з мэтай прыгнечаньня не толькі апазыцыі, але і ўсёй грамадзкасьці, з мэтай выкліку жаху і пакіданьня думак аб супраціве. Іншымі словамі, тэрор — гэты гвалт з боку моцнага. Упершыню сыстэмны палітычны тэрор быў разгорнуты якабінцамі падчас Францускай рэвалюцыі.Іх ідэалягічнымі нашчадкамі былі бальшавікі, якія разгарнулі чырвоны тэрор з мэтай прыгнечаньня палітычнай апазыцыі і распаўсюджваньня сваёй улады за межы захопленых імі Пецярбургу і Масквы. Ахвяры ўладнага тэрору вылічаюцца шматлікімі тысячамі і нават мільёнамі людзей.

Затое тэрарызм — гэты гвалт "з боку больш слабага", гвалт, якое выходзіць ад апазыцыйных праслоек грамадзтва, радыкальна наладжаных і як правіла вельмі нешматлікіх. Тэрарызм носіць палітычную, сацыяльную або нацыянальную афарбоўку ў залежнасьці ад мэт сваіх носьбітаў. Тэрарызм як зьява перасьледуе дзьве асноўныя знакавыя мэты:

  • Першае - зьдзейсьніць ціск на органы ўлады, запалохаць, пасеяць страх і няўпэўненасьць.
  • Другой мэтай і ў той жа час прыкметай тэрарызму зьяўляецца выкліканьне спачуваньняў сваёй мэтавай аўдыторыі, гэта значыць той праслойцы грамадзтва, якая як лічыцца паддаецца прыгнёту або дыскрымінацыі, але саступае ў радыкальнасьці тэрарыстам. Такім чынам, тэрарызм немагчымы без таго, каб тэрарысты не абвясьцілі аб сваёй адказнасьці за ажыцьцёўлены акт гвалту.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Тэрарызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў