Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: la:Ludovicus I (rex Hungariae) |
д + шаблён |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons|Category:Louis I of Hungary|выгляд=міні}} |
|||
* [http://www.autary.iig.pl/bely/www/encyklapedyja/l.htm#8 Арыгінальны артыкул] |
* [http://www.autary.iig.pl/bely/www/encyklapedyja/l.htm#8 Арыгінальны артыкул] |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
* Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936. |
* Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936. |
||
* Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987. |
* Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987. |
||
{{Каралі Польшчы}} |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка]] |
Вэрсія ад 18:30, 19 жніўня 2010
Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski) (5 сакавіка 1326 – 11 верасьня 1382) — кароль Вугоршчыны (Лаяш, з 1342 году) і Польшчы (Людвік, з 17 лістапада 1370 году).
З французскай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Робэрта Анжуйскага і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З 1340 году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым вугорскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненьне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 году удзельнічаў ў бесьпасьпяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша й Берасьцейшчыну ў 1349 – 1351 гадах, у ходзе якіх вугорскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпні – жніўні 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага вугорскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Вугоршчыну як гарант дагавора і для хрышчэньня, але здолеў уцячы. У 1354 годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасьля заняцьця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – 1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Вугоршчыны, што выклікала незадавальненьне польскіх фэадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандар і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Вугоршчыны. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысьціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэньне Луцкай каталіцкай епархіі ў 1375 годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай Беларусі, на якія пазьней, у XIV – XVIII стагодзьдзях, пашыраліся вугорскія экспансіянісцкія пляны (глядзіце Радноцкі дагавор 1656 году й інш.)
Праўленьне Людвіка супала з “залатым векам” эўрапейскага рыцарства, да пашырэньня ідэялёгіі й эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе ён істотна прычыніўся. Празваны вугорскіямі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэньне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўнівэрсытэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – XVI стагодзьдзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, у тым ліку Літвы (“залаты вгорскі”). У 1374 годзе выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя фэадалы (асабістая недатыкальнасьць, сымбалічныя падаткі на карысьць дзяржаўнага скарбу й інш.), што паклала пачатак стварэньню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасьля сьмерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.
Вонкавыя спасылкі
Людвік I Вялікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Літаратура
- Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884.
- Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. Krakow, 1918.
- Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921.
- Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936.
- Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.