Дрысьвята: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: pl:Dryświata
д робат дадаў: be:Рака Дрысвята
Радок 34: Радок 34:
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]


[[be:Рака Дрысвята]]
[[lt:Drūkša]]
[[lt:Drūkša]]
[[pl:Dryświata]]
[[pl:Dryświata]]

Вэрсія ад 17:22, 8 жніўня 2010

Рака
Дрысьвята
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Грытуны
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 44 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,1 м³/с
Плошча басэйну 1020 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Дрысьвята, Друкша — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісна (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля вёскі Грытуны (да пабудовы ГЭС Сяброўства народа ў 1953 року рака выцякала з возера Дрысьвяты). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусьце цяпер лічыцца прытокам Дрысьвяты — Дрысьвяткай. Высокая плынь ракі ў межах Браслаўскай грады, нізкая — на захадзе Полацкай нізіны, вусьце каля вёскі Казяны. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 200 — 250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусьце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе (паміж імі пабудаваная ГЭС Шлях да камунізму) і Богінскае. У вадазборы ракі Дрысьвята, на беразе возера Дрысьвяты (тэрыторыя Летувы) пабудаваная Ігналінская АЭС.

Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.