Арыстотэль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д +катэгорыя, глядзіце ВП:ІА
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ckb:ئەرەستوو; касмэтычныя зьмены
Радок 17: Радок 17:
{{Commons|Category:Aristotle|выгляд=міні}}
{{Commons|Category:Aristotle|выгляд=міні}}
* [http://slounik.org/120760.html Артыкул на Slounik.org]
* [http://slounik.org/120760.html Артыкул на Slounik.org]

[[Катэгорыя:Грэцкія філёзафы]]
[[Катэгорыя:Грэцкія філёзафы]]
[[Катэгорыя:Філязофія антычнасьці]]
[[Катэгорыя:Філязофія антычнасьці]]
Радок 131: Радок 132:
[[sl:Aristotel]]
[[sl:Aristotel]]
[[szl:Arystoteles]]
[[szl:Arystoteles]]
[[ckb:ئەرەستوو]]
[[sr:Аристотел]]
[[sr:Аристотел]]
[[sh:Aristotel]]
[[sh:Aristotel]]

Вэрсія ад 13:41, 21 жніўня 2010

Арыстотэль

Арысто́тэль (ст.-грэцк. Αριστοτέλης;) (384 да н. э., Стагір — 322 да н. э., Халкіда на Эўбэі) — старажытнагрэцкі філёзаф і навуковец, стваральнік асобнай філязофскай плыні і фармальнай лёгікі.

Біяграфія

Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фэстыда). Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Плятона. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў. У 343 годзе да н. э. македонскі кароль Філіп (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы Аляксандар Македонскі). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля. У 334 годзе да н. э. Арыстотэль заснаваў у Афінах сваю школу ў ліцэі, якая атрымала назву перыпатэтычнай. Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстаньне для ўзнаўленьня незалежнасьці. Арыстотэль праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сымпатыяй у афінянаў. Адчуваючы пагрозу ў сваім далейшым прабываньні ў Афінах, Арыстотэль перасяліўся ў Халкіс на Эўбэі дзе і памёр у 322 годзе да н. э..

Творы

Творы Арыстотэля, якія цалкам або часткова дайшлі да нашага часу: «Катэгорыі», «Аб тлумачэньні», «Першыя аналітыкі», «Другія аналітыкі», «Топіка» «Аб сафістычных абвяржэньнях» «Фізыка» «Аб паходжаньні і зьнішчэньні «Аб небе» «Мэтыяралёгіка» «Гісторыя жывёл» «Аб частках жывёл» «Аб узьнікненьні жывёл» «Аб руху жывёл» «Пра душу» «Нікамахава этыка» «Эўдэмава этыка» «Палітыка» «Афінская палітыя» «Рыторыка» «Паэтыка».

Філязофскія погляды Арыстотэля

Арыстотэль лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя бяз формы, якая зьяўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасьць кожнай рэчы. Форма ня можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага зьяўляецца Бог.

Вонкавыя спасылкі

Арыстотэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA