Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ca:Cædmon
д афармленьне
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Whitby_Abbey_North_Yorkshire.jpg|thumb|250px|Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць]]
[[Файл:Whitby_Abbey_North_Yorkshire.jpg|міні|250пкс|Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць]]
'''Кэдман''', '''Кэдман Ўітбіцкі''' ([[стараангельская мова|ст.-англ]]: ''Cædmon'') — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначальваўся абатысай [[Гільда з Уітбі|сьв. Гільдай]] ([[657]]—[[680]]), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з [[Бэда Вялебны|Бэдай]], аднойчы ў сьне яму зьявіўся незнаёмы чалавек і зьвярнуўся да яго, кажучы: «Кэдман, прасьпявай мне што-небудзь». Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў зь песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Даведаўшыся пра гэты цуд, людзі параілі Кэдману ісьці да сьвятой Гільды, абатысы кляштара ў Уітбі, дзе жылі тады манахі абодвух полаў. Выслухаўшы Кэдмана і пераканаўшыся ў ягоных дзівосных здольнасьцях, Гільда параіла яму застацца ў кляштары, а іншым манахам загадала добра вучыць новага брата Сьвятому Пісаньню. Кэдман жа ўсё, чаму яго навучалі, у хуткім часе перакладаў на вершы.
'''Кэдман''', '''Кэдман Ўітбіцкі''' ({{мова-ang|Cædmon}}) — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначальваўся абатысай [[Гільда з Уітбі|сьв. Гільдай]] ([[657]]—[[680]]), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з [[Бэда Вялебны|Бэдай]], аднойчы ў [[сон|сьне]] яму зьявіўся незнаёмы чалавек і зьвярнуўся да яго, кажучы: «Кэдман, прасьпявай мне што-небудзь». Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў зь песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Даведаўшыся пра гэты цуд, людзі параілі Кэдману ісьці да сьвятой Гільды, абатысы кляштара ў Уітбі, дзе жылі тады манахі абодвух полаў. Выслухаўшы Кэдмана і пераканаўшыся ў ягоных дзівосных здольнасьцях, Гільда параіла яму застацца ў кляштары, а іншым манахам загадала добра вучыць новага брата Сьвятому Пісаньню. Кэдман жа ўсё, чаму яго навучалі, у хуткім часе перакладаў на вершы.


Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да ''«[[Царкоўная гісторыя народу англаў|Царкоўнай гісторыі народу англаў]]»'' Бэды Вялебнага.<ref>[http://www.krotov.info/acts/07/3/beda04.html Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV]</ref>
Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да ''«[[Царкоўная гісторыя народу англаў|Царкоўнай гісторыі народу англаў]]»'' Бэды Вялебнага.<ref>[http://www.krotov.info/acts/07/3/beda04.html Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV]</ref>


Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца ''«Гімн Кэдмана»'', дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.<ref>[http://www.krotov.info/yakov/6_bios/21/680_kaedmon.htm Библиотека Якова Кротова // Словарь святых]</ref> Таксама з’яўляецца аднім зь найранейшых помнікаў [[Германскія_мовы|германамоўнае]] паэзіі.
Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца ''«Гімн Кэдмана»'', дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім [[сон|сьне]]. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.<ref>[http://www.krotov.info/yakov/6_bios/21/680_kaedmon.htm Библиотека Якова Кротова // Словарь святых]</ref> Таксама зьяўляецца аднім з найранейшых помнікаў [[германскія мовы|германамоўнае]] паэзіі.


== Гімн Кэдмана ==
== Гімн Кэдмана ==
[[Image:Caedmon's_Hymn_Moore_mine01.gif|thumb|450px|Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію ''«Гімна Кэдмана»''. Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.]]
[[Файл:Caedmon's_Hymn_Moore_mine01.gif|міні|450пкс|Адзін з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію ''«Гімна Кэдмана»''. Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджу.]]
''«Гімн Кэдмана»'' ([http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm аўдыёвэрсія]<ref>[[Image:Loudspeaker.svg|11px]] The Norton Online Archive of English Literature,''Cædmon's Hymn'' recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).[http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm Online], accessed 26 April 2006.</ref>) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля ''«Песьні сьмерці»'' Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, якія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская ''aelda'', Нартумбрыйская ''eordu'', Усходнесаксонскае ''eorðan'', Заходнесаксонскае ''ylda'', і Заходнесаксонскае ''eorðe''), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.
''«Гімн Кэдмана»'' ([http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm аўдыёвэрсія]<ref>[[Файл:Loudspeaker.svg|11пкс]] The Norton Online Archive of English Literature, ''Cædmon's Hymn'' recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).[http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm Online], accessed 26 April 2006.</ref>) адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля ''«Песьні сьмерці»'' Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, якія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская ''aelda'', Нартумбрыйская ''eordu'', Усходнесаксонскае ''eorðan'', Заходнесаксонскае ''ylda'', і Заходнесаксонскае ''eorðe''), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.


Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.<ref>[http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/beu38?OpenDocument Бэўвульф // [[Дзеяслоў]] №1 (№38) студзень-люты 2009]</ref>
Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.<ref>[http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/beu38?OpenDocument Бэўвульф // [[Дзеяслоў]] №1 (№38) студзень-люты 2009]</ref>
[[Image:Caedmanscross.jpg|thumb|Крыж Кэдмана ўстаноўлены ў 1898 г. на могілках кляштара Уітбі (Whitby). Кэдман адлюстраваны на ніжняй з чатырох панэляў крыжа.]]
[[Файл:Caedmanscross.jpg|міні|Крыж Кэдмана ўстаноўлены ў 1898 г. на могілках кляштара Уітбі (Whitby). Кэдман адлюстраваны на ніжняй з чатырох панэляў крыжа.]]
{|border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
{|border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
|-
|-
Радок 83: Радок 83:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.heorot.dk/bede-caedmon.html Гісторыя Бэды аб Кэдмэне] {{ref-en}}
* [http://www.heorot.dk/bede-caedmon.html Гісторыя Бэды аб Кэдмэне] {{ref-en}}
* [http://www.krotov.info/acts/07/3/beda00.htm ''«Царкоўная гісторыя народу англаў»'' Бэды] {{ref-ru}}
* [http://www.krotov.info/acts/07/3/beda00.htm «Царкоўная гісторыя народу англаў» Бэды]{{ref-ru}}
* [http://fred.wheatonma.edu/wordpressmu/mdrout/category/bedes-death-song/ ''«Песьня сьмерці» Бэды''] {{ref-en}}
* [http://fred.wheatonma.edu/wordpressmu/mdrout/category/bedes-death-song/ «Песьня сьмерці» Бэды]{{ref-en}}

{{Стараангельская паэзія}}
{{Стараангельская паэзія}}

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кэдман}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Стараангельская паэзія]]
[[Катэгорыя:Стараангельская паэзія]]

Вэрсія ад 14:51, 8 жніўня 2010

Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць

Кэдман, Кэдман Ўітбіцкі (па-старажытнаангельску: Cædmon) — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначальваўся абатысай сьв. Гільдай (657680), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з Бэдай, аднойчы ў сьне яму зьявіўся незнаёмы чалавек і зьвярнуўся да яго, кажучы: «Кэдман, прасьпявай мне што-небудзь». Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў зь песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Даведаўшыся пра гэты цуд, людзі параілі Кэдману ісьці да сьвятой Гільды, абатысы кляштара ў Уітбі, дзе жылі тады манахі абодвух полаў. Выслухаўшы Кэдмана і пераканаўшыся ў ягоных дзівосных здольнасьцях, Гільда параіла яму застацца ў кляштары, а іншым манахам загадала добра вучыць новага брата Сьвятому Пісаньню. Кэдман жа ўсё, чаму яго навучалі, у хуткім часе перакладаў на вершы.

Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да «Царкоўнай гісторыі народу англаў» Бэды Вялебнага.[1]

Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца «Гімн Кэдмана», дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.[2] Таксама зьяўляецца аднім з найранейшых помнікаў германамоўнае паэзіі.

Гімн Кэдмана

Адзін з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію «Гімна Кэдмана». Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджу.

«Гімн Кэдмана» (аўдыёвэрсія[3]) — адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля «Песьні сьмерці» Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў Вялікабрытаніі ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, якія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская aelda, Нартумбрыйская eordu, Усходнесаксонскае eorðan, Заходнесаксонскае ylda, і Заходнесаксонскае eorðe), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.

Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.[4]

Файл:Caedmanscross.jpg
Крыж Кэдмана ўстаноўлены ў 1898 г. на могілках кляштара Уітбі (Whitby). Кэдман адлюстраваны на ніжняй з чатырох панэляў крыжа.
Нартумбрыйскі дыялект
nu scylun hergan
hefaenricaes uard
metudæs maecti
end his modgidanc
uerc uuldurfadur
swe he uundra gihwaes
eci dryctin
or astelidæ
he aerist scop
aelda barnum
heben til hrofe
haleg scepen.
tha middungeard
moncynnæs uard
eci dryctin
æfter tiadæ
firum foldu
frea allmectig
Транскрыпцыя з мовы арыгіналу
[nuː ˈskʲylun ˈherjɑn
ˈhevænriːkʲæs wɑrd
ˈmetudæs ˈmæxti
end his ˈmoːdɣiðɔnk
werk ˈwuldurfɑdur
sweː heː ˈwundrɑ ɣiˈhwæs
ˈeːkʲi ˈdryxtin
or ɑːˈstelidæ
heː ˈæːrist skoːp
ˈældɑ ˈbɑrnum
ˈheven til ˈhroːve
ˈhɑːleɣ ˈskʲepːen
θɑː ˈmidːunɣæɑrd
ˈmɔnkʲynːæs wɑrd
ˈeːkʲi ˈdryxtin
ˈæfter ˈtiadæ
ˈfirum ˈfoldu
ˈfræːɑ ˈɑlːmextiɣ]
Пераклад на беларускую [5]
Уславім годна
Гаспадара Горняга,
Магуцце Дужага
й задуму Ягоную,
Сільнага справу —
як усім дзівосам,
Валадар Адвечны,
даў Ён пачатак,
Нябёсы паставіў —
зямным істотам
Дах цудоўны,
Добры Стварыцель,
І зямлю сярэдзінную,
людзям прыстанак,
Валадар Адвечны
даáлей вырабіў,
Надзейную сушу,
Суддзя Ўсяслаўны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі