Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: вну
д стыль, унутраная спасылка, -накід
Радок 1: Радок 1:
{{Арганізацыя
{{Арганізацыя
| назва = Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
| назва = Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
| выява = MUS Belarus crest.PNG
| выява = MUS Belarus crest.PNG
| рамка выявы =
| рамка выявы =
| памер выявы = 100 пкс
| памер выявы = 100 пкс
| альтэрнатыўны тэкст выявы =
| альтэрнатыўны тэкст выявы =
| подпіс выявы =
| подпіс выявы =
| мапа =
| мапа =
| памер мапы =
| памер мапы =
| альтэрнатыўны тэкст мапы =
| альтэрнатыўны тэкст мапы =
| подпіс мапы =
| подпіс мапы =
| мапа 2 =
| мапа 2 =
| абрэвіятура = МУС РБ
| абрэвіятура = МУС РБ
| дэвіз =
| дэвіз =
| папярэднік =
| папярэднік =
| наступнік =
| наступнік =
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|25|8|1991|Паказаць колькасьць гадоў}}
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|25|8|1991|Паказаць колькасьць гадоў}}
| дата спыненьня існаваньня =
| дата спыненьня існаваньня =
| тып =
| тып =
| юрыдычны статус =
| юрыдычны статус =
| мэта = забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі
| мэта = забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі
| штабкватэра = [[Менск]], вул. Гарадзкі вал, д. 2
| штабкватэра = [[Менск]], вул. Гарадзкі вал, д. 2
| месцазнаходжаньне =
| месцазнаходжаньне =
| каардынаты =
| каардынаты =
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| сяброўства =
| сяброўства =
| афіцыйныя мовы =
| афіцыйныя мовы =
| генэральны сакратар =
| генэральны сакратар =
| пасада кіраўніка = Міністар
| пасада кіраўніка = Міністар
| імя кіраўніка = [[Анатоль Куляшоў]]
| імя кіраўніка = [[Анатоль Куляшоў]]
| пасада кіраўніка 2 = Першы намесьнік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі
| пасада кіраўніка 2 = Першы намесьнік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі
| імя кіраўніка 2 = [[Алег Пякарскі]]
| імя кіраўніка 2 = [[Алег Пякарскі]]
| пасада кіраўніка 3 = Намесьнік міністра — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі
| пасада кіраўніка 3 = Намесьнік міністра — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі
| імя кіраўніка 3 = [[Яўген Поўдзень]]
| імя кіраўніка 3 = [[Яўген Поўдзень]]
| пасада кіраўніка 4 = Намесьнік міністра — загадчык унутранымі войскамі
| пасада кіраўніка 4 = Намесьнік міністра — загадчык унутранымі войскамі
| імя кіраўніка 4 = [[Валер Гайдукевіч]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.mvd.gov.by/modules.php?name=Content&pa=showpage&pid=270| загаловак = Графік прыёму грамадзянаў, індывідуальных прадпрымальнікаў ды юрыдычных асобаў кіроўным складам МУС РБ| фармат = | назва праекту = | выдавец = Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі| дата = 21 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>

| асноўныя асобы =
| асноўныя асобы =
| кіроўны орган = Калегія
| кіроўны орган = Калегія
| матчыная кампанія =
| матчыная кампанія =
| зьвязаныя кампаніі =
| зьвязаныя кампаніі =
| бюджэт = 952,9 млрд [[Беларускі рубель|рублёў]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 13 лістапада 2008 г.| url = http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=H10800450| загаловак = Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 21 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> ([[2009]]; 339,9 млн [[Амэрыканскі даляр|$]]<ref>Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.nbrb.by/bel/statistics/ForexMarket/AvrExRate/?yr=2009| загаловак = Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]| дата = 21 жніўня 2010 | мова = | камэнтар = }}</ref>)

| колькасьць супрацоўнікаў =
| колькасьць супрацоўнікаў =
| колькасьць валянтэраў =
| колькасьць валянтэраў =
| сайт = [http://www.mvd.gov.by mvd.gov.by]
| сайт = [http://www.mvd.gov.by mvd.gov.by]
| заўвагі =
| заўвагі =
| колішняя назва =
| колішняя назва =
}}
}}
'''Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь''' (МУС Беларусі) — ведамства ўраду [[Беларусь|Беларусі]], упаўнаважанае ажыцьцяўляць змаганьне супраць злачыннасьці, ахову грамадзкага парадку й забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі. Міністар унутраных справаў ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнтам]]. З [[2 чэрвеня]] [[2009]] году пасаду міністра займае [[Анатоль Куляшоў]].
'''Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь''' ('''''МУС Беларусі''''') — [[ведамства]] [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|ўраду Беларусі]], упаўнаважанае ажыцьцяўляць змаганьне супраць злачыннасьці, ахову грамадзкага парадку й забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі. Міністар унутраных справаў ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнтам]]. З [[2 чэрвеня]] [[2009]] году пасаду міністра займае [[Анатоль Куляшоў]].

Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 5 намесьнікаў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=P30100780| загаловак = Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 21 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> ды начальнікаў дэпартамэнтаў МУС, а таксама намесьніка дзяржаўнага сакратара [[Рада Бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь]]. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у тры месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ды ажыцьцяўляюцца загадамі й пастановамі міністэрства.

Радок 117: Радок 117:

{{Выканаўчая ўлада Беларусі}}
{{Выканаўчая ўлада Беларусі}}

{{Накід}}

[[Катэгорыя:Установы, міністэрствы і ведамствы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Установы, міністэрствы і ведамствы Беларусі]]

Вэрсія ад 14:27, 30 жніўня 2010

Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МУС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Мэта забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі
Штаб-кватэра Менск, вул. Гарадзкі вал, д. 2
Міністар Анатоль Куляшоў
Першы намесьнік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі Алег Пякарскі
Намесьнік міністра — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Поўдзень
Намесьнік міністра — загадчык унутранымі войскамі Валер Гайдукевіч[1]
Кіроўны орган Калегія
Бюджэт 952,9 млрд рублёў[2] (2009; 339,9 млн $[3])
Сайт mvd.gov.by

Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (МУС Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць змаганьне супраць злачыннасьці, ахову грамадзкага парадку й забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі. Міністар унутраных справаў ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 2 чэрвеня 2009 году пасаду міністра займае Анатоль Куляшоў.

Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 5 намесьнікаў[4] ды начальнікаў дэпартамэнтаў МУС, а таксама намесьніка дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у тры месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ды ажыцьцяўляюцца загадамі й пастановамі міністэрства.

Склад

  1. Цэнтральны апарат — 4 дэпартамэнты, 11 галоўных управаў, 11 управаў і адзін аддзел[5];
  2. 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менска;
  3. Установы забесьпячэньня — аўтагаспадарка, рэдакцыя, друкарня, лякарня, паліклініка, санаторый, праектная ўстанова;
  4. Навучальныя ўстановы — акадэмія, Магілёўскі вышэйшы каледж, Цэнтар падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК), двое ясьляў-садкоў.

Задачы

  1. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне абароны зацікаўленасьцяў дзяржавы ад злачынных замахаў, а таксама ахова грамадзкага парадку й забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі;
  2. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне абароны жыцьця, здароўя, гонару, годнасьці, правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў, забесьпячэньня іх асабістай і маёмаснай бясьпекі, а таксама абарона правоў і законных зацікаўленасьцяў юрыдычных асобаў;
  3. кіраваньне й забесьпячэньне законнасьці ў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  4. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне папярэджаньня, выяўленьня ды спыненьня злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэньняў, а таксама расьсьледаваньня крымінальных справаў ды вядзеньня адміністрацыйных;
  5. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, падазраваных, абвінавачаных ды зьніклых асобаў;
  6. наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, а таксама спагнаньняў;
  7. упарадкаваньне грамадзянства, перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
  8. наладжаньне ідэалягічнага ўзьдзеяньня на супрацоўнікаў падпарадкаваных установаў;
  9. умацаваньне забясьпечанасьці падпарадкаваных установаў;
  10. забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і звольненых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў.

Паўнамоцтвы

Сядзіба МУС Беларусі
  1. падача ў іншыя дзяржаўныя ўстановы прапановаў па захадах па змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  2. нагляд за дзейнасьцю падпарадкаваных установаў;
  3. абагульненьне ўжыцьця заканадаўства аб змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  4. ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў, а таксама ўдзел у распрацоўцы законаў;
  5. узгадненьне дзейнасьці іншых ведамстваў ураду ў галіне змаганьня супраць злачыннасьці, аховы грамадзкага парадка ды забесьпячэньня грамадзкае бясьпекі;
  6. наладжаньне ўзаемадзеяньня падпарадкаваных установаў з грамадзянамі ды юрыдычнымі асобамі;
  7. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, падазраваных, абвінавачаных ды зьніклых асобаў, папярэдняга сьледства й дазнаньня па крымінальных справах, а таксама вядзеньня адміністрацыйнага працэсу;
  8. наладжаньне правядзеньня дасьледаваньняў ды ацэнак рэчываў, крымінальных справаў ды справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  9. забесьпячэньне ўтварэньня й вядзеньня збораў даведак, прафіляктычнага, апэратыўнага ды крыміналістычнага ўлікаў, а таксама адзінага збору дадзеных аб правапарушэньнях;
  10. забесьпячэньне правядзеньня падпарадкаванымі ўстановамі дактыляскапічнага ўліку;
  11. кіраваньне сіламі й сродкамі падпарадкаваных установаў пры правядзеньні агульнадзяржаўных ды абласных захадаў па ахове грамадзкага парадку ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  12. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне змаганьня супраць тэрарызму, арганізаванай злачыннасьці й хабарніцтва, а таксама супрацьдзеяньня экстрэмізму ды гандлю людзьмі;
  13. забесьпячэньне абароны судзьдзяў, службоўцаў праваахоўных ды кантрольных органаў, а таксама іх сваякоў, як і бясьпекі ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, паспрыяўшых сьледству й вышуку асобаў, а таксама іх сваякоў ды маёмасьці ад злачынных замахаў;
  14. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне захадаў па ўпарадкаваньні грамадзянства, перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
  15. наладжаньне й ажыцьцяўленьне нагляду за выкананьнем правілаў адкрыцьця й працы падведамасных месцаў, абаротам зброі, баепрыпасаў, наркотыкаў ды псыхатропных рэчываў, а таксама за выкананьнем правілаў ды забесьпячэньнем бясьпекі дарожнага руху, улікам транспартных сродкаў ды выдачаю пасьведчаньняў кіроўцы;
  16. наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, трыманьня пад вартаю ды памілаваньня;
  17. ліцэнзаваньне;
  18. удзел у заключэньні міжведамасных міжнародных дамоваў;
  19. удзел у забесьпячэньні выкананьня вайсковага абавязку;
  20. наладжаньне правядзеньня ў падпарадкаваных установах захадаў па забесьпячэньні парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  21. наладжаньне й забесьпячэньне ўласнай бясьпекі;
  22. парадкаваньне падведамаснай адукацыі;
  23. ажыцьцяўленьне захадаў па папярэджаньні правапарушэньняў у падпарадкаваных установах;
  24. забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і былых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў;
  25. наладжаньне й нагляд за мерапрыемствамі па папярэджаньні хваробаў ды лячэньні супрацоўнікаў ды іх сем'яў, а таксама санітарны нагляд у падпарадкаваных установах;
  26. распрацоўка й вынясеньне на разгляд прэзыдэнту нормаў ды парадкаў забесьпячэньня падпарадкаваных установаў[6].

Служба

На пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 25 год з сярэдняй адукацыяй, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 30 год з сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:

  1. зьдзейсьнілі злачынства;
  2. зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
  3. адмаўляюцца ад праходжаньня афармленьня допуску да дзяржаўных таямніцаў;
  4. адмаўляюцца падаваць заявы аб даходах і маёмасьці сваёй сям'і;
  5. маюць пацьверджаныя ў мэдычных установах хваробы, што замінаюць выкананьню службовых абавязкаў.

Супрацоўнікам у званьні ад шарагоўца да падпалкоўніка дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 год, у званьні палкоўніка — да 50 год, генэрал-маёра ды генэрал-лейтэнанта — да 55 год, генэрал-палкоўніка — да 60 год. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званьні палкоўніка й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта[7].

Мінуўшчына

Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году МУС больш як 15 год працягваў кіравацца Законам БССР аб міліцыі ад 26 лютага 1991 году. 17 ліпеня 2007 году яго замяніў Закон аб органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь[8]. Паводле Артыкулаў 29 і 30 новага закону прэзыдэнт надзяляўся правам вызначаць «іншыя», не згаданыя ў законе, падставы выкарыстаньня міліцыяй пальнае зброі, баявой і спэцыяльнай тэхнікі[9].

Крыніцы

  1. ^ Графік прыёму грамадзянаў, індывідуальных прадпрымальнікаў ды юрыдычных асобаў кіроўным складам МУС РБ (рас.). Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі. Праверана 21 жніўня 2010 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 21 жніўня 2010 г.
  3. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 21 жніўня 2010 г.
  4. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2010 г.
  5. ^ Будова Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (рас.). Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі. Праверана 21 жніўня 2010 г.
  6. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сьнежня 2007 г. № 611 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2010 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 г. № 671 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2010 г.
  8. ^ Закон аб органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 17 ліпеня 2007 г. (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  9. ^ Зьмены заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычаць правоў чалавека (2007 год). Праваабарончы цэнтар «Вясна». Праверана 25 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

Сайт МУС Беларусі (Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў) (рас.)