Сок: розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
|||
Радок 14: | Радок 14: | ||
[[Катэгорыя:Напоі]] |
[[Катэгорыя:Напоі]] |
||
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
|||
[[ar:عصير]] |
[[ar:عصير]] |
Вэрсія ад 12:19, 12 жніўня 2010
Сок — вадкасьць, якая ўтрымліваецца ў садавіне, ягадах і гародніне. Звычайна, пасьля выцісканьня, ужываецца ў якасьці напою.
Перад выцісканьнем, сыравіну для вырабу напою адбіраюць, выдаляючы хворыя, гнілыя і г. д. плады, потым, у залежнасьці ад гатунку расьлінаў, пазбаўляюць ад костачак і шкуркі, потым мыюць. Часта, перад выцісканьнем, плады рэжуць на больш дробныя кавалкі і потым выціскаюць сок. Цьвёрдую сыравіну, якая застаецца пасьля выцісканьня соку (жмых), ужываюць у якасьці ўгнаеньняў, ці дадаткаў у корм жывёлам.
У сувязі з тым, што канцэнтраваны сок не захоўваецца доўга, да яго дадаюць ваду, кансэрванты, фарбавальнікі. У прамысловасьці, у залежнасьці ад канцэнтрацыі натуральнага соку, напоі падзяляюць на «нэктар» (меней 50% натуральнага соку) і «сок» (болей 50% натуральнага соку).
Сок можна прыгатаваць і ў хатніх умовах.
Самымі распаўсюджанымі сокамі на Беларусі зьяўляюцца: яблычны, вінаградны, памяранцавы, таматны сокі.
Вонкавыя спасылкі
Сок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў