Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д нбрб
W (гутаркі | унёсак)
д +служба
Радок 95: Радок 95:
#наладжаньне й нагляд за мерапрыемствамі па папярэджаньні хваробаў ды лячэньні супрацоўнікаў ды іх сем'яў, а таксама санітарны нагляд у падначаленых установах;
#наладжаньне й нагляд за мерапрыемствамі па папярэджаньні хваробаў ды лячэньні супрацоўнікаў ды іх сем'яў, а таксама санітарны нагляд у падначаленых установах;
#распрацоўка й вынясеньне на разгляд прэзыдэнту нормаў ды парадкаў забесьпячэньня падначаленых установаў<ref>{{ref-ru}}[http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=P30700611 Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сьнежня 2007 г. № 611] // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.</ref>.
#распрацоўка й вынясеньне на разгляд прэзыдэнту нормаў ды парадкаў забесьпячэньня падначаленых установаў<ref>{{ref-ru}}[http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=P30700611 Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сьнежня 2007 г. № 611] // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.</ref>.

==Служба==
На пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 25 год з сярэдняй адукацыяй, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 30 год з сярэдняй сьпецыяльнай адукацыяй. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:
#зьдзейсьнілі злачынства;
#зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
#адмаўляюцца ад праходжаньня афармленьня допуску да [[Дзяржаўная таямніца|дзяржаўных таямніцаў]];
#адмаўляюцца падаваць заявы аб даходах і маёмасьці сваёй сям'і;
#маюць пацьверджаныя ў мэдычных установах хваробы, што замінаюць выкананьню службовых абавязкаў.

Супрацоўнікам у званьні ад [[Шараговец|шарагоўца]] да [[падпалкоўнік]]а дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 год, у званьні [[палкоўнік]]а — да 50 год, [[генэрал-маёр]]а ды [[генэрал-лейтэнант]]а — да 55 год, [[генэрал-палкоўнік]]а — да 60 год<ref>{{ref-ru}}[http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=P30100671 Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 г. № 671] // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.</ref>.


==Крыніцы==
==Крыніцы==

Вэрсія ад 02:23, 22 жніўня 2010

Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МУС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Мэта забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі
Штаб-кватэра Менск, вул. Гарадзкі вал, д. 2
Міністар Анатоль Куляшоў
Першы намесьнік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі Алег Пякарскі
Намесьнік міністра — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Поўдзень
Намесьнік міністра — загадчык унутранымі войскамі Валер Гайдукевіч[1]
Кіроўны орган Калегія
Бюджэт 952,9 млрд рублёў[2] (2009; 339,9 млн $[3])
Сайт mvd.gov.by

Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (МУС Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць змаганьне супраць злачыннасьці, ахову грамадзкага парадку й забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі. Міністар унутраных справаў ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 2 чэрвеня 2009 году пасаду міністра займае Анатоль Куляшоў.

Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 5 намесьнікаў[4] ды начальнікаў дэпартамэнтаў МУС, а таксама намесьніка дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у тры месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ды ажыцьцяўляюцца загадамі й пастановамі міністэрства.

Склад

  1. Цэнтральны апарат — 4 дэпартамэнты, 11 галоўных управаў, 11 управаў і адзін аддзел[5];
  2. 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менска;
  3. Установы забесьпячэньня — аўтагаспадарка, рэдакцыя, друкарня, лякарня, паліклініка, санаторый, праектная ўстанова, акадэмія, Магілёўскі вышэйшы каледж, Цэнтар падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК), двое ясьляў-садкоў.

Задачы

  1. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне абароны зацікаўленасьцяў дзяржавы ад злачынных замахаў, а таксама ахова грамадзкага парадку й забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі;
  2. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне абароны жыцьця, здароўя, гонару, годнасьці, правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў, забесьпячэньня іх асабістай і маёмаснай бясьпекі, а таксама абарона правоў і законных зацікаўленасьцяў юрыдычных асобаў;
  3. кіраваньне й забесьпячэньне законнасьці ў дзейнасьці падначаленых установаў;
  4. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне папярэджаньня, выяўляньня ды спыненьня злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэньняў, а таксама расьсьледаваньня крымінальных справаў ды вядзеньня адміністрацыйных;
  5. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, падазраваных, абвінавачаных ды зьніклых асобаў;
  6. наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, а таксама спагнаньняў;
  7. упарадкаваньне грамадзянства, перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
  8. наладжаньне ідэалягічнага ўзьдзейньня на супрацоўнікаў падначаленых установаў;
  9. умацаваньне забясьпечанасьці падначаленых установаў;
  10. забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і звольненых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў.

Паўнамоцтвы

Сядзіба МУС Беларусі
  1. падача ў іншыя дзяржаўныя ўстановы прапановаў аб захадах па змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  2. нагляд за дзейнасьцю падначаленых установаў;
  3. абагульненьне ўжыцьця заканадаўства аб змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  4. ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамственных пастановаў, а таксама ўдзел у распрацоўцы законаў;
  5. узгадненьне дзейнасьці іншых ведамстваў ураду ў галіне змаганьня супраць злачыннасьці, аховы грамадзкага парадка ды забесьпячэньня грамадзкае бясьпекі;
  6. наладжаньне ўзаемадзеяньня падначаленых установаў з грамадзянамі ды юрыдычнымі асобамі;
  7. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, падазраваных, абвінавачаных ды зьніклых асобаў, папярэдняга сьледства й дазнаньня па крымінальных справах, а таксама вядзеньня адміністрацыйнага працэсу;
  8. наладжаньне правядзеньня дасьледаваньняў ды ацэнак рэчываў, крымінальных справаў ды справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  9. забесьпячэньне ўтварэньня й вядзеньня збораў даведак, прафіляктычнага, апэратыўнага ды крыміналістычнага ўлікаў, а таксама адзінага збору дадзеных аб правапарушэньнях;
  10. забесьпячэньне правядзеньня падначаленымі ўстановамі дактыляскапічнага ўліку;
  11. кіраваньне сіламі й сродкамі падначаленых установаў пры правядзеньні агульнадзяржаўных ды абласных захадаў па ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  12. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне змаганьня супраць тэрарызму, арганізаванай злачыннасьці й хабарніцтва, а таксама супрацьдзеяньня экстрэмізму ды гандлю людзьмі;
  13. забесьпячэньне абароны судзьдзяў, службоўцаў праваахоўных ды кантрольных органаў, а таксама іх сваякоў, як і бясьпекі ўдзельнікаў крымінальага працэсу, паспрыяўшых сьледству й вышуку асобаў, а таксама іх сваякоў ды маёмасьці ад злачынных замахаў;
  14. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне захадаў па ўпарадкаваньні грамадзянства, перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
  15. наладжаньне й ажыцьцяўленьне нагляду за выкананьнем правілаў адкрыцьця й працы падведамственных месцаў, абаротам зброі, баепрыпасаў, наркотыкаў ды псыхатропных рэчываў, а таксама за выкананьнем правілаў ды забесьпячэньнем бяспекі дарожнага руху, улікам транспартных сродкаў ды выдачаю пасьведчаньняў кіроўцы;
  16. наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, трыманьня пад вартаю ды памілаваньня;
  17. ліцэнзаваньне;
  18. удзел у заключэньні міжведамственных міжнародных дамоваў;
  19. удзел у забесьпячэньні выкананьня вайсковага абавязку;
  20. наладжаньне правядзеньня ў падначаленых установах захадаў па забесьпячэньні парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  21. наладжаньне й забесьпячэньне ўласнай бясьпекі;
  22. парадкаваньне падведамственнай адукацыі;
  23. ажыцьцяўленьне захадаў па папярэджаньні правапарушэньняў у падначаленых установах;
  24. забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і былых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў;
  25. наладжаньне й нагляд за мерапрыемствамі па папярэджаньні хваробаў ды лячэньні супрацоўнікаў ды іх сем'яў, а таксама санітарны нагляд у падначаленых установах;
  26. распрацоўка й вынясеньне на разгляд прэзыдэнту нормаў ды парадкаў забесьпячэньня падначаленых установаў[6].

Служба

На пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 25 год з сярэдняй адукацыяй, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 30 год з сярэдняй сьпецыяльнай адукацыяй. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:

  1. зьдзейсьнілі злачынства;
  2. зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
  3. адмаўляюцца ад праходжаньня афармленьня допуску да дзяржаўных таямніцаў;
  4. адмаўляюцца падаваць заявы аб даходах і маёмасьці сваёй сям'і;
  5. маюць пацьверджаныя ў мэдычных установах хваробы, што замінаюць выкананьню службовых абавязкаў.

Супрацоўнікам у званьні ад шарагоўца да падпалкоўніка дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 год, у званьні палкоўніка — да 50 год, генэрал-маёра ды генэрал-лейтэнанта — да 55 год, генэрал-палкоўніка — да 60 год[7].

Крыніцы

  1. ^  (рас.)Графік прыёму грамадзянаў, індывідуальных прадпрымальнікаў ды юрыдычных асобаў кіроўным складам МУС РБ // Сайт Управы зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  2. ^  (рас.)Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год. 13 лістапада 2008 г. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  3. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год // Сайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  4. ^  (рас.)Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780 // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  5. ^  (рас.)Будова Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь // Сайт Управы зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  6. ^  (рас.)Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сьнежня 2007 г. № 611 // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  7. ^  (рас.)Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 г. № 671 // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.

Вонкавыя спасылкі

 (рас.)Сайт МУС Беларусі (Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў)