Індыйскі нацыянальны кангрэс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
Xqbot (гутаркі | унёсак)
Радок 49: Радок 49:
[[ro:Indian National Congress]]
[[ro:Indian National Congress]]
[[ru:Индийский национальный конгресс]]
[[ru:Индийский национальный конгресс]]
[[si:ඉන්දියානු ජාතික කොන්ග්‍රසය]]
[[simple:Indian National Congress]]
[[simple:Indian National Congress]]
[[sl:Indijski nacionalni kongres]]
[[sl:Indijski nacionalni kongres]]

Вэрсія ад 08:24, 2 верасьня 2010

Індыйскі нацыянальны кангрэс, Партыя кангрэсу (ІНК; па-ангельску: Indian National Congress, Congress Party, INC) — буйнейшая палітычная партыя Індыі, найстарэйшая палітычная арганізацыя краіны. Грунтуецца на сацыял-дэмакратычнай ідэалёгіі.

Заснаваная ў 1885 годзе заможнымі лібэральнымі коламі пры беспасярэднім удзеле ангельцаў як ляяльная апазыцыя ангельскаму каляніяльнаму рэжыму. У 1920-я пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі і Джавахарлала Нэру ператварылася ў масавую партыю з шырокай сацыяльнай базай і нацыянальна-вызваленчай праграмай. Ад пачатку незалежнасьці Індыі ў 1947 да 1977, у 19801989, 19911996 — кіруючая партыя. У пачатку 1990-х страціла большасьць у парлямэнце, але застаецца самай уплывовай партыяй Індыі. У 2004 годзе разам з саюзнымі арганізацыямі, злучанымі ў Аб’яднаны прагрэсіўны альянс, перамог на ўсеагульных выбарах і сфармаваў фэдэральны ўрад.

Унутрыпартыйныя спрэчкі прывялі да расколу ІНК ў 1967 годзе і стварэньня былым левым крылом партыі пад кіраўніцтвам Індыры Гандзі новага ІНК, таксама вядомага як «Новы кангрэс». Былое правае крыло ІНК перайменавала рэшткі партыі ў Індыйскі нацыянальны кангрэс (арганізацыя) (неафіцыйная назва: «Стары кангрэс»), які пазьней зьліўся з Джаната парты. Наступны крызыс меў месца ў 1977 годзе, калі ў ІНК на тле крытыкі аўтарытарных памкненьняў І. Гандзі ўтварыліся шматлікія фракцыі, адна зь якіх, ляяльная сваёй старшыні, за што атрымала нефармальную назву Індыйскі нацыянальны кангрэс (Індыра), выступала ад імя ўсяго ІНК, ня маючы агульнай падтрымкі. У тым годзе ІНК (Індыра) на выбарах саступіў Джаната парты, але здолеў яе перамагчы ў 1980 годзе.

Пасьля забойства І. Гандзі ў 1984 годзе ІНК ўзначаліў яе сын Раджыў Гандзі. Пад яго кіраўніцтвам партыя перамагла на выбарах 1984 году, але пацярпела паразу на наступных выбарах у 1989 годзе. У 1991 годзе Р. Гандзі быў забіты падчас перадвыбарчай кампаніі, кіраўніцтва перайшло да Нарасімхі Рао, які прывёў ІНК да чарговай перамогі і стаў прэм’ер-міністрам.

Кіраўнікі партыі традыцыйна належаць да сям’і Нэру—Гандзі: Матылал Нэру (старшыня ІНК у 1919 і 1928), яго сын Джавахарлал Нэру (19291930, 19361937, 1946, 19511954), яго ўнучка (дачка Дж. Нэру) Індыра Гандзі (1959, 1977—1984), яе сын Раджыў Гандзі (1985—1991), удава Р. Гандзі Соня Гандзі1998).

Вонкавыя спасылкі

Індыйскі нацыянальны кангрэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў